(Заканчэнне. Пачатак у №32.)
“Цікавасць да фатаграфавання ўзнікла, калі я яшчэ вучыўся ў сёмым класе, — малодшы сын народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, доктар тэхнічных навук Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч узгадвае свае першыя крокі ў фатаграфіі. — Разам з сябрамі мы пайшлі ў фотагурток пры Палацы піянераў. А першыя здымкі я зрабіў у 1940 годзе, — даходзім да “вытоку” сямейнай калекцыі нашага візаві. — З іх цудам захавалася некалькі: бацькі і брат Юрка на спаборніцтвах па стэндавай стральбе Заходняй ваеннай акругі, якія адбываліся перад пачаткам той страшнай вайны, у якой загінуў брат. Яны, дарэчы, надрукаваны ў кнізе “Якуб Колас у думках, у сэрцах і песнях”, якую я падрыхтаваў да выдання, і ў кнізе ўспамінаў аб Юрку, Коласавым сыне — “Апалены золак”. Здымкі акурат і былі зроблены першым маім фотаапаратам “Цайс-ікон”, які бацька набыў для старэйшых братоў, калі прымаў удзел у антыфашысцкім Кангрэсе ў Парыжы ў 1935 годзе. Браты мала карысталіся камерай. Я ж вывез яе з палаючага Мінска 1941 года. Сёння яна — у літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, куды я перадаў яе”.
Міхась Міцкевіч з негатывамі для "3D-акуляраў". / Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ
Міхась Міцкевіч з негатывамі для "3D-акуляраў". / Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ
На пяць кіламетраў вышэй
— А гэта жонка мая, Наталля, нябожчыца, — пераключаецца далей Міхась Канстанцінавіч. — А тут яна з братам Фёдарам, які падняў майго сына. — На фотаздымку мужчына на далоні трымае хлопчыка, і гэта не аптычная ілюзія ці мантаж, — сапраўдны трук. — Ён і Наталлю падымаў, — дзеліцца наш суразмоўца, — калі яна была школьніца.
Жонка Наталля і яе брат Фёдар, які трымае свайго пляменніка. 1954 год.
— Які вам жанр бліжэйшы, спадар Міхась?
— Пейзаж, — адказвае візаві. — Колер тут для мяне можа быць дарэчы. А так аддаю перавагу чорна-белай фатаграфіі. Яна лепш перадае танальнасці.
— А вось мая дачка Марыя закопвае палкоўніка Філіповіча на беразе Свіслачы, у Беразянцы, дзе мы летавалі гадоў дзесяць, — вядзе далей наш суразмоўца па сваім архіве. — Шмат ёсць здымкаў тых мясцін. Гэта — з Вусцянскага прудка. Толькі гэтага дуба ўжо няма…— і раптам Міхась Канстанцінавіч пачынае чытаць вершаваныя радкі:
Там рачулка срэбрам літым
Бяжыць па жолабе
размытым,
І цэлы свет жыцця нясе,
А луг зялёным аксамітам,
Вянкамі кветак апавіты,
Разлёгся ў роскашы, красе…
У Беразянцы: дачка Марыя "закопвае" палкоўніка Філіповіча. 1962 год.

— А ці была ў вас выстава, спадар Міхась?
— У Мар’інай Горцы. 150 фатаграфій. Шмат маіх работ, вядома, у музеі. Але шмат чаго яшчэ не паказана, і, дарэчы, мае патрэбу ў алічбоўцы. Калі здымаў, зусім жа не думаў, што мае работы будуць мець вартасць. Уцяміў гэта толькі пасля таго, калі брат прыйшоў і без лішніх размоў узяў стос фатаграфій, каб аднесці ў музей.
Паштэты — проста цуд!
— А гэта мой сябра Лёнька, — распавядае пра новага героя свайго кадра Міхась Міцкевіч. — Вучыліся з ім з другога класа па пяты. Выпала яму цяжкая доля. Падчас вайны застаўся ў Мінску, працаваў на цагляным заводзе, вазіў цялежку з цэглаю, яна на павароце рэек
— Міхась Канстанцінавіч, ведаем, што ваша іншае захапленне — гэта паляванне. Як вы лічыце, ці не падобныя яны з фатаграфіяй у нечым?перавярнулася, і дырэктар пабіў яго так, што Лёнька страціў прытомнасць. Дырэктар памеркаваў, што гэта дыверсія. Лёня пасля ўцёк у партызаны. У яго жыцці вельмі шмат цікавых эпізодаў было. Лавіў бандытаў у адмысловым батальёне. Памятаю такі эпізод з яго аповедаў. Аднойчы Лёня ўцякаў ад немцаў у лесе. Пераскокваў праз канаву, а збоку нечыя галава тырчыць. Пабег далей, але нешта прымусіла вярнуцца: уваліўся ў канаву яго родны бацька, між іншым цудоўны настаўнік матэматыкі. У яго вучылася мая жонка. Вось такія бываюць у жыцці здарэнні…
— Вельмі адносна. Дарэчы, у мяне ёсць здымак возера Белага, дзе мы з Лёнькам шмат гадоў адпачывалі (і палявалі, у тым ліку), — адшуквае фатаграфію наш візаві. — Качак там на прудах гаспадаркі — немаведама колькі! Я нават іншы раз стрэльбы не браў. Лёнька пойдзе і 15 — 20 застрэліць. А калі я яшчэ? Памятаю, пастралялі неяк, і я прапаноўваю Лёню: “А навошта нам іх шчыпаць? Давай на 40 секунд у кіпяток — і ўсё будзе ў парадку”. “Не! — кажа, а ён такі хлопец катэгарычны. — Будзем шчыпаць!” І мы паўдня сядзелі і скублі, і скублі, — смяецца Міхась Канстанцінавіч. — Але прызнаюся, што дагэтуль такіх смачных паштэтаў з качак мне не давялося каштаваць. Тыя паштэты, што мы рабілі, — проста цуд!”
3D-фатаграфія
— Зараз я вам яшчэ штосьці пакажу, — кажа спадар Міхась у час
сузірання партрэта ўнучкі Васіліны. І дастае адмысловы апарат-бінокль. Устаўляе слайд у апаратуру і працягвае нам: “Глядзіце на белае”. У фокусе — фатаграфіі ў аб’ёме: гэта эфектныя стэрэаздымкі.
— Чыя гэта канструкцыя? — шчыра здзіўляемся.
— Майго кіраўніка на працы Ільі Некрашэвіча. У яго быў такі планшэт, на які ён ставіў два фотаапараты, адразу націскаў на спуск, — і атрымлівалася пара здымкаў. Можна сказаць, свае напрацоўкі ў стварэнні стэрэа. У апараце выявы накладваюцца адна на адну — і атрымліваецца, як зараз сказалі б, 3D-
Пейзажы Крыма, Югаславіі, Беларусі ў слайд-акулярах уражваюць сваёй панарамнасцю і колерам. Бачна, што Міхась Канстанцінавіч удзячны таму захапленню, якое выклікалі стэрэаздымкі. Вынаходніцтва савецкіх тэхнікаў працуе і ў ХХІ стагоддзі.фатаграфія.
— Міхась Канстанцінавіч, у тыя часы, асабліва ў ваенныя ці 1930-я, якое было стаўленне да чалавека з фотаапаратам?
— Я ж асабліва нікуды не хадзіў. Здымаў каля дома. Таму, мабыць, і праблем не было. Але калі падабалася штосьці здымаць, — здымаў, не задумваўся. У маім выпадку, падаецца, рэакцыя на фатографа збольшага была добрая.