Погляд з XXI стагоддзя № 23 / 1566 за 2022-06-04
Купала і Манюшка. Што яднае творцаў?
Нагодай для гэтай публікацыі сталі адразу тры юбілейныя даты. Сёлета спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы (7 ліпеня), 150 гадоў з дня смерці бацькі беларускай нацыянальнай оперы Станіслава Манюшкі (4 чэрвеня) і 100 гадоў, як быў зроблены першы беларускі пераклад лібрэта самай знакамітай оперы Станіслава Манюшкі “Галька”. Пераклад гэты выканаў у 1922 годзе Янка Купала. Але атрымалася так, што павінна было прайсці амаль сто гадоў, перш чым “Галька” загучала з тэатральнай сцэны па-беларуску.
Далей
|
№ 22 / 1565 за 2022-05-28
...Той перарваны дыялог з Анатолем Анікейчыкам
Да сённяшняга аповеду пра Анатоля Аляксандравіча Анікейчыка, якому 11 ліпеня 2022 года споўнілася б 90 гадоў (а ён пражыў усяго 56 гадоў), я падбіраўся доўга і асцярожна. Публікацыю адкладваў акурат да юбілейнага ліпеньскага дня. Але потым вырашыў: не, лепш зараз, у майскія дні, у любімым месяцы скульптара, калі яму асабліва добра працавалася і адпачывалася пасля работы ў майстэрні. Дыялогаў у нас з Анатолем у жыцці было шмат. Самы апошні “пра быццё і мастацтва”, а канкрэтна — пра манументальную Купаліяну, —адбыўся ў яго майстэрні ў снежні 1988 года — за паўтара месяца да яго смерці.
Далей
|
№ 8 / 1551 за 2022-02-19
Раны на сэрцы, што не загойваюцца ніколі...
“Зарыты в нашу память на века // И даты, и события, и лица, // А память — как колодец глубока, // Попробуй заглянуть: наверняка // Лицо — и то — неясно отразится…” Мне здаецца, што гэтыя пранізлівыя радкі Уладзіміра Высоцкага дакладна праяўляюць кантэкст той драматычнай старонкі жыцця майго сённяшняга героя аповеду, які пасля 250 сутак гераічнай абароны Севастопаля, 4 ліпеня 1942-га, параненым трапіў у палон і прабыў два гады і дзевяць месяцаў у фашысцкіх лагерах смерці. І — насуперак усяму — выжыў! Мабыць, Бог яго захаваў. Захаваў для краіны, для мастацтва, для родных, для свету, для нас, яго нашчадкаў...
Далей
|
№ 6 / 1549 за 2022-02-05
Сюжэт, народжаны праўдай вайны
Сёлета, у Год гістарычнай памяці, Беларусь згадвае імёны тых сваіх сыноў і дачок, якія прайшлі праз пекла Вялікай Айчыннай вайны і ўнеслі бясцэнны ўклад у Перамогу над фашызмам. Яна, тая Перамога, у нашы дні застаецца святым адбіткам на палотнах беларускіх мастакоў-франтавікоў.
Сярод іх мы называем імя народнага мастака БССР, члена-карэспандэнта Акадэміі мастацтва СССР, класіка гістарычнага жывапісу Яўгена Аляксеевіча Зайцава.
Далей
|
№ 4 / 1547 за 2022-01-22
Песня сяброўства
У першым томе фундаментальнага даследавання “Усе беларускія фільмы” пра лёс стужкі “Песня сяброўства” (1940 г.) напісана: “Фильм на экраны не выходил”.
Што за нагода? Чаму? Хто забараніў выхад? Ці хто перашкодзіў? Паглядзеў карціну, пачаў дазнавацца пра яе загадкавы лёс: аказваецца, гэта —
Далей
|
№ 52 / 1543 за 2021-12-25
…І ажывае гісторыя
Сённяшняя мітуслівая рэальнасць, у якой так лёгка страціць сябе, здольная знішчыць самыя галоўныя каштоўнасці чалавека. Але ў той жа час яна дае нам магчымасць на хвіліначку прыпыніць бег, паглядзець наўкола, задумацца аб сваім месцы ў свеце і ўспомніць пра малую радзіму, якая ўсё жыццё цягне нас да сябе нябачнымі ніцямі.
Далей
|
№ 51 / 1542 за 2021-12-18
№ 50 / 1541 за 2021-12-11
Як адазвалася наша кіна-слова
Азіраючыся, узгадваю да ўнія падзеі, аналізую: які вычварны ланцуг сустрэч і абставін!.. Але напачатку неабходная тлумачальныя інфармацыя пра дзве жыццёвыя лініі, якія праз кінавыпадак сышліся раз, а больш як праз паўстагоддзя суджана ім будзе перасекчыся — ды так неспадзявана!
Далей
|
Аўтар “Зоркі Венеры” на паштоўках
Першыя паштоўкі ў гонар беларускіх літаратараў з’явіліся ў 1906 годзе. Іх выпусціла беларуская выдавецкая суполка ў Санкт-Пецярбургу “Загляне сонца і ў наша ваконца”. На паштоўках былі партрэты Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча і Янкі Лучыны.
Далей
|
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 28
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|