9 кастрычніка ў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” адбыўся майстар-класс заслужанага артыста Расіі Сяргея Махавікова, які зараз здымаецца ў Мінску ў 12-серыйным дэтэктыве пад рабочай назвай “Былых не бывае”.
Святкаванне 1 Мая з’яўляецца даўняй традыцыяй для Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi i Мiнскага гарвыканкама. Але сёлета, калi прафсаюзны рух адзначае свае 115-годдзе, прымеркаваная да Мiжнароднага дня салiдарнасцi працоўных акцыя прайшла з асаблiвым размахам у сталiчным Парку Перамогi. Мерапрыемствы наведаў i мiнiстр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар (на здымку).