Традыцыі № 8 / 1551 за 2022-02-19
Статус чароўнай выцінанкі
Калі гадоў 30 таму ў Беларусі масава пачало адраджацца мастацтва выцінанкі, адным з першых, хто падхапіў хвалю і з цягам часу стаў прызнаным майстрам у гэтай справе, быў Станіслаў Муліца з Гродна. Летась выцінанка атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, і заслуга Станіслава Вітольдавіча ў тым таксама ёсць — як аднаго з афіцыйна прызнаных носьбітаў традыцыі на Гродзеншчыне. На пачатку лютага ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага адкрылася вялікая і самая маштабная за ўсе часы дзейнасці майстра выстава “Чароўны свет выцінанкі” — на ёй больш за 200 твораў.
Далей
|
№ 6 / 1549 за 2022-02-05
“Чатыры радасці” Ніны
Нядаўна Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падвяла вынікі конкурсу творчых работ, прысвечаных Году народнага адзінства. Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Выяўленчае мастацтва” атрымала Ніна Навіцкая са Смаргоні. Журы высока ацаніла серыю работ мастачкі пад назвай “Чатыры радасці”.
Гэтая навіна стала нагодай пазнаёміцца з Нінай Пятроўнай, чалавекам надзвычай сціплым. Інакш як можна растлумачыць той факт, што восем гадоў Ніна Навіцкая жыве ў нашым горадзе, стварае выдатныя работы, а мы пра гэта не ведаем?
Далей
|
Пра што распавяла бабка Агрыпіна
28 студзеня ў філіяле па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадка Макараўцы прайшла прэзентацыя ў этнаграфічным кутку “Вяртанне да вытокаў”. На яе былі запрошаны вучні шостага класа сярэдняй школы ра-
зам з класным кіраўніком Аленай Будніцкай.
Далей
|
№ 52 / 1543 за 2021-12-25
А за мной крыжы, крыжы…
З дзяцінства памятаю. Пры дарозе, на скрыжаванні, стаяў вялікі крыж — бабуля з ім віталася, робячы на сабе знак крыжа рукою, а дарослыя мужчыны здымалі капелюшы і шапкі. Тады і пачала разумець, што крыжы трэба ўшаноўваюць: у храме, пры дарозе, на могілках. Крыжык прыкладалі да вуснаў мае дзеці, прыйшоўшы ў касцёл на святую імшу, яго пяшчотна гладзіла шурпатымі далонямі мая бабуля, перабіраючы пацеркі на ружанцы…
Далей
|
№ 51 / 1542 за 2021-12-18
Жыў-шыў кравец…
9 снежня нашаму славутаму скансэну пад Мінскам споўнілася 45 гадоў. З нагоды юбілею яго калектыў правёў пад эгідай Міністэрства культуры рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю «Памяць продкаў праз музейны свет (мінулае, сучаснасць і будучыня музеяў пад адкрытым небам)» і ўрачыста адкрыў новую экспазіцыю.
Далей
|
Нашы вышыванкі — у Чыкага
Амаль 20 гадоў займаецца вышываннем вопраткі ў нацыянальным беларускім стылі Марына Баніфацьева. Жыхарка Кобрына стала адной з першых у Беларусі, хто пачаў займацца адраджэннем этнічнай моды. А сёлета яе “вышыванкі” заваявалі Чыкага (ЗША) і Анталію (Турцыя).
Далей
|
№ 50 / 1541 за 2021-12-11
Уселюб — месца незвычайнае
Уселюб — мястэчка непадалёк ад Навагрудка, дзе захаваліся самы старажытны касцёл у Беларусі, а таксама былая сядзіба ірландскага роду О’Руркаў. Доўгі час паселішчам валодалі шляхцічы з роду Неміровічаў. Цяпер месца адраджаецца дзякуючы ў тым ліку цудатворнай фігуры Маці Божай Новага Жыцця.
Уселюб апошнім часам усё часцей згадваецца ў сацыяльных сетках і турыстычных маршрутах. Найперш з-за касцёла Святога Казіміра (1433 год), які аб’яднаў вакол сябе не толькі католікаў, але таксама прадстаўнікоў іншых канфесій і светапоглядаў. Сёння вёска — адзін з духоўных і культурных цэнтраў рэгіёна, тут праводзяцца фэсты, экскурсіі і фотавыставы. Ёсць нават галерэя, дзе творцы візуалу могуць паказаць свае шэдэўры гледачам.
Але так было не заўсёды. Літаральна за апошнія некалькі гадоў касцёл і тэрыторыя вакол яго ажывіліся і сталі прыцягваць больш турыстаў і вернікаў.
Далей
|
№ 49 / 1540 за 2021-12-04
«Радасць» першага з першых
Неяк Анатоль Вараб’ёў, кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, народнага ансамбля танца “Радасць”, так адазваўся аб сваім ансамблі: “«Радасць» — гэта прафесійны калектыў з шыльдай «самадзейны ансамбль»”. І тым самым, безумоўна, вельмі дакладна сфармуляваў сваю творчую пазіцыю.
Далей
|
№ 48 / 1539 за 2021-11-27
Гаспадыня “Светліцы”
Наташыны бабулі і мама — знаўцы народных песень, так што дзяўчынка расла ў доме, у якім ніводнае свята не праходзіла без спеваў. Ужо ў паўтара года яна праспявала на сямейным свяце прыпеўку: “Кукарэкаў пеўнік / Пасярод балота. / Хлопец дзяўчыну цалуе, / Дык і мне ахвота!” — і тэатральна раскланялася пад апладысменты і смех сваякоў. У чатыры гады Наташа была актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці ў дзіцячым садку, вельмі любіла выконваць песню “Нясе Галя воду”. У шэсць гадоў мама адвяла сваю спявачку ў музычную школу на фартэпіяннае аддзяленне. Свет музыкі адкрыла дзяўчынцы выкладчыцы Эліны Шынкарэнка. У 1995 годзе Наташа паступіла ў Гомельскі каледж мастацтваў імя Нестара Сакалоўскага па класе “Харавое дырыжыраванне, Народны хор”.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|