![]() |
Ю.Якавенка. Талія. Муза камедыі. Экслібрыс Джупа Сліпа. АФорт, мецца-тынта. 2007. |
Ігар Духан: Беларусь не перажыла такога інтэнсіўнага развіцця канцэптуальнага мастацтва, як Францыя, Германія ці нават Расія. Адно з наступстваў гэтага ў тым, што мы не адчуваем тых новых, фундаментальна іншых, адносін да тэорыі мастацтваў, якія існуюць у расійскай і еўрапейскай мастацка-тэарэтычнай практыцы, пачынаючы з 60-х гадоў. Пасля тэксту Джозэфа Кошута «Мастацтва пасля філасофіі» канструяванне тэорыі мастацтва ці практычна немагчыма, ці магчыма ў нейкім асаблівым модусе, бо фактычна само мастацтва становіцца цяпер тэорыяй. Яшчэ адзін аспект сучаснага развіцця тэорыі заключаецца ў нацыянальным, этнічным, рэгіянальным. Мне падаецца, што тут з’яўляецца цалкам новы кірунак развіцця тэорыі -- тэорыі мастацтва, тэорыі архітэктуры, тэорыі дызайну. Праблема таго, як у сучасным мастацтве можа выяўляцца вобраз месца, вобраз рэгіёна, найбольш ярка была акрэслена Крысціянам Норбертам Шульцам. Гэта ўжо не тыя нацыянальныя школы, якія былі фактам марфалогіі мастацтваў у ХІХ стагоддзі, а цалкам новы падыход. Фактычна гэтым займаецца Хрысто ў сваіх упакоўках -- новым адкрыццём якасці месца. З нечым падобным у Беларусі працаваў Ігар Кашкурэвіч...
Дзмітрый Кароль: Што адбываецца, калі мы ад ранейшага разумення формаў нацыянальнага пераходзім да кода рэгіёна?
І.Духан: Апошнія 20 гадоў культурна-антрапалагічная тэорыя ў Еўропе паступова пераходзіла ад асэнсавання марфалогіі еўрапейскай культуры, заснаванай на нацыянальных традыцыях і нацыянальных школах, да культуры рэгіёнаў. Такая палітыка паспрыяла таму, што на цэлым шэрагу Венецыянскіх біенале, пачынаючы з 1980-га года, рабіліся спробы канструявання вобраза месца. Калі пераязджаеш з Мінска ў Навагрудак, з Навагрудка ў Гродна, кардынальна мяняюцца вобразы месца, вобразы ландшафту, разнастайныя метрыкі прасторы. Усё гэта -- беларуская культура, але гэтая разнастайнасць падаецца мне надзвычай цікавай для мастацкага ўвасаблення.
Д.Кароль: Праектная задача, якую ў ХІХ ст. выконвала тэорыя мастацтваў, як нейкай зборкі эмпірычнага матэрыялу, яго асэнсавання праз абстрактнае адзінства прынцыпаў, да аксіяматыкі таго, што ёсць мастацтва, -- цяпер гэта задача аказваецца неактуальнай? Ці больш палітызаванай?
![]() |
Вольга БажэнаваКандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт БДУ. Займаецца даследаваннямі па гісторыі беларускага мастацтва. Аўтар больш чым 100 публікацый і 4 кніг, апошняя з якіх прысве-чана роду князёў Радзівілаў і мастацтву Нясвіжа. Распра-цоўшчык гістарычнай канцэп-цыі рэстаўрацыі манументаль-нага жывапісу касцёла Няй-свяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску. |
І.Духан: Задача тэорыі як сістэмы норм і каштоўнасцей, як аксіяматыкі мастацтва ўжо не зусім актуальная пасля ўсіх мадэрнісцкіх эксперыментаў. Хоць, верагодна, яшчэ застаецца такой для класічных эстэтыкаў і тэарэтыкаў мастацтва. Мяркую, што тэорыя мастацтваў не знікае, а якасна мяняе свой статус -- ад аксіялогіі глабальнага мастацкага працэсу да пэўнай рэфлексіўнай тэорыі. Мяняе статус і характар філасофскай думкі ў цэлым.
