Старыя гадзіннікі яшчэ ідуць
Пад бой курантаў і кукаванне зязюлі ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Давайце зверым гадзіннікі”. Упершыню сваю калекцыю гадзіннікаў і гучнагаварыцеляў прадставіў жыхар Смаргоні Валерый Мядзведзеў.
Больш за 20 насценных (у тым ліку 14 — з боем), паўтары сотні настольных і прыкладна столькі ж жаночых і мужчынскіх наручных гадзіннікаў, а таксама больш за сотню гучнагаварыцеляў часова пасяліліся ў малой выставачнай зале музея.
Далей