kimpress.by - Культура - Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета http://www.kimpress.by/ № 18 (1509) 1 - 7.05.2021г. ru Wed, 12 May 2021 06:00:52 +0300 Copyright 2003-2021, редакция kimpress.by info@kimpress.by http://www.kimpress.by/ico/favicon.ico kimpress.by http://www.kimpress.by/ Закрануць за жывое http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18011 Днямі ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылася вечарына памяці кампазітара, музыканта і выканаўцы Дзмітрыя Пянкрата. Яе назвай стала фраза адной з яго песень — “Закрануў мяне ты за жывое, Музыкант”. art-блог Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 Ад Вялікадня да Перамогі http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18012 Наступным тыднем Вялікая зала Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прыме ўдзельнікаў і гледачоў ІV Міжнароднага Пасхальнага фестывалю. art-блог Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 “Юны лекар” і лекі для розуму http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18013 У Беларускім дзяржаўным тэатры лялек адбылася чарговая прэм’ера-падзея. Чарговая, бо спектаклі, што тут ставяцца, звычайна амаль усе такія — значныя па тэмах, важкія ў мастацкім плане, падзейныя па ўнёску ў нацыянальную культуру. Гэтым разам — “Нататкі юнага лекара” паводле твораў Міхаіла Булгакава. art-блог Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 На вуліцы Камсамольскай… http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18014 Сёлета ўпершыню экспазіцыя зменіць лакацыю — традыцыйна яна размяшчалася на плошчы Якуба Коласа, а ў гэтым сезоне беларускі жывапіс упрыгожыць пешаходную вуліцу Камсамольскую. Гэта будзе юбілейны, дзясяты, сезон праекта, які ў гэтым годзе прысвечаны творчасці народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. art-блог Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 Кладашукальнікі, не расслабляцца! http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18015 Не адзін з маіх землякоў прызнаўся, што так і не знайшоў часу, каб наведаць музей у роднай Ветцы. Ёсць такая хвароба: непрыняцце свайго. Маўляў, калі б у Луўр ці ў Прада, дык мы навыперадкі б беглі. А ў родных мясцінах… Ну чым яны нас здзівяць, качалкамі ды прасніцамі? Мне пашанцавала. Веткаўская рэдакцыя месцілася непадалёк ад Веткаўскага музея. І працавалі там ад пачатку і мае сябры, і мае добрыя знаёмыя — мастакі, рэстаўратары, знаўцы ікон і старадрукаў. Так што бачыўся я з імі ці не штодня. Вабілі яны дасканалым веданнем радзімы. І гэтае веданне было агучана шолахам летапісных старонак, залатым ззяннем абразоў, тканай раскошай ручнікоў, казачным арнаментам стараверскіх ліштваў і аканіц. Вось гэтым усім Ветка мяне і разбэсціла. А музейшчыкі, лічы, выхавалі чарговага веткаўца, які звёз у Мінск веру ў сілу роднага ганку. І з таго часу, калі не бачу ў раённых музеях спецыялістаў адмысловых у дзеяннях і перакананых у словах, дык і за музеі тыя ўстановы не лічу. Балазе, у Беларусі такіх не так ужо і шмат. На людным месцы Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 Драўляны чалавечак у паласатым каўпачку http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18016 У выдавецтве “Беларусь” выйшла перавыданне казачнай аповесці Аляксея Талстога “Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна” ў перакладзе на беларускую мову з акварэльнымі малюнкамі народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. А 28 красавіка ў краме “Акадэмкніга” адбылася прэзентацыя выдання, дзе можна было сустрэцца з мастаком, а таксама атрымаць яго аўтарскі аўтограф. Прэзентацыі Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 Сакральныя выявы старажытнасці http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18017 Дні адзначэння найбольш шанаванага праваслаўнымі свята, Велікодны тыдзень — найлепшы час, каб звярнуць увагу на матэрыяльныя сведчанні духоўнай спадчыны нашых продкаў. Доўгія стагоддзі народныя майстры ў розных кутках нашай краіны выяўлялі сваю пашану да найвышэйшых сіл, ствараючы іканапісныя вобразы, якія некалі проста ўжываліся для хатняй малітвы, а сёння могуць багата распавесці аб светапоглядзе, уяўленнях, ладзе жыцця і нават побыце ды знешнім выглядзе беларусаў мінулага. Нездарма ж на многіх абразах, якія прыналежаць да беларускай школы іканапісу, можна пабачыць выявы святых, так падобных з твару да простых сялян — такіх самых, як стваральнікі гэтых ікон ды іх суседзі. Традыцыі Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 Лёс у 300 гадоў http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18018 Гаворка пра новую выставу з праекта “Галасы страчаных вёсак”. 