Мэтр айчыннага андэрграўнду і постшансанье Сяргей ПУКСТ вядомы таксама і як шматгадовы вядоўца “Дыялогаў пра культуру” на Радыё “Культура”. Менавіта гэты фармат — нязмушанай і зацікаўленай гутаркі на розныя адстароненыя (але актуальныя) тэмы — я і вырашыў пераняць для нашай гутаркі.
Варта ў адным тэатры загарэцца зорцы, якой падуладна ўтаймоўваць сцэнічную прастору, як яе адзін за адным запрашаюць усе іншыя тэатры краіны. Але для мастакоў працэс знутры выглядае не так радасна: сістэма вытворчасці спектакля не заўжды спрыяе ператварэнню задумы сцэнографа ў рэальныя дэкарацыі.