Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за самаадданую працу па захаванні гістарычнай памяці беларускага народа і стварэнне археалагічнага музея пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы адзначаны аўтарскі калектыў у складзе дырэктара дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” Вадзіма Лакізы, навуковага супрацоўніка дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Нацыянальны парк “Белавежская пушча” Руслана Кнігі і галоўнага архітэктара праектаў філіяла “Брэстрэстаўрацыяпраект” адкрытага акцыянернага таварыства “Белрэстаўрацыя” Вольгі Нічыпорчык.
Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначана калектыву дзяржаўнай установы адукацыі “Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь” — за значны ўклад у фарміраванне духоўных асноў падрастаючага пакалення і рэалізацыю маладзёжнага патрыятычнага праекта “Тым, хто мужнасцю сваёй у неўміручасць крочыў”.
Cпецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сёлета быў уганараваны майстар народных мастацкіх рамёстваў Мар’ян Скрамблевіч. Самабытны майстар з’яўляецца супрацоўнікам Адэльскага Цэнтра культуры і народнай творчасці, філіяла Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра.
9 студзеня 2020 года ў Палацы Рэспублікі прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі “Беларускі спартыўны Алімп”, паведамляе афіцыйны сайт Кіраўніка дзяржавы.
На гэтым грандыёзным мерапрыемстве
Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, сказаў:
Прэміяй Прэзідэнта Беларусі адзначаны протаіерэй Іаан (Іван) Аляксандравіч Харашэвіч, настаяцель храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска. Узнагарода была ўручана за значны ўклад ва ўмацаванне ідэй міласэрнасці і арганізацыю работы Дома духоўнай асветы.
Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” прысуджана Беларускаму грамадскаму аб’яднанню ветэранаў (БГАВ) — за актыўную гуманітарную дзейнасць па аказанні дапамогі ветэранам і ўвекавечанне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” прысуджана калектыву філіяла ўстановы культуры “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей” — археалагічнага музея “Бярэсце”, за актыўную дзейнасць па захаванні нацыянальнага культурнага здабытку і стварэнне абноўленай экспазіцыі філіяла.