58 населеных пунктаў, якія зніклі ў выніку Чарнобыльскай аварыі з карты Веткаўскага раёна… У іх ліку — стараабрадчая слабада Папсуеўка. Адна з першых веткаўскіх. Традыцыі Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 Адчайны крык, узняты да нябёсаў http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18019 У мінулых нумарах “К” мы расказалі пра створаныя беларускімі скульптарамі і архітэктарамі мемарыялы ля гарадскога пасёлка Ушачы, у вёсках Хатынь, Доры і Чырвоны Бераг, пра помнікі ў Светлагорску і Магілёве, пра мемарыяльныя знакі ў Германіі (на месцы былых фашысцкіх канцлагераў “Равенсбрук” і “Заксенхаўзен”). Усе гэтыя памятныя аб’екты вельмі розныя. Розныя па вобразна-выяўленчай структуры, архітэктурна-пластычнай канцэпцыі і эмацыяльнай напоўненасці. Але ў іх — адзін агульны корань: нацыянальна-гістарычны і маральны. Гэта Памяць. Святая і незабыўная. Памяць пра тыя гераічныя і трагічныя старонкі Другой сусветнай вайны, у якой Беларусь цаной незлічоных ахвяр адстаяла сваю свабоду і незалежнасць. Сёння мы раскажам яшчэ пра адзін мемарыяльны ансамбль - “Праклён фашызму” — на месцы спаленай вёскі Шунеўка Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Цяжка сабе ўявіць, але толькі ў адным Докшыцкім краі ў гады нямецкай акупацыі загінула больш за 20 тысяч чалавек, пры гэтым летам 1943 года цалкам спалена 97 вёсак, а тры з іх — Шунеўка, Залатухі і Азарцы — разам з жыхарамі. Званы памяці Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 Да майскіх святаў падрыхтаваліся http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18020 Традыцыйна, з надыходам вясны ў Беларусі праводзяцца мерапрыемствы, звязаныя з навядзеннем парадку, пасадкай дрэў, уборкай тэрыторый ад леташняга лісця і смецця. Пасля шэрагу суботнікаў майскія святы, як правіла, мы сустракаем з пачуццём абнаўлення і радасці. "К" інфармуе Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 З увагай да памятных дат і мясцін http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18021 27 красавіка адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі, удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў. "К" інфармуе Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 Візіт міністра да ветэрана http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18022 23 красавіка міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч і супрацоўнікі Міністэрства сардэчна павіншавалі колішняга спецыяліста цэнтральнага апарата Міністэрства культуры БССР Георгія Лявонцьевіча Лазычэнку ў дзень яго 100-гадовага юбілею. Са шчырай удзячнасцю прымаў ветэран ад кіраўніка галіны кветкі і памятны падарунак. "К" інфармуе Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 Чытач — газета — Міністэрства http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18023 Сёння ў нашай новай рубрыцы “Чытач — Міністэрства — газета” спецыялісты Міністэрства культуры краіны адказваюць на пытанні чытачоў з рэгіёнаў. Будзем і надалей чакаць вашы лісты ў рэдакцыю, паважаныя чытачы “К”, на электронны адрас — kultura@tut.by Чытач – Газета – Міністэрства Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 Новае прызначэнне http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18024 29 красавіка міністр культуры Анатолій Маркевіч прадставіў калектыву Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” новага дырэктара. Паводле Тэлеграм-канала Міністэрства культуры, ім стаў Дзмітрый Яшчанка, які раней займаў пасаду галоўнага рэдактара газеты “Нясвіжскія навіны”. "К" інфармуе Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 Маладзёжны трэнд на Купалле http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18025 Аграгарадок Александрыя, што на Шклоўшчыне, збярэ сёлета сяброў 10 — 11 ліпеня. Падрыхтоўка да свята пачалася! Сярод заўсёдных удзельнікаў — артысты і калектывы Магілёўскай абласной філармоніі. Якія ж сюрпрызы яны рыхтуюць? "К" інфармуе Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 Легендарная “дыверсія Крыловіча” як сюжэт для кіно http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18026 У цэнтры Асіповічаў на чыгуначнай станцыі можна ўбачыць бюст Фёдара Крыловіча, героя-падпольшчыка, які ў часы вайны здзейсніў самую буйную ў сусветнай ваеннай гісторыі наземную транспартную дыверсію — летам 1943 года на асіповіцкім чыгуначным узле знішчыў 5 паравозаў і 4 эшалоны з боепрыпасамі, сярод якіх былі і танкі “Тыгр” і “Пантэра”. Імем Крыловіча названыя вуліцы ў Мінску і