Д.Кароль: У мяне ёсць гіпотэза: тыя фундаментальныя веды пра мастацтва, якія мы раней знаходзілі ў падручніках, сёння амаль цалкам трансфармаваліся ў практыку крытычнага суправаджэння і каментавання мастацкага працэсу, практыку рухомую, супярэчлівую і нестабільную. Мастацтва і тэарэтычнае асэнсаванне кожны раз абнаўляюць свае адносіны ў кожнай новай мастацкай падзеі.
В.Бажэнава: Напэўна, заўсёды можна паставіць пытанне, што ў пачатку: практыка ці яе асэнсаванне. Аксіёма, якая з’явілася ў часы Вазары (ХVІ ст.): «Мастацтва складанае -- крытыкаваць лёгка» спарадзіла панегірычныя біяграфіі, якія сцвярджалі месца і значэнне мастака ў свеце. Кампліментарнасць панегірыкаў аказалася жывучай, але на працягу апошніх трох стагоддзяў з лёгкай рукі Дзідро (ХVІІІ ст.) атрымала і сваю супрацьлегласць: з’едліва-насмешлівае, рэзка крытычнае «таптанне» асобных выставачных праектаў. Усе гэта, так бы мовіць, суправаджальная крытыка. Яна абсалютна апісальная. Тэорыя -- гэта, верагодна, асаблівага роду інтэрпрэтацыйныя і іншыя стратэгіі.
![]() |
М.Баразна. Святло. Фота, друк. 2007. |
Д.Кароль: Для мяне задача паразважаць пра магчымасці такога роду тэорыі ў нашай беларускай прасторы -- даволі экзатычная. Ёсць пэўныя інстытуцыянальныя формы, у якіх тэорыя развіваецца. Але ўсе спробы згадаць яе змест для мяне асабіста аказваюцца няўдалымі.
І.Духан: Традыцыя тэарэтычнага асэнсавання мастацтва Беларусі дастаткова сур’ёзная. Варта ўзяць «Працы БДУ» 20-х гадоў, і вы знойдзеце там выдатныя даследаванні па праблемах тэорыі.
В.Бажэнава: Можна сказаць, што на тым этапе ішоў працэс канстытуявання беларускай культуры і мастацтва, але ён аказаўся перарваным. Культура мусіла стаць проста народнай і звязанай непарыўнымі сувязямі са «старэйшым братам».
Д.Кароль: Вы лічыце, што тэорыя яшчэ «не адарвалася» ад папярэдняга перыяду?
В.Бажэнава: Што тычыцца гістарычнага матэрыялу, верагодна, так... Калі няма тэарэтычных абазначэнняў, «выхадаў», то эмпірычны матэрыял ляжыць практычна мёртвым і нікому не адкрываецца...
Міхал Баразна: Што можа сёння стаць сферай прыкладання тэорыі? Ды амаль усё.
