kimpress.by - Культура - Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета http://www.kimpress.by/ № 29 (1520) 17 - 23.07.2021г. ru Sun, 25 Jul 2021 17:33:13 +0300 Copyright 2003-2021, редакция kimpress.by info@kimpress.by http://www.kimpress.by/ico/favicon.ico kimpress.by http://www.kimpress.by/ Чытанне як індыкатар паспяховасці http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18244 З 1 чэрвеня генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі стала Аксана Кніжнікава, якая змяніла на гэтай пасадзе Рамана Матульскага. Прызначаны кіраўнік — у прафесіі не навічок. Аксана Юр’еўна 20 гадоў працавала ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна на розных пасадах, пачынаючы з бібліятэкара залы тэхнічнай, эканамічнай і сельскагаспадарчай літаратуры, а пасля і пяць гадоў узначальвала саму культурную ўстанову. “К” вырашыла бліжэй пазнаёміцца з новым кіраўніком “Нацыяналкі” і абмеркаваць актуальныя для бібліятэчнай сферы пытанні. Праекты развіцця Sun, 18 Jul 2021 00:00:00 +0200 Пракруставы ложак рэстаўрацыі, або Як пазбегнуць падробкі? http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18245 Гутарачы з улюбёнымі ў справу спецыялістамі, ты разумееш, што рэстаўрацыя — гэта зусім не тыя панылыя выразы твараў, якія мы дасюль раз-пораз бачым на вуліцах у адной няўдалай сацыяльнай рэкламе. Гэта інтрыга, творчыя дылемы, інтэлектуальны выклік, сюжэтныя піруэты… Выстава творчай суполкі “Басталія”, што экспанавалася ў чэрвені ў Нацыянальным гістарычным музеі, цудоўна гэта засведчыла. А зараз — свайго кшталту каментарыі да яе. Пра тое, як адрозніць рэстаўрацыю ад падробкі, мы гутарым з кіраўніком суполкі Фёдарам САРОКАМ і яе ўдзельнікамі Ігарам КНЫШАМ, Іванам МЯДЗВЕДЗЁВЫМ і Катажынай ШАЎРУК. Погляд з XXI стагоддзя Sun, 18 Jul 2021 00:00:00 +0200 "Узводзіць масты, а не сцены!" http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18225 15 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё юбілейнага ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Свята асвятляюць больш за чатыры сотні акрэдытаваных прадстаўнікоў 43-х беларускіх і 33-х замежных СМІ з васьмі краін. У сваім прывітальным слове на адрас фестывалю Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка заклікаў “узводзіць масты, а не сцены” між народамі і краінамі. Сапраўды, менавіта на гэта было скіравана з’яўленне “Славянскага базару ў Віцебску” на культурнай мапе Беларусі і свету, менавіта гэтыя мэты стаяць перад фестывалем і цяпер. "К" інфармуе Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Газета — рэгіёны — чытач http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18226 "К" інфармуе Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Пад знакам Года народнага адзінства http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18227 13 ліпеня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. З дапамогай сродкаў відэасувязі, удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў кульутры абласных выканаўчых камітэтаў. "К" інфармуе Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Семінар па кадрах у гістарычнай сядзібе http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18228 8 ліпеня 2021 года ў Музеі-сядзібе М.К. Агінскага, што ў аграгарадку Залессе Гродзенскай вобласці, адбыўся выязны семінар па пытаннях рэалізацыі кадравай палітыкі ў сферы культуры і ўдасканалення работы з рэзервам кіруючых кадраў. Арганізатарам семінара выступіла Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Працай яго кіраваў намеснік міністра культуры Валерый Грамада. У семінары бралі ўдзел кіраўнікі кадравай і юрыдычнай службаў Міністэрства, кіраўнікі падпарадкаваных Міністэрству культуры ўстаноў, упраўленняў культуры і кадравых службаў аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. "К" інфармуе Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Музычныя кветкі ліпеня http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18229 Заўсёдная “візітоўка” Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” — урачысты гала-канцэрт адкрыцця. Усе жадаючыя маглі ўбачыць яго тэлетрансляцыю позна ўвечары ў чацвер. Але ж цікава і тое, як ён рыхтаваўся. Тым больш, што