Асіповічах. Легендарная дыверсія, не маючая аналагаў, і лёс беларускага героя, чый подзвіг доўгія гады не быў адзначаны належна, пакладзены ў аснову сюжэта новай стужкі “Лёс дыверсанта” сумеснай вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” і расійскай студыі “Алена”. Рэспубліканская прэм’ера фільма адбылася 29 красавіка, “Лёс дыверсанта” — у кінапракаце па Беларусі. "К" інфармуе Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 Імунітэт да “гістарычнай амнезіі”, або Турызм як дапаможнік ад бяспамяцтва http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18027 Менш чым праз два месяцы споўніцца 80 гадоў як пачалася Вялікая Айчынная вайна. Пра што я распавядаю маім студэнтам прынамсі аб тых падзеях? Пра што павінны ведаць турысты, якія прыязджаюць да нас? Як данесці інфармацыю, якая сведчыць пра тыя жахі, што перажылі беларусы на сваёй тэрыторыі ў часы ліхалецця? Якімі неўміручымі подзвігамі слаўная наша зямля? Без сухіх і разам з тым эмацыйна асэнсаваных лічбаў і фактаў тут не абыдзешся. І мой расповед часам пачынаецца вось з чаго. Соцыум Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 Вяртанне артэфактаў http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18028 Днямі здарыліся дзве важныя падзеі. Спярша ў Беларусь дзеля рэстаўрацыі і часовага экспанавання патрапіла надмагільная пліта аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага. А літаральна тыдзень таму, на свет людскі, са змроку скляпення, упершыню за некалькі дзясяткаў гадоў “выйшаў” камень паэта Адама Міцкевіча. Пра абодва артэфакты мы ўжо пісалі ў мінулым годзе на старонках нашай газеты (гл. “К” №№ 28, 42, 2020 год.). Прыйшоў час распавесці пра іх далейшы лёс. Соцыум Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 У патрэбны час, у патрэбным месцы http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18029 На дадзены момант галоўная падзея года ў галіне выяўленчага мастацтва — Нацыянальны скульптурны фэст, які быў разгорнуты на самых значных экспазіцыйных пляцоўках сталіцы. Наладзіць такую імпрэзу ва ўсіх адносінах значна цяжэй, чым аналагічныя агляды жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скульптура, як казаў мне калісьці аўтар помніка Першадрукару ля Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Дранец, гэта мастацтва цярплівых. Манументальная і манументальна-дэкаратыўная пластыка робіцца не “на злобу дня”, як гэта калі-нікалі могуць дазволіць сабе жывапісцы і графікі, але з разлікам на гістарычную перспектыву. Манумент у выставачную залу не зацягнеш, а пластыка малых форм часта для творцы толькі падрыхтоўчы матэрыял у працэсе працы над ім. Можа атрымацца, што калі скульптар насамрэч паспяховы, дык увесь ягоны творчы набытак месціцца на вуліцах і плошчах, а на персанальную выставу дык няма чаго прадставіць. Прынамсі, з такой праблемай мог бы сутыкнуцца нават геній усіх часоў і народаў Мікеланджэла Буанароці, бо ягоныя станковыя творы можна пералічыць па пальцах. Крытычная маса Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200 Каб не на­сту­паць на граб­лі http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18030 Кажуць, няма горш, як чакаць, а потым даганяць. Між тым здараецца такое даволі часта і ў побыце, і на ўзроўні грамадскіх з’яў, і ў дачыненні падзей і працэсаў, якія маюць статус гістарычных. Замарудзіўся на старце, пабег не той дарожкай, а потым вымушаны рваць жылы, каб выбіцца з аўтсайдэраў, наблізіцца да групы лідараў. З такіх пазіцый можна разглядаць і гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва ў мінулым і бягучым стагоддзі. І нічога крыўднага ў гэтым няма. Здараецца ўсялякае, галоўнае з мінулага правільныя высновы зрабіць і зноў не наступаць на граблі. Пачынаючы з 30-х гадоў беларускае ды савецкае выяўленчае мастацтва ўвогуле было загнанае ў рэзервацыю “сацыялістычнага рэалізму”, закрытую ад вялікага свету, ад знешніх уплываў. Прынамсі, у скульптуры, пра якую ідзе гаворка на гэтым развароце, ад згаданага часу і аж да скасавання СССР бязмежна панаваў афіцыйна ўхвалены неакласіцызм. Крок ўлева, крок управа ад зацверджанай лініі маглі стаць для творцы фатальнымі ці, самае малое, — грунтоўна ўскладніць ягонае жыццё. Так што адсталі мы ад “групы лідараў” на дзесяцігоддзі, і сёння, як сведчыць Фэстываль скульптуры ў Мінску, шчыруем, каб да яе наблізіцца. Пры гэтым праходзім стадыі, якія для іншых даўно сталі гісторыяй. Для нас жа гэта навацыі. Зрэшты, у кожнага свой шлях… Даем слова творцам, адзначаным як лепшыя ў чатырох намінацыях фестывалю. Крытычная маса Sun, 2 May 2021 00:00:00 +0200