Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
САГА пра Беларусь
У Год народнага адзінства “К” не магла абмінуць увагай такі важны аспект, як жыццё нашых суайчыннікаў за мяжой. Праз Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур наша газета звярнулася да прадстаўнікоў беларускай дыяспары з розных краін свету. Сёння на пытанні “Культуры” адказвае прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі “Руска-Беларускае Братэрства 2000” Ірына ГЛУСКАЯ:
Новыя прызначэнні і штодзённая праца
25 мая адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў Міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі, удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Мастак у інтэр’еры горада
У сталіцы на рагу Камсамольскай і Рэвалюцыйнай адкрылася штогадовая выстава “Мастак і горад”. Гэтым разам яна прысвечана творчасці выдатнага жывапісца Леаніда Шчамялёва. На вялікіх шчытах размешчаны рэпрадукцыі 34 карцін майстра. Выявы суправаджаюцца біяграфіяй аўтара і тлумачальнымі тэкстамі. Акрамя таго на плакатах, пастаўленых на мальберты і размешчаных вакол вулічнага гадзінніка, распавядаецца гісторыя праекта ад першай выставы да сённяшняга дня. Сам праект для Мінска ўжо традыцыйны. Упершыню выстава рэпрадукцый адбылася ў 2012 годзе. З таго часу “Мастак і горад” знаёміць мінчукоў і гасцей сталіцы з асобамі і з’явамі нашай выяўленчай культуры, актуальнымі для беларускага грамадства незалежна ад іх гістарычнага ўзросту.
Прывід “Чорнай панны…” вяртаецца
27 — 28 мая Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы аднавіў спектакль “Чорная панна Нясвіжа”, пастаўлены рэжысёрам Валерыем Раеўскім амаль 20 гадоў таму.
Што робіць музейную прастору інклюзіўнай?
У сучасным свеце ўсё большае значэнне набіраюць пытанні інклюзіі — уключэння людзей з інваліднасцю ў актыўнае грамадскае жыццё. Часта ў сваёй працы з такой аўдыторыяй сутыкаюцца і супрацоўнікі ўстаноў сферы культуры. Як зрабіць музеі камфортнымі для ўсіх, данесці неабходную інфармацыю да людзей з асаблівасцямі і не трапіць прытым у няёмкую сітуацыю?
Адрадзіць старую сядзібу...
У мінулым нумары “К” мы распавялі нашым чытачам пра палац роду Радзівілаў у Паланечцы (Баранавіцкі раён), які нядаўна займеў гаспадароў і пачынае аднаўляцца. У той публікацыі была згадка пра іншыя прыклады, удалыя і не вельмі. Сёння мы распавядзем пра ўдалы прыклад — сядзібу роду Раецкіх-Верашчакаў-Жалтоўскіх у Райцы (Карэліцкі раён). Ад якой да Паланечкі, дарэчы, зусім побач, нейкіх дваццаць кіламетраў на паўночны захад. Гэтай публікацыяй мы працягваем серыял пад умоўнай назвай — “Маёнткі і людзі”. Дзесяць гадоў таму Райца таксама ўжо трапляла ў фокус цікавасці нашай газеты (гл. “К” № 43, 2011 год). Тады яна толькі год як выйша з “піке” заняпаду…
Лебедзі жывыя і механічныя
Прэм’ера балета “Лебядзінае возера” ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры Беларусі стала не проста працягам сезона, але і своеасаблівым падарункам гледачам напярэдадні дня народзінаў тэатра: 25 мая яму споўнілася 88.
“Шкурная” цікавасць
П’еса “Шкура” нашай маладой аўтаркі Алёны Іванюшанка — зусім не пра скураныя вырабы. Жорсткая, балючая, яна пра ўзаемаадносіны ў асяроддзі падлеткаў дзявочымі вачыма. Перакладзеная на некалькі моў, выдадзеная ў анталогіі сучаснай беларускай драматургіі, яна атрымала безліч чытак у розных краінах свету, шэраг прэстыжных узнагарод. І, нарэшце, увасоблена сталічнай тэатральнай кампаніяй HomoCosmos, якая, у адпаведнасці са сваёй назвай, спецыялізуецца на даследаванні чалавека — асэнсаванні макра- і мікракосмасу яго фізіялогіі, душы і соцыуму.
Код творчасці ў канцэнтраванай тэзе
Адной з асноўных мэт аб’яднання мастакоў у творчы саюз, паводле статута гэтага саюза, з’яўляецца актывізацыя выставачнай дзейнасці. Мастак можа думаць, што працуе выключна дзеля ўласнага задавальнення, альбо мець у прыярытэце матэрыяльны эквівалент сваёй працы, але, калі ён не мае сваёй глядацкай аўдыторыі, дык яго нібыта і няма. Не ў фізічным, зразумела, сэнсе, але як асобы сацыяльна значнай. Сённяшняе кіраўніцтва Беларускага саюза мастакоў доўжыць практыку, напрацаваную яшчэ да апошняга з’езда БСМ, калі выставы нацыянальнага маштабу ладзяцца не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. Прыкладам можа быць нядаўняя рэспубліканская выстава да сумнай гадавіны Чарнобыля, арганізаная ў Гомелі. “К”, нагадаем, прысвяціла ёй разварот. Вось і зараз старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык ладзіць сваю персаналію ў Хойніках.
Двойка па паводзінах, або Як прадугледзець план “В” і “С”?
Бібліятэкі Беларусі ўжо даўно выйшлі за межы сваіх памяшканняў і за межы непасрэдна бібліятэчнай дзейнасці. Галоўнай прычынай гэтага стаў спад зацікаўленасці да чытання ўвогуле і да бібліятэк у прыватнасці. Вынік — выхад бібліятэкараў у свет, пашырэнне паслуг, ды ўвядзенне новых форм работы.