сёлетні фэст — юбілейны, 30-ты па ліку. ХХХ юбілейная мазаіка Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Бас — усяму галава http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18230 Адным з першых мерапрыемстваў юбілейнага ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” стала адкрыццё памятнай мемарыяльнай дошкі аднаму з заснавальнікаў гэтага буйнога форуму і яго першаму дырэктару Радзівону Басу. ХХХ юбілейная мазаіка Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Памятаць пра лепшае http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18231 Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка — заўсёднік “Славянскага базару ў Віцебску”: без яго ўдзелу, здаецца, не праходзіў ніводны фестываль. А сёлета знакаміты кіраўнік “Сяброў” яшчэ і старшыня журы ХХХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2021”. Таму “К” і звярнулася да яго за парадай маладым спевакам. ХХХ юбілейная мазаіка Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Аркестр у Амфітэатры — і ў тэатры http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18232 Удзел у “Славянскім базары ў Віцебску” Прэзідэнцкага аркестра Беларусі — даўно не навіна, а трывалая традыцыя. Але яшчэ ніколі гэты калектыў не быў прадстаўлены на фестывалі так разнастайна: не толькі ў канцэртных праграмах, але і ў тэатральным спектаклі. ХХХ юбілейная мазаіка Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Лялькі “квартальныя” і запамінальныя http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18233 У сёмы раз на “Славянскім базары ў Віцебску”, пачынаючы з 2014 года, ладзіцца праект “Лялечны квартал”. Ён збірае не толькі дзіцячыя, але і сур’ёзныя дарослыя спектаклі тэатраў лялек з розных краін, застаючыся адным з самых інтэлектуальных асяродкаў летняга фестывалю, і дадаткова дэманструе сінтэз мастацтваў, заяўлены як адна з эстэтычных платформ гэтага буйнога форуму. ХХХ юбілейная мазаіка Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Пахваляцца? Ганарыцца! http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18234 Сёння на “Славянскім базары ў Віцебску” (і ў прамым эфіры тэлебачання) — гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі “Крок by крок”. Як правільна “расшыфраваць” гэту назву і чаго чакаць ад самой вечарыны, мы даведаліся ў яе рэжысёра — мастацкага кіраўніка Маладзёжнага тэатра эстрады Уладзіславы Арцюкоўскай. ХХХ юбілейная мазаіка Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Купалле, “Славянскі базар…” і далейшыя перспектывы http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18235 Заслужаная артыстка Беларусі, дацэнт кафедры мастацтва эстрады БДУКМ Ірына Дарафеева сёлета прадстаўляе нашу краіну ў журы дзіцячага конкурсу, а таксама ў некалькіх канцэртных праграмах фестывалю. Дый напярэдадні ў спявачкі было шмат значных музычных падзей. ХХХ юбілейная мазаіка Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Спаборнічаць? Весела! http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18236 Акурат сёння а 15-й гадзіне на “Славянскім базары ў Віцебску” адкрываецца ХІХ Міжнародны дзіцячы конкурс “Віцебск-2021”. Папярэдне, як заўжды, адбылося лёсаванне, дзеці паспелі пазнаёміцца. Сёння — першы дзень спаборніцтва, калі трэба праспяваць нацыянальны рэпертуар, а менавіта песню кампазітара краіны і на мове краіны, якую прадстаўляе той ці іншы ўдзельнік. Заўтра — другі конкурсны дзень з вольным рэпертуарам, а літаральна праз гадзіну пасля завяршэння праслухоўванняў — цырымонія ўзнагароджвання і гала-канцэрт. ХХХ юбілейная мазаіка Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Вясёлкавыя песні http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18237 Песню да другога дня дзіцячага конкурсу “Славянскага базару ў Віцебску” напісала Вікторыя Лабкоўская: ХХХ юбілейная мазаіка Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Дарога “Культуры” на “Славянскі...” http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18238 Рэдакцыя нашай газеты праклала свой уласны, сапраўдны эксклюзіўны інфармацыйны шлях на знакаміты міжнародны форум. Кожны ліпень для журналістаў “К” быў на працягу гэтых трох дзесяцігоддзяў як самы напружана-няўрымслівы