Экскурсія загадчыка сектара музея Уладзіміра Фалецкага. / Фота Мікалая ШАЎЧЭНКІ
У гасцях — дачка Гамзатава№ 45 (1275) 05.11.2016 - 11.11.2016 г Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны наведала дэлегацыя Міністэрства культуры Рэспублікі Дагестан. Сярод яе членаў — Саліхат Гамзатава, дачка народнага паэта Дагестана Расула Гамзатава. Яна ўзначальвае дагестанскі музей выяўленчых мастацтваў імя Пацімат Гамзатавай, адзін з найбагацейшых мастацкіх на Паўночным Каўказе з самай вялікай у свеце калекцыяй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дагестана. Члены дэлегацыі, якую суправаджаў старшыня праўлення Міжнароднага грамадскага аб'яднання дагестанцаў "Горо" ("Крупінка"), мастак і літаратар Хізры Асадулаеў, ушанавалі памяць герояў-дагестанцаў, што загінулі ў час баёў на Беларусі, і ўсклалі кветкі ў Зале Перамогі, наведалі выставу народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага “Лічбы на сэрцы” і залу “Нашчадкі Вялікай Перамогі”. Саліхат Расулаўна пакінула запіс у кнізе водгукаў. Экскурсія загадчыка сектара музея Уладзіміра Фалецкага. / Фота Мікалая ШАЎЧЭНКІ
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |