
Вопыт шчыльнага спалучэння эканомікі і культуры ўсё больш актыўна распаўсюджваецца ў нашай краіне. Напрыклад, пад час сёлетняга “Славянскага базару ў Віцебску” ў гэтай “фестывальнай сталіцы” праходзіў Міжнародны інвестыцыйны форум. Сведчаннем канкурэнтаздольнасці разнастайных айчынных вырабаў з’яўляецца ўзрастанне экспарту. У Маскве нават адкрыты Гандлёвы дом “Лідарэгіён”, тавараабарот якога складае за год 3 мільёны долараў. На Лідчыне— амаль паўсотні сумесных прадпрыемстваў. Прыцягненню ў рэгіён замежнага капіталу садзейнічае тое, што ў свой час Указам Кіраўніка нашай краіны Аляксандра Лукашэнкі ў горадзе была створана свабодная эканамічная зона. Уражвае і статыстыка V выстаўкі “Ліда-рэгіён”: прадукцыя 110-ці прадпрыемстваў, у тым ліку малога бізнесу, дэлегацыі з 25-ці краін свету, сярод якіх — прадстаўнікі 15-ці пасольстваў. Ну, а найлепшы дыпламат — як вядома, культура.
Чытачы, на ўваход!
На ўрачыстае адкрыццё Цэнтральнай раённай бібліятэкі прыехаў у Ліду намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш. Сапраўды, тое, што гэты буйны асяродак ведаў і культурнай спадчыны атрымаў новае, начыненае сучасным абсталяваннем, памяшканне, трэба лічыць вельмі значнай падзеяй не толькі раённага ці абласнога маштабу, але і рэспубліканскага. Бо чым больш будзе падобных святаў, тым больш будзе расцвітаць уся наша краіна. Яшчэ напярэдадні, позна ўвечары, ля гэтага дома па вуліцы Ленінскай завяршаліся работы. Зранку ж будынак проста-такі ззяў сваім хараством. Што ж, яго сонечная “вясёлкавасць” была літаральна запраграмавана былымі гаспадарамі: калісьці ў гэтым доме размяшчалася трыкатажнае атэлье з назвай “Радуга”, цяпер — будуць радавацца чытачы, а іх у бібліятэцы — 6300. І колькасць наведвальнікаў, трэба меркаваць, яшчэ павялічыцца, бо ў новым будынку з’явяцца ўсе ўмовы для плённай працы і адпачынку: у чытальнай зале — за кнігай, у інтэрнеткласе — за камп’ютэрам, а яшчэ — у канферэнц-зале, дзе будуць праводзіцца творчыя сустрэчы, прэзентацыі, семінары. — Мы шчаслівыя бязмерна, — усхвалявана распавяла дырэктар Лідскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Галіна Окунь. — Пра такі падарунак мы марылі даўно, але ўласна будаўнічыя работы распачаліся ўвосень, — і хутка, усяго за некалькі месяцаў, мы атрымалі гатовы вынік: не толькі будынак, але і новае абсталяванне: стэлажы, камп’ютэры. Літаральна адразу ж пачалі перавозіць фонды: у верасні, калі звычайна пачынаецца чарговы віток чытацкай актыўнасці, мы

Ад эстрады да Шапэна
У культурным аздабленні выстаўкі “Ліда-рэгіён” назіралася цудоўная тэндэнцыя спалучэння сусветных і агульнанацыянальных здабыткаў з абавязковай папулярызацыяй “свайго”, “роднага”, мясцовага. Шлягеры 80-х гучалі ў выкананні эстраднага аркестра Лідскага раённага аддзела культуры. “Цвіком” выступлення Прэзідэнцкага аркестра, якім у той вечар кіраваў малады дырыжор калектыву Віталь Кульбакоў, сталі спевы “мясцовых” удзельнікаў праекта “Новыя галасы Беларусі”: лідчаніна Аляксандра Маркевіча, яшчэ адной навучэнкі Лідскага музычнага вучылішча — Вольгі Трэфілавай і выпускніцы Гродзенскага каледжа мастацтваў Радмілы Сямёнавай. Гістарычнае мінулае ўваскрашалі не толькі экспазіцыі Лідскага гісторыка-мастацкага музея, але і рыцары ля сцен Лідскага замка. У зале дзіцячай музычнай школы адбыўся сольны канцэрт лаўрэата міжнародных конкурсаў Дзінары Мазітавай: гэтая ўраджэнка Ліды скончыла СанктПецярбургскую кансерваторыю, прычым адразу па дзвюх спецыяльнасцях — фартэпіяна і кампазіцыі, цяпер працягвае навучанне ў аспірантуры. — Такія меладычныя, мілагучныя творы, — падзялілася ўражаннямі педагог Тамара Ліпніцкая, — сустракаюцца ў сучаснай беларускай музыцы не так і часта. Я сама выкладаю і ведаю, як цяжка бывае падабраць для сваіх вучняў штосьці ім блізкае, зразумелае, яркае па вобразах. Атрымала сапраўднае задавальненне і ад іншых канцэртаў. Мы жывём у Смаргоні, але штогод усёй сям’ёй прыязджаем да сваякоў у Ліду акурат у дні выстаўкі. Тут заўсёды шмат цікавага, адчуванне сапраўднага свята, але сёлетняя культурная праграма — пераўзышла ўсе чаканні. І хаця, прызнацца, мы чакалі Віктара Бабарыкіна, а Прэзідэнцкім аркестрам дырыжыраваў ягоны калега, тым больш прыемна было даведацца пра яшчэ адно новае для шырокай публікі імя. Што ні кажыце, а падобныя святы даюць не толькі эканамічны штуршок і міжнародны рэзананс. Яны выхоўваюць гонар за “сваё, беларускае” — у дачыненні як да прамысловасці, так і да культуры.
Удакладненне
У артыкуле “Дуэт эканомікі з культурай” памылкова пазначана прозвішча дырэктара Лідскай РЦБС Галіны Аляксееўны Шабалінай. Перапрашаем.