Упрыкуску, упрыглядку і наўздагон
Цікавая рэч: з цягам часу духоўнае паняцце “радзіма” набывала для мяне ўсё большую геаграфічную прастору. Спачатку радзіма абмяжоўвалася родным веткаўскім завулкам. Гадоў да сямі. Тут я гуляў у футбол з суседскімі хлопцамі і дзяўчатамі, тут зразумеў, што такое сяброўства, здрада, і нават — якімі душэўнымі выдаткамі абарочваецца першае каханне. Потым было “дзядзькаванне” ў матчынай Купрэеўцы. Вясковае вакацыйнае “выгнанне” давалася няпроста. Увечары я выбягаў за весніцы і ўглядаўся ў той бок, дзе дыхала пыльным летам маё мястэчка. Сумаваў па радзіме. Гадоў да дзесяці. Потым былі вучоба, практыкі ці не па ўсім Савецкім Саюзе і ўпартае і непарушнае ў часе перакананне ў тым, што лепшыя мужчынскія паясы ткаліся калісьці толькі ў Беларусі, а лепшым гуртом Саюза былі толькі нашы “Песняры”. Гадоў з дваццаці. Вось так паступова я станавіўся беларусам, для якога радзімай з’яўляюцца не толькі Нясвіж, Камянец, Жылічы з Оршай, але і самая маленькая вёсачка на паўадселенай Гомельшчыне. Вось такое практычнае краязнаўства з канкрэтнай высновай: для поўнага шчасця ўсяго свету мне не трэба, хопіць адной Бацькаўшчыны. Добрай, шчырай, справядлівай.
Кожны выпадак — індывідуальны…
Пра незваротна страчаныя каштоўнасці можна са скрухай гаварыць бясконца: гісторыя беларускай зямлі не раз спрыяла таму, каб пусцелі нашы скарбніцы. Ды куды важней, каб сёння тых стратаў не болела. Апрача мытнай службы і праваахоўных органаў, гэтую задачу ў нашай краіне выконваюць — прычым на прэвентыўным узроўні — і спецыялісты ў галіне мастацтва. Пра спецыфіку працы аднаго з самых незвычайных структурных падраздзяленняў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь распавядае загадчык сектара мастацтвазнаўцаў-экспертаў па вывазе культурных каштоўнасцяў з тэрыторыі нашай краіны Алена ЗІГМАНТОВІЧ.
Анімацыйная сімфонія Ігара Воўчака
У беларускім кіно жанр анімацыі займае асаблівае, пачэснае месца — ёсць чым ганарыцца, ёсць што паказаць. Сёлета беларуская анімацыя адзначае сваё 50-годдзе, а адзін з самых яе заўважных і знакавых людзей рэжысёр Ігар ВОЎЧАК адзначае 75-годдзе — прыпала яно на майскія дні. На кінастудыі “Беларусьфільм” Ігар Віктаравіч працуе 53 гады! Ён зняў безліч работ, атрымаў мноства прызоў, напісаў музыку да вялікай колькасці анімацыйных і дакументальных стужак, атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, а яшчэ ініцыяваў з’яўленне фестывалю “Анімаёўка”, узначальваў Беларускі саюз кінематаграфістаў, агучваў сабак і ваўкоў на ўсіх студыях Савецкага Саюза, кіраваў аркестрам і іграў у ВІА… Спіс можна працягваць. Вось і паважны юбілей Ігар Воўчак сустракае ў самай што ні на ёсць актыўнай дзейнасці — заканчвае новы фільм.
Бывай, Аляксандр Аляксандравіч!
Прыйшла сумная вестка… На 95-м годзе пайшоў з жыцця выдатны беларускі мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў.
Самародак з Пільцаў
Як сцвярджаў японскі пісьменнік, драматург і акцёр Сімада Масахіка, розум людзей — у іх вачах. Вось глянеш у гэта “люстэрка душы” — і адразу можна зразумець чалавека. А я характар Зыгмунда Бабека прачытала па яго… вусіках. Тоненькіх і акуратненькіх. Псіхолагі і фізіянамісты сцвярджаюць, што ўладальнікі такіх вусікаў — надзвычай акуратныя, дакладныя і адказныя, стрыманыя і выхаваныя, слоў на вецер не кідаюць: сказана — зроблена. Такая форма вусоў была надзвычай папулярнай у пачатку і сярэдзіне ХХ стагоддзя. Гэтыя прыгожыя вусы патрабуюць асаблівага догляду — штодзённай стрыжкі і ўкладкі. Існуе яшчэ адна заканамернасць: у вусатых больш цесная сувязь з прыродай і жывёльным светам.
Ля свяшчэнных сцен і казематаў...
Брэсцкая крэпасць-герой... Маленькі кавалачак зямлі, які стаў легендарным на ўсе часы. Наймагутная сіла духа, бязмежная мужнасць і любоў да Айчыны абаронцаў Цытадэлі залатымі літарамі ўпісаны ў скрыжалі гісторыі народнай баявой Славы. Сёння гэтую крэпасць ведаюць ва ўсім свеце. У гонар яе герояў напісаны кнігі і шматлікія артыкулы, створаны карціны, скульптуры, графічныя цыклы, адзняты кінафільмы, пастаўлены спектаклі, складзены песні, паэмы і вершы. І кожны, хто прыязджае ў Брэст, лічыць сваім абавязкам наведаць памятнае месца над Бугам і ўбачыць створаны там помнік, які мовай пластыкі, архітэктуры і дакументальных сведчанняў паказвае веліч подзвігу, здзейсненага восемдзясят гадоў таму на гэтай старажытнай зямлі, ля гэтых свяшчэнных сцен і казематаў.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2021 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»