
— Для нас Дзень пісьменства— гэта не толькі цудоўная магчымасць выказаць паша- ну да роднага слова і пазнаёміць гасцей свята з багатай на духоўныя набыткі гісторыяй Смаргоншчыны. Хацелася б таксама ў поўнай меры адлюстраваць і цяпершчыну краю ды вобласці ў цэлым, паказаць усяму свету працавітасць, сумленнасць, высокі ўзровень куль- туры яе жыхароў. Менавіта таму падрыхтоўка да Дня пісьменства мае комплексны пад- ыход і закранае літаральна ўсе аспекты жыцця раёна.
— Напэўна, клапотная гэта справа — правядзенне такога свята? — распачалі мы раз- мову са старшынёй райвыканкама Мечыславам Гоем. — Скажыце шчыра, ці рады вы бы- лі, даведаўшыся, што Дзень

— Ды мы самі праявілі гэтую ініцыятыву і здолелі ўсіх пераканаць, што лепшага мес- ца для свята на Гродзеншчыне не знойдзеш! — адказаў кіраўнік раённай адміністрацыі.— А каб шкадаваць сілы для добраўпарадкавання роднага краю — ды ніколі! Так, часіны ця- пер нялёгкія, і пэўныя фінансавыя цяжкасці пад час падрыхтоўкі да свята нас не абміну- лі. Але я ўпэўнены, што да Дня пісьменства ўсе сродкі, якія былі прызначаны на гэтую мэ- ту (а гэта больш за сорак мільярдаў рублёў!), будуць належна асвоены.
Гэтыя сродкі пойдуць, у тым ліку, і на пераўвасабленне ўстаноў культуры Смаргоні (аб іх праблемах “К” пісала ў № 14 за 2009 г.). Сёння раённы ДК стаіць у рыштаваннях: там адбываюцца маштабныя рамонтныя работы.
— Вядома ж, рыхтуючы горад да свята, мы не маглі абмінуць увагай гэты аб’ект,— адзначыў Мечыслаў Гой. — І тое, што ён і нібы наўзбоч ад маршруту дэлегацый, справу ніяк не змяняе. Знайшліся і грошы, нягледзячы на не надта спрыяльны час.

— Спалучэнне колераў на фасадзе будзе вельмі нестандартнае, — інтрыгуе началь- нік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражава. — Па шчырасці, тро- хі нават здзівілася, убачыўшы гэты праект. Але ж вырашыла даверыцца прафесіяналам. Прамовіўшы гэтую фразу, суразмоўніца перапыняецца, каб адказаць на званок. Тэле- фанавалі з абласнога ўпраўлення

Рамонтныя работы праходзяць таксама і ў будынку краязнаўчага музея. Зразумела, завершаную пастаянную экспазіцыю можна будзе ўбачыць толькі праз пэўны час: на ўвасабленне цікавых ідэй супрацоўнікаў музея патрабуецца не адзін месяц. А вось у ад- ноўленай кушлянскай сядзібе Багушэвіча, куды ў святочныя дні арганізуюць экскурсіі са Смаргоні, можна будзе не толькі занурыцца ў арганічнае для класіка шляхецкае асяроддзе, але і пабачыць новую экспазіцыю, якая адкрыецца ў каменнай адрыне, што ацалела яшчэ са старых часоў: там выстаўлены разнастайныя прылады побыту сялян.
— Гэта будзе своеасаблівая ілюстрацыя да твораў Багушэвіча, — адзначыў дырэктар Дома-музея Алесь Жамойцін.

— Тут я паставіў бы звычайныя драўляныя сталы і зладзіў бы для дыпламатаў пачас- тунак з простых сялянскіх страў: бульбачка, гурочкі, сала… І ні ў якім разе не трэба пакуп- ных далікатэсаў! Мы можам уразіць толькі сваім, аўтэнтычным!

Хто стане цэнтральнай постаццю сёлетняга Дня пісьменства? Вядома, той аўтар, з якога, лічы, пачынаецца новая беларуская літаратура. Ён не толькі “завітае” на свята ў Смаргонь, але і застанецца ў гэтым горадзе назаўсёды. Адна з цэнтральных падзей Дня пі- сьменства — адкрыццё помніка Францішку Багушэвічу.
Спрэчкі пра тое, у якім месцы горада ён павінен паўстаць, не сціхалі да апошняга ча- су. Акурат у той дзень, калі карэспандэнты “К” прыехалі ў Смаргонь, канчатковае рашэн- не было прынята: на карысць гарадскога парку. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Саўчанка выбар архітэктараў ухваліў.
— Была задума паставіць помнік ля гатэля, — распавёў старшыня Смаргонскага рай- выканкама Мечыслаў Гой. — Гэта здавалася сімвалічным: там — ростані дарог, прычым адна з іх вядзе менавіта ў Кушляны. Але… У парку нашаму класіку, думаю, будзе ўтульней. Непадалёк ад помніка — будынак, які ўжо сёння

…Пашпацыраваць удзень па дагледжаным цэнтры Смаргоні— адно задавальненне. Але калі вечарэе, там становіцца цемнавата. Як адзначыў Уладзімір Саўчанка, ужо да свя- та гэтая праблема будзе вырашана: на цэнтральнай вуліцы з’явіцца падсветка.
— Тое, што мы робім— гэта ніякая не

Ілля СВІРЫН, Юрый ІВАНОЎ (фота), нашы спецыяльныя карэспандэнты
Мінск — Смаргонь — Мінск
На здымках: 1. Сабор Праабражэння Гасподняга; 2. Уладзімір Саўчанка знаёміцца з падрыхтоўкай да свята; 3. У Смаргоні — новая сям’я: Іры- на і Алег Гарбуновы; 4. У праграме свята — матч з удзелам ФК “Смар- гонь”; 5. Зацішны куток у самым цэнтры горада; 6. Столькі кранаў
