Зварот не толькі да творчасці, але і да самой асобы Янкі Купалы ў тэатры, які носіць яго імя, — справа знакавая. У колішнім спектаклі “Сны аб Беларусі”, пастаўленым у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы сённяшнім мастацкім кіраўніком ТЮГа Уладзімірам Савіцкім, знанага паэта ўвасабляў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Падабед. А проста Янку, пакуль яшчэ юнака, — Міхаіл ЗУЙ, каго мы і распыталі пра "ўжыванне ў вобраз" Купалы:
Янку Купалу ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа сыграў народны артыст краіны Пятро ЛАМАН. І хаця афіцыйна гэтая роля ў спектаклі “Сон на кургане” была пазначана як “Пясняр”, на ўвазе меўся менавіта аўтар паэмы, паводле якой і быў пастаўлены спектакль.
Пясняр ізноў заспяваў! Такімі словамі хацелася вітаць спеўны вобраз Янкі Купалы, створаны лаўрэатам міжнародных конкурсаў Пятром Ялфімавым у новай версіі “Песні пра долю” Уладзіміра Мулявіна, ажыццёўленай сёлета Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам Беларусі імя І.Жыновіча. Гэты ж знаны саліст крыху раней увасабляў Гусляра ў адноўленай тым жа калектывам аднайменнай рок-оперы Ігара Лучанка.