![]() |
Міхал БаразнаПрарэктар па навуковай рабоце Беларускай дзяржаў-най акадэміі мастацтваў, член Саюза мастакоў, Саюза ды-зайнераў і творчага аб’яднан-ня «Фотамастацтва», член навуковага савета Нацыя-нальнага мастацкага музея. Мастак, кандыдат мастацтва-знаўства. Удзельнік шматлікіх выстаў.Аўтар кніг «Беларускі жыва-піс 1920-х -- 1970-х гг.», «Бе-ларуская кніжная графіка 1960-х -- 2000-х гг.», «Ма-стацтва кнігі Беларусі ХХ стагоддзя». |
В.Бажэнава: Канешне, добра, калі ёсць генератары ідэй і адбываецца іх рэалізацыя. Але як быць, калі тэарэтычны пасыл не спрацоўвае? Напрыклад, у беларускім мастацтве ХVII -- ХVIIІ стст. сітуацыя цалкам іншая. Мастакі выкарыстоўваюць ужо зададзеную еўрапейскім мастацтвам фармальную мову, але ствараюць, «пішуць» на ёй зразумелы толькі рэгіянальнай культуры «тэкст». Калі раскладваеш перад сабой вялізны факталагічны матэрыял, то высвятляецца, што не ведаеш, што з ім рабіць, бо няма тэорыі. Традыцыйнае ўяўленне пра тое, што ёсць нейкая форма і яна вызначае ў мастацтве абсалютна ўсё, пры аналізе, напрыклад, манументальнага жывапісу Беларусі эпохі барока не спрацоўвае, таму што першую скрыпку тут іграе змест. Разабрацца з гэтым зместам, растлумачыць, чаму ён існуе на такім значымым узроўні, складана. Тэорыя мастацтваў выстаўляе пэўныя вехі, яна дазваляе бачыць матэрыял у крыху іншым ракурсе, на іншым узроўні яго інтэрпрэтаваць. І ёсць велізарны корпус заходняй літаратуры, які дазваляе аналізаваць беларускі матэрыял. Засвоіць яе няпроста, але магчыма. Аднак застаецца велізарная колькасць пытанняў, якія там не вырашаліся. Напрыклад, праблема такой вельмі складанай з’явы, як культура памежжа. На нашай зямлі сышлася велізарная колькасць еўрапейскіх вектараў, якія часта не давалі традыцыі. Напрыклад, ствараецца крыж Еўфрасінні Полацкай, але традыцыі, звязанай з фініфцю, не ўзнікае, з’яўляюцца майстры, выконваюць мастацкія работы нейкага замоўцы і ад’язджаюць. А даследчык, убачыўшы два помнікі, піша: гродзенская школа, полацкая школа. На самай справе гэтага няма. Але прызнавацца ў гэтым, без патрэбных тэарэтычных ведаў, непрыстойна. Хоць насамрэч гэты факт не прыніжальны, ён падкрэслівае своеасаблівасць і арыгінальнасць нашай культуры. Ёсць шмат распрацаваных на Захадзе тэарэтычных праблем, але арыентуючыся на іх, мы не ў стане вырашыць свае. Распрацоўка тэорыі дазволіла б нам «агарадзіць» і адначасова пашырыць разуменне таго, што мы называем культурай і мастацтвам Беларусі.
М.Баразна: І асэнсаваць сваё месца ў свеце. Ідзе працэс апісання, дакументавання, а не асэнсавання. І тут неабходны ўдзел крытыкаў, мастацтвазнаўцаў, філосафаў, якім блізкія праблемы мастацтва, у сур’ёзных міжнародных канферэнцыях, найперш па-за межамі краіны, і г.д. Без інтэграцыі ў міжнародны навукова-дыскусійны працэс мы зноў вернемся да набору гатовых мадэляў, да пераніцаваных аджылых тэрмінаў, да звыклага інтэлектуальнага «правінцыяналізму».Прагучаў выраз: кампліментарнае выяўленне думкі крытыка. У нас ці хваляць, ці наадварот -- ганяць. А спакойнае асэнсаванне таго, што адбываецца ў мастацтве, назіраецца надзвычай рэдка. Калі адбываецца -- гэта вельмі каштоўны досвед.
![]() |
Ігар ДуханЗагадчык кафедры мастацтваў і Цэнтра візуальных мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат архітэктуры, член European Society of Culture, Міжнароднага і Беларускага саюзаў дызайнераў, Акадэміі архітэктуры. Аўтар больш як 80-ці работ па філасофіі мастацтва і аспектах сучаснага мастацтва, архітэктуры і дызайне, культурнай палітыцы, арганізатар шэрагу міжнародных канферэнцый. |
А.Белявец: Гэта ідэальная сітуацыя, калі мастак рэагуе на канцэпт, у мяне ўвогуле складваецца ўражанне, што для большасці нашых мастакоў не ўяўляе цікавасці не толькі тэарэтычнае асэнсаванне, але і крытычная думка.
