![]() |
![]() |
Спусцілася ў травы ля ракі.
А я іду ля жыта за пасёлкам,
І мне глядзяць у вочы васількі.
Прыпеў:
Я - сонца сын!
Усе мы - дзеці сонца,
Таму і любім мы святло.
Нам трэба, каб усюды і бясконца
Шумелі нівы, сонечна было.
Калыша, як дзяцей шчаслівых, неба
І сонца, і напевы жаўрука.
А кожны колас пахне родным хлебам
І цёплы ён, як матчына рука.
Прыпеў.
Хвалюецца і днём, і ночкай ніва,
І з песняй непакоюся і я,
Каб толькі на зямлі маёй любімай
Былі заўсёды мір і цішыня.
Прыпеў.