Асоба і час № 6 / 1549 за 2022-02-05
“Беларусьфільм”: абмеркаванне напярэдадні
Яшчэ адна дыялогавая пляцоўка, прысвечаная правядзенню ў краіне 27 лютага рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змен і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, 3 лютага адбылася ў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. У якасці спікераў бралі ўдзел начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Кацярына Панамарова, а таксама народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік тэатра-студыі кінаакцёра, рэжысёр Аляксандр Яфрэмаў.
Далей
|
Ваенныя вёрсты рэжысёра
Святкаванне 100-гадовага юбілею класіка беларускага кінематографа, аднаго з заснавальнікаў беларускага тэлевізійнага кіно, рэжысёра Аляксандра Карпава прайшло сціпла. Сталічны Музей гісторыі беларускага кіно зладзіў рэтраспектыву фільмаў, а 27 студзеня ў кіназале музея прайшоў вечар памяці, які сабраў невялічкую купку зацікаўленых людзей. А калісьці трохсерыйная стужка Аляксандра Карпава “Доўгія вёрсты вайны” была нязменным атрыбутам праграмы савецкага тэлебачання на 9 мая, і на працягу 20 гадоў усе савецкія гледачы нязменна сустракалі Дзень Перамогі разам з ёй. Ваенныя фільмы — найлепшыя ў творчасці рэжысёра. Але не толькі імі ён адметны.
Далей
|
№ 5 / 1548 за 2022-01-29
Вялікае бачыцца на адлегласці
Год назад не стала Леаніда Шчамялёва. Памятаю, як летась 14 студзеня на пачатку адзінаццатай гадзіны раніцы на маім мабільніку з’явілася паведамленне ад Маргарыты Леанідаўны пра тое, што дваццаць хвілін назад памёр яе бацька. Са спадарыняй Маргарытай мы знаёмыя са студэнцкіх часоў, калі-нікалі перазвоньваемся, так што адносна яе праблем я быў больш-менш дасведчаны. У прыватнасці, пра невылечную хваробу Леаніда Дзмітрыевіча ведаў. А яшчэ ведаў, што пандэмія зачапіла мужа спадарыні Маргарыты, і цяпер ён у вельмі кепскім стане (менш чым праз тыдзень ён таксама пойдзе з жыцця…). Адзінае, што я мог сказаць у той момант: “Трымайся. Цяпер ты ў родзе старэйшая”. Дзякуй Богу, у дачкі нашага мэтра моцны характар, і ў той цяжкі для яе час апірышча яна знаходзіла ў працы, у творчасці. Думаю, што створаныя ёю ў той год малюнкі і габелены з часам змогуць годна дапоўніць калекцыю мемарыяльнай галерэі яе бацькі як знакі мастакоўскай дынастыі і ўзор пераадолення творчасцю жыццёвай нягоды.
Далей
|
Яна стала прадзюсарам свайго жыцця
29 студзеня споўнілася б 75 год з дня нараджэння доктара мастацтвазнаўства, прафесара, загадчыка кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Веры Паўлаўны Пракапцовай. Але, на жаль, яна не дажыла да свайго юбілею: 13 верасня мінулага года яе не стала.
Далей
|
№ 49 / 1540 за 2021-12-04
Адданы рыцар архітэктуры
Пра Вальмена Аладава ўспамінаюць яго калегі з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта — ВНУ, дзе легендарны архітэктар прапрацаваў большую частку творчага жыцця: ажно 38 гадоў!
Далей
|
Быў захоплены Агінскім
Год таму, 15 лістапада, не стала Уладзіміра Шчаснага, слыннага сына смаргонскай зямлі: беларускага дыпламата, пісьменніка, перакладчыка і публіцыста, ганаровага грамадзяніна горада Смаргоні.
Свой апошні спачын Уладзімір Рыгоравіч знайшоў на могілках у Кеўлах, побач пахаваны яго продкі, у тым ліку і бацькі. 14 лістапада гэта месца наведалі супрацоўнікі музея Міхала Клеафаса Агінскага, а на сядзібе зладзілі вечарыну памяці Уладзіміра Шчаснага.
Далей
|
№ 48 / 1539 за 2021-11-27
Крэда дырыжора
(Заканчэнне. Пачатак у № 47.)
Калі правесці сацыялагічнае даследаванне на тэму “Назавіце першае імя, якое звязана ў вас са словам “Хор”, большасць скажа: “Роўда”. Дык якое тут дзіва? Віктар Уладзіміравіч
больш за паўсотню гадоў кіраваў харамі. Стаў мэтрам харавога мастацтва.
Далей
|
№ 47 / 1538 за 2021-11-20
Крэда дырыжора
Калі правесці сацыялагічнае даследаванне на тэму “Назавіце першае імя, якое звязана ў вас са словам “Хор”, большасць скажа: “Роўда”. Дык якое тут дзіва? Віктар Уладзіміравіч больш за паўсотню гадоў кіраваў харамі. Стаў мэтрам харавога мастацтва.
Далей
|
№ 43 / 1534 за 2021-10-23
Віктар Тураў. Подых жыцця
85 гадоў з дня нараджэння Віктара Турава, славутага беларускага кінарэжысёра і класіка нашага кінематографа, адзначаецца шэрагам памятных мерапрыемстваў і кінапаказаў. На радзіме рэжысёра ў Магілёве ідзе традыцыйная “Тураўская восень”, у Музеі гісторыі беларускага кіно рыхтуецца выстава, у кінатэатрах і на тэлеканалах запланаваныя рэтраспектыўныя паказы. А яшчэ — у Маскве пад час Дзён культуры Беларусі ў Расіі адбудзецца першы паказ адрэстаўраванай стужкі “Я родам з дзяцінства”, юбілей народнага артыста СССР Віктара Турава стане адной са значных тэм сёлетняга кінафестывалю “Лістапад”.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|