М.Баразна: Тэорыя спрыяе выпрацоўцы стратэгіі мастацтва. Сапраўды, рэагуюць на канцэпты мастакі адукаваныя. Калі мы будзем размаўляць з Віктарам Альшэўскім, Маем Данцыгам, Вольгай Сазыкінай, Юрыем Якавенкам, мы будзем гаварыць менавіта пра ідэі, пра тэорыю, без якой вельмі цяжка сучаснаму мастаку.
І.Духан: І ніколі б нам не прыйшло ў галаву папрасіць, напрыклад, Вольгу Сазыкіну напісаць тэарэтычны маніфест сваёй творчасці. Гэта тэорыя, унутрана прыналежная яе творчасці. І вельмі цікавая тэарэтычная і канцэптуальная рэфлексія «ўнутры» самой творчасці Ігара Кашкурэвіча, Людмілы Русавай, старэйшага Басава, Артура Клінава і іншых беларускіх мастакоў у 80-я -- 90-я гады.
М.Баразна: Узгадаць чамаданы Ігара Кашкурэвіча з апісаннямі праектаў, сцэнарыямі перформансаў… Важна не толькі ведаць гэты пласт мастакоўскай тэарэтычнай культуры, але і прааналізаваць яго. Мы часам гэткімі народнымі філосафамі выступаем, паказваючы ўсё на пальцах. Мы расказваем пра беларускае мастацтва ХХ стагоддзя, якое не трапіла ў афіцыйныя выданні, а студэнты зрэдку і не вераць.
Алеся Белявец: У еўрапейскай навучальнай установе творца звычайна праходзіць курс тэорыі, нават некалькі курсаў, сярод іх можа быць і тэорыя медыя, і культурныя даследаванні, фемінісцкая, крытычная тэорыі мастацтваў.
І.Духан: Такі курс, як крытычная тэорыя, дзесьці на 3-4 годзе навучання праслухоўваецца вельмі многімі студэнтамі. Гэта аналаг нашай тэорыі мастацтваў ці эстэтыкі. Але ў нас іншая традыцыя адукацыі, у аснове якой -- Пецярбургская Акадэмія мастацтваў. Гэта не універсітэцкая адукацыя, а акадэмічная, гэта ж -- розныя рэчы.
Аляксандр Рэнанскі: Хацеў бы вярнуцца да гісторыі бытавання тэорыі мастацтваў.
![]() |
Аляксандр РэнанскіТэатральны кампазітар, аўтар даследаванняў па семіётыцы культуры і тэорыі літара-туры. Прафесар кафедры тэатральнай творчасці Бела-рускага універсітэта куль-туры і мастацтваў. Навуковы каардынатар Міжнароднага навуковага таварыства імя Дастаеўскага. |
І апошняя заўвага: ёсць мёртвыя мовы і ёсць мёртвыя навуковыя дысцыпліны. Мяркую, што класічная тэорыя становіцца такой ганаровай мёртвай навукай, так што відавочна з’явіцца новая дысцыпліна, якая прыме яе функцыі.
![]() |
Дзмітрый КарольФілосаф, крытык, куратар галерэі візуальных мастацтваў «NOVA». |
В.Бажэнава: Вызначэнне гэтых дзвюх ліній -- гістарычнай і энцыклапедычнай -- якраз і азначае, што сёння ў нашай прасторы тэорыі няма. Гісторыкі збіраюць факты,
![]() |
Р.Вашкевіч. Сукенка-невідзімка. Аб'ект. 2003. |
Д.Кароль: Існуе вельмі моцны разрыў паміж гэтымі падыходамі.
М.Баразна: Як дадзенасць, ён ужо існуе. Дырэктарам апошняй documenta быў журналіст. Важна, каб не было дыспрапорцый, якія вядуць да пагаршэння якасці кампанентаў сістэмы мастацтва. Тэорыя не проста мысленне, яна грунтуецца на навуковых фундаментальных асновах, з дапамогай сістэмна-арганізацыйных момантаў функцыянавання. Пакуль гэта нейкі куфар, дзе ўсё перамешана, затушавана, не бачныя задачы, якія напоўняць жыццятворную крыніцу.
В.Бажэнава: Размова пра тое, якой рыдлёўкай нам усю гэтую прастору ўскопваць? Пра метад?
