Тактыка культурнага развіцця № 47 / 1277 за 2016-11-19
“Злавіць” пакемона у сельскім клубе?
Вы каталіся на лыжах са стромкіх гор пасярод Мінска, часам падаючы ў гурбы снегу ды сутыкаючыся з вялізнымі ялінамі ды соснамі? Я — катаўся. Праўда, тыя віртуальныя “горы” і “дрэвы” акалялі мяне там, дзе былі ўсталяваны прылады для дэманстрацыі магчымасцей так званай змяшанай рэальнасці HTC Vive і праводзілася канферэнцыя “Дзелавы інтэрнэт-2016”.
Далей
|
"Альтэрнатыўныя" грошы для музея
“Краўдфандынг” — слова не страшнае. Больш за тое, слова гэтае, на мой погляд, ці не вядучае ў антыкрызісным “слоўніку” нашай нацыянальнай культуры. Толькі трэба навучыцца яго правільна вымаўляць-ужываць. Вучымся! Вось адзін рок-музыкант сабраў народныя сродкі на выпуск альбома — і выпусціў. Другі рок-н-рольшчык — на падыходзе з аналагічнай “збычай мечт”. Людзі вераць у куміраў і даказваюць сваю прыязнасць уласным рублём. Словам, працэс мацавання альтэрнатыўнага фінансавання беларускай культуры паціху актывізуецца і, можна зазначыць, без аглядкі на бюджэт: “Лёд скрануўся, спадарове. Час рабіць агульнакарысную справу!”
Далей
|
№ 45 / 1275 за 2016-11-05
Калекцыя онлайн
Сёлета, у Год культуры і напярэдадні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, наша кніжная спадчына стала даступная ў сусветнай інфармацыйнай прасторы. Балазе, стварэнне электронных інфармацыйных рэсурсаў, накіраваных на папулярызацыю беларускай культуры і мастацтва, абслугоўванне карыстальнікаў у аддаленым рэжыме цягам апошніх дзесяцігоддзяў з’яўляецца актуальнай задачай для нашай бібліятэчнай супольнасці.
Далей
|
№ 42 / 1272 за 2016-10-15
Якія песні нас яднаюць?
Тыдзень таму ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода прайшоў ІХ Міжнародны конкурс дуэтаў “Песні, што нас яднаюць”, які сабраў прадстаўнікоў 10-ці краін. Вынікам спаборніцтва стала не толькі ўзнагароджванне пераможцаў, але і штосьці большае, што нельга вызначыць матэрыяльнымі каштоўнасцямі.
Далей
|
№ 40 / 1270 за 2016-10-01
Як выканаць феерычны запыт?
Галоўная бібліятэчная ўстанова Беразіно — цэнтральная раённая бібліятэка — установа сапраўды ўніверсальная! Балазе кожны трэці гараджанін — карыстальнік паслуг абанемента і чытальнай залы ці дзіцячай бібліятэкі.
Далей
|
№ 34 / 1264 за 2016-08-20
Ёсць, але…
Дзе знайсці культурны “прыстанак” сталічнаму студэнту, калі ён вяртаецца на лета ў родны раённы цэнтр? Чым заняцца, акрамя бабулінага гарода? Зразумела, што ў буйным горадзе мерапрыемстваў больш, але і ў мястэчках моладзі ёсць чым заняцца, проста многія нават не ведаюць пра тое, што адбываецца ў іх пад носам.
Далей
|
№ 31 / 1261 за 2016-07-30
Мір і Нясвіж нервуюцца?
Так, бо ў гэтых замкаў з’явіўся сур’ёзны канкурэнт — палац Вікенція Козел-Паклёўскага ў Чырвоным Беразе. Калі хто не ведае, гэта Жлобінскі раён Гомельшчыны. У чым жа ўнікальнасць сядзібы? У тым, што Козел-Паклёўскі, атрымаўшы яе ў XIX стагоддзі ад генерала Гатоўскага, зрабіў з будынка “цукерачку”. Тут і неаготыка і неарэнесанс, спецыялісты нават арабскія матывы заўважаюць у гэтым дойлідстве. Але, па вялікім рахунку, нават не ў архітэктурных экзерсісах справа.
Далей
|
№ 28 / 1258 за 2016-07-09
Загадчык на сезон?
У “К” № 21 Аліна Саўчанка апублікавала артыкул “Дачная атмасфера”, дзе казала, што Музей-дача Васіля Быкава ў Ждановічах — першая такая ўстанова ў Беларусі і біяграфію сваю пачынае з чыстага аркуша. Толькі паспела публікацыя давесці, што мемарыяльнаму пісьменніцкаму лецішчу наканавана шукаць нестандартныя падыходы да арганізацыі музейнай дзейнасці, як са Ждановічаў у рэдакцыю прыйшла навіна.
Далей
|
№ 26 / 1256 за 2016-06-25
Боль у клубе?
Здароваму ладу жыцця вучыліся ў віцебскай бібліятэцы імя Максіма Горкага. Усё натуральна: без гэтага сучасны чалавек не можа лічыць сябе культурным ды самадастатковым. І лектараў запрасілі надзвычай дасведчаных і самабытных. Прычым размаўлялі яны з аўдыторыяй па-беларуску.
Далей
|
Назад
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 12
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|