месяц, гарачы на эмоцыі ды, зразумела, на пошук таго самага эксклюзіва ў віры ўсімі чаканай падзеі. Але ж пачынаўся для нас фестывальны марафон як мінімум напрыканцы мая ці самым пачатку чэрвеня, калі ішла перапіска праз Сеціва з арганізатарамі фэсту, а таксама заяўленымі на “Славянскі базар у Віцебску” канкурсантамі з многіх і многіх краін свету. А потым нашы карэспандэнты сустракаліся з імі ў Мінску на генеральных рэпетыцыях, пасля якіх шлях канкурсантаў палягаў у Валошкавы горад над Заходняй Дзвіной... Ну і, вядома, нараджэнне святочнага нумара “К”. Літаральна са станкоў цэха Дома друку — калі ўначы, калі а шостай раніцы — мы здымалі тысячу экземпляраў газеты і куляй ляцелі на машыне ў Міжнародны прэс-цэнтр, каб паспець пакласці шыкоўна аформлены нашым дызайнерам Наталляй Овад спецвыпуск “Культуры” на сталы для калег перад адкрыццём першай прэс-канферэнцыі. І так адбывалася штогод. Словам, усе дарогі ў ліпені вялі нас у Віцебск! ХХХ юбілейная мазаіка Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Сем нот, трыццаць год http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18239 “Славянскі базар” – гэта тры дзесяцігоддзі нашага музычнага, сцэнічнага і выяўленчага мастацтва. І яшчэ важны эпізод, ці нават этап у гісторыі нашага дызайну. Тут ёсць пра што паразважаць, што асэнсаваць, з чаго зрабіць высновы. Галоўнае – ёсць чым ганарыцца, бо Беларусь мае імпрэзу ва ўсіх адносінах адпавядаючую міжнароднаму класу. Напярэдадні юбілею выйшаў з друку Каталог фірмовага стылю і сцэнаграфіі фестывалю. Да выдання прычыніліся Цэнтр культуры “Віцебск” і Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў “СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ”. Назву каталог мае паэтычную – “Вандроўка даўжынёю ў трыццаць год”. На вокладцы карабель з ветразем-валошкай. Як сімвал пройдзенага шляху і няспыннага руху. "К" інфармуе Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Літаратурныя лекі з бібліяаптэкі… http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18240 Пра бібліяаптэку мы яшчэ пагаворым. А зараз — пра рэчы не менш важныя. Свой першы твор Янка Купала напісаў па-польску, Якуб Колас — па-руску. Але кожны вярнуўся да родных вытокаў. Рашуча і канчаткова. Так бусел вяртаецца з выраю менавіта ў сваю буслянку… У кожнага — свой шлях да роднай мовы. У кагосьці ён кароткі і светлы, як ноч у чэрвені, у кагосьці — доўгі і пакручасты. А нехта ўвогуле выбірае шлях у супрацьлеглы бок. Пакутуе, не разумее, што з ім, але ўпарта працягвае блукаць ля роднага ганка. Усё гэта з дакладнасцю нагадвае пошукі веры. І вельмі важна, каб той, хто шукае, убачыў агонь паходні ў руках таго, хто знайшоў. Арыенрцір — гэта выключна важна. Кожны, хто чытае гэтыя радкі — арыенцір для тых, хто не знайшоў пакуль ні мовы, ні веры, ні радзімы. Не падвядзіце! На людным месцы Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Спадчына мастака http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18241 Напалеонам Ордам ХХ стагоддзя называюць сучаснага беларускага мастака Анатоля Наліваева, выстава карцін якога адкрылася напрыканцы чэрвеня ў Навагрудку ў гістарычным будынку кляштара братоў дамініканаў. Кантэкст Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Народная творчасць — падстава, каб абмяняцца думкамі http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18242 Дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР Алег Хмялькоў прыняў удзел у VII Усерасійскім з’ездзе кіраўнікоў метадычных службаў у сферы народнай творчасці. Кантэкст Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200 Сціплая ахвяра глыбінкі? http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=18243 Некалькі разоў на год нам з жонкай даводзіцца бываць у Гародні. Звыкла разлічвалі маршрут такім чынам, каб заспець трасу не перагружанай і праз гэта даехаць да сталіцы Панямоння як мага хутчэй. На сваім самаходзе атрымлівалася ад Мінска да Гародні недзе тры гадзіны. Так рабілі да нядаўняга часу, а потым вырашылі завядзёнку парушыць і ператварыць гэтыя паездкі ў невялікія вандроўкі, узбагаціць уражанне ад звыклай дарогі сякімі-такімі цікавосткамі. Ёсць пытанне ! Sat, 17 Jul 2021 00:00:00 +0200