А.Рэнанскі: Я мяркую, што гэты хаос стаў мерай культурнай прасторы. Гэты хаос асаблівага роду: ён пастаянна генерыруе новыя сэнсы.
І.Духан: Катэгорыя хаосу -- адна з фундаментальных у 1990-я гады. Хаос -- гэта адна з самых сур’ёзных анталогій, прынамсі, калі гаварыць пра канцэпцыю развіцця прыродазнаўчых навук, пачынаючы з Ільі Прыгожына і г.д. Вазьміце дыскусію паміж Роджэрам Пенроўзам, Стывенам Хокінгам і інш. на тэмы часу і размеранасці ў сучаснай касмалогіі. Гэта дыскусія пра тое, наколькі магчыма анталогія ўпарадкаванага хаосу. Бо ў 80-я -- 90-я гг. рэзка змяніліся ўяўленні пра функцыянаванне мікрасвету і макрасвету. Гэта праблемы, якія нас немінуча тычацца, бо ў сучасным мастацтве якраз становіцца актуальным паняцце ўпарадкаванасці. А ці сучаснае мастацтва рэагуе на гэтыя магутныя трансфармацыі?
Дзмітрый Юр’евіч, калі вы гаварылі аб руху дзвюх анталогій -- лагічнай і гістарычнай, вы мелі на ўвазе сітуацыю нашу ці універсальную?
![]() |
В.Сазыкіна. Расліннае існаванне. Аб'ект. 2003. |
Я меў на ўвазе, што гэтыя дзве сілы, якія прэтэндуюць на патэнцыял тэорыі мастацтваў -- гістарычная традыцыя і абстрактны вопыт кампендыума – энцыклапедызм, -- з’яўляюцца пасля змянення сітуацыі з парадкам -- палітычным і культурным -- не таму, што ўзнікае беспарадак. Я не думаю, што ўзнік беспарадак. Сітуацыя складаная таму, што ўсе ранейшыя пазіцыі засталіся. Ведаеце постмадэрнісцкае вызначэнне: «Бог мёртвы, а месца яго засталося»? Месца працягвае функцыянаваць у культуры, яно пастаянна выпраменьвае нейкую неабходнасць, і мы адчуваем гэтую прысутнасць. А нейкай актыўнай постаці, якая б яго вызначала, -- няма. Адбылося апусценне месца. І ў выпадку з тэорыяй: пазіцыі спустошыліся, але яны засталіся ў якасці нейкіх структурных элементаў. Можа, яны па адносінах адзін да аднаго змянілі каардынаты, але захавалі сляды ранейшай логікі ўтварэння, і ў гэтым сэнсе дзве новыя сілы, якія прэтэндуюць на выражэнне тэарэтычнага, спрабуюць скарыстаць гэтую пазіцыю, што тэорыя павінна быць. Адчуванне таго, што тэорыя павінна быць, ёсць і ў нас таксама. Адкуль і чаму яно з’яўляецца? Пры тым, што, як мы дыягнастуем, усё змянілася (мы існуем у свеце мастацтваў, дзе дзейнічаюць сілы рассеяння, вялізная колькасць вандроўных сіл, якія ўтвараюць нейкія эфекты сутыкнення, выпадковага і неўпарадкаванага, як нам здаецца), мы па-ранейшаму выходзім на ўзровень таго, што павінна існаваць нейкая трансцэндэнтная логіка, якая б усё абумоўлівала. Тэорыя мастацтваў прэтэндуе на яе месца. Гэта мяне бянтэжыць. Што тут праяўляецца: тое, што мы -- у станоўчым сэнсе кансерватары і жадаем захаваць нейкую культурную традыцыю, ці -- што мы проста няздольныя выйсці на пэўны момант разрыву з мінулым узнаўленнем гэтай культурнай логікі?
І.Духан: Ці з’яўляюцца сёння тэорыяй мастацтваў, напрыклад, творы Дэлёза «Кіно-1»,
![]() |
А.Вераб'ёў, Г.Карчэўскі. Якія спяць. Фотакалаж. 2005. |
Д.Кароль: Мяркую, што так. Гэта частка нейкай тэарэтычнай актыўнасці. Наколькі гэта частка тэорыі мастацтваў? Я, які спрабуе пісаць крытычныя тэксты, не магу гэтыя работы ігнараваць і буду іх патэнцыял актыўна скарыстоўваць.
І.Духан: У нейкім плане сёння тэорыя таксама займаецца тым жа, што і актуальнае мастацтва: яна мадэлюе канцэпт.
Д.Кароль: Вы маеце на ўвазе, што яна перахоплівае творчую ініцыятыву? З’яўляецца спецыфічная -- крэатыўная -- тэорыя мастацтваў? Ці нейкая міфалагічнасць? Усе маюць патрэбу ў новых міфалогіях і тэорыя павінна ў гэтым кірунку рухацца?
І.Духан: Прывяду прыклад з нашай рэальнасці, які можа падацца дзіўным: некаторыя тэксты Ігара Бабкова вельмі прадуктыўныя для канструявання дыскурсу сучаснага мастацтва Беларусі.
В.Бажэнава: Я пастаянна чытаю анталогіі беларускай філасофскай думкі, таму што без іх не разабрацца ні з адной гістарычнай з’явай.
І.Духан: У тэкстах Бабкова мадэлюецца пэўнае культурнае ўяўнае. Там тэарэтычна разгортваецца нацыянальная актуальная культура.
Д.Кароль: Падчас гэтай дыскусіі неабходна сфармуляваць нейкую форму тэорыі мастацтваў для актуальнага мастацкага працэсу. Я думаю, што ўсё ж з тэорыяй справы не зусім дрэнныя: у нас ёсць пэўная логіка трансцэндуючага суб’екта.
![]() |
І.Саўчанка. 2.93-3. Цень, адкінуты дрэвам 25 красавіка 1947 года. |
І.Духан: Род трансцэндавання... Пры гэтым чым інтэнсіўнейшая мастацкая крытыка, тым больш інтэнсіўна адбываецца гэтае трансцэндаванне і больш актыўна выбудоўваецца пласт фундаментальнай рэфлексіі. Але вяртаюся да таго, што адбываецца ў прыродазнаўчых навуках. Накапілася велізарная колькасць цяжка вытлумачальных з’яў -- на ўзроўні макра- і мікрасвету, -- і яны спарадзілі новыя канцэпты. І гэтыя канцэпты фізікамі і хімікамі класічнай традыцыі часта ўспрымаюцца як спекулятыўныя. Напэўна, нешта падобнае павінна адбывацца і ў сферы мастацтва: пры інтэнсіўнай крытычнай рэцэпцыі, пры інтэнсіўнай дынаміцы мастацкага працэсу ў Беларусі немінуча павінна ўзнікаць гэтая сфера трансцэндэнцыі. Назавем яе тэорыяй ці нейкім іншым словам, гэта ўжо пытанні тэрміналогіі.
В.Бажэнава: Калі гэта пошук нейкіх звышсэнсаў, ад асобы каго ён будзе весціся?І.Духан: Думаю, пошук новых стратэгій сэнсу і фенаменалогіі нацыянальнага, як гэта ні складана ў нашу эпоху. Напрыклад, Ігар Бабкоў не выступае ад нейкіх інстытуцый, ён гаворыць ад нейкай трансцэндуючай суб’ектыўнасці, што выбудоўвае свой уласны ўяўны свет. З гэтым уяўным светам можна спрачацца. Але ён -- свет тэорыі культуры і, часткова, свет тэорыі мастацтваў -- вельмі прадуктыўны для нашага сучаснага культурнага і мастацкага працэсу, таму што ён у нейкай ступені парушае яго логіку, стварае нейкую кропку біфуркацыі, пераламлення, а гэта стымул, гэта тое, што актуальна для мастацтва.
А.Рэнанскі: Дарагія калегі, звярніце ўвагу, як лунае дух настальгіі па залатым часе
![]() |
А.Фёдараў. Нябесны эксгібіцыянізм. Аб'ект. 2007. |