Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Ганна ШАРКО ( 48 cт. ) |
![]() Выстава “Асаблівая фатаграфія” ладзілася вельмі хутка, і толькі зараз пачынаеш разумець, што ўсё ж такі часу на падрыхтоўку не хапіла. 18 студзеня пайшоў з жыцця найвыдатнейшы беларускі фатограф Юрый Васільеў. Яго знакаміты здымак з серыі “Кіжы” невыпадкова яшчэ да трагічнай падзеі быў абраны “тварам” выставы, што адкрылася днямі ў Музеі гісторыі беларускага кіно.
Далей
|
![]() Першы ў свеце “Буквар” 400 гадоў таму выдалі з удзелам беларусаў. “К” даведалася, чаму на гэта звярнулі ўвагу толькі цяпер.
Далей
|
![]() У ліку лаўрэатаў Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — аўтарскі калектыў галоўнай дырэкцыі Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі ў складзе Руслана ТУРКОВА, Аляксандра АТРАШЭЎСКАГА
і Антаніны СТАНКЕВІЧ, узнагароджаны за стварэнне хранікальна-дакументальнага серыяла “Справа жыцця”.
Далей
|
Сувязь не толькі гістарычная…
7 і 8 снежня ў Мінску і Брэсце прайшлі Дні культуры Інгушэціі — так рэспубліка адзначыла свой 25-гадовы юбілей.
Далей
|
![]() Дні беларускай культуры 16 і 17 лістапада ўпершыню прайшлі ў Грузіі. Іх вынікам стала падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы культуры паміж нашымі краінамі, а таксама мемарандуму аб супрацоўніцтве паміж Белдзяржфілармоніяй і Тбіліскай дзяржаўнай канцэртнай залай.
Далей
| ![]() Дзіцячы музычны конкурс “Еўрабачанне-2017” пачаўся 20 лістапада ў Тбілісі. Заўтра ў фінале Хелена Мерааі (на здымку), якая сёлета прадстаўляе Беларусь, выступіць з песняй “Я самая” пад пятым нумарам.
Далей
|
![]() 15 лістапада скончыўся прыём творчых прац на рэспубліканскі конкурс талісмана ІІ Еўрапейскіх гульняў. Арганізатарамі, Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным алімпійскім камітэтам было прынята больш за тысячу заявак з усёй рэспублікі.
Далей
|
![]() Гэты тыдзень стаў багатым на падзеі кіно. Акурат у той дзень, калі завяршаўся Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, на Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” разам з міністрам культуры краіны Юрыем Бондарам генеральны дырэктар Ігар Поршнеў і мастацкі кіраўнік Вячаслаў Нікіфараў правялі экскурсію па адноўленай кінафабрыцы.
Далей
|
![]() У дзяцінстве мне было вельмі прыемна атрымліваць навагоднія паштоўкі ад цёці з Амерыкі — яны заўсёды былі такімі прыгожымі, што я хавала іх у вялікія кнігі, каб выпадкова не пакамечыць. Цяпер жа, здаецца, усе дасылаюць электронныя віншаванні праз Facebook ці Viber. Або амаль усе, бо нехта перад святамі карпее ў сваіх студыях, друкуючы адмысловыя паштоўкі — PF. Для кагосьці гэта проста дзве літары, а для кагосьці — асобны від мастацтва. Спецыяльна для “К” напярэдадні Новага года фатограф Аляксей Ільін пашукаў у сваім архіве самыя цікавыя PF-віншаванні, якія рабіў сам ці атрымаў у падарунак.
Далей
|
![]() Не так даўно адбыўся важны прэцэдэнт. Упершыню за ўсю гісторыю нашага кінапракату прэм’ера замежнага фільма ў Мінску прайшла на беларускай мове. Нідэрландскую стужку “Шторм”, якая паводле свайго сюжэту добра дапасоўваецца да ўгодкаў беларускага кнігадрукавання, адкрыў для сябе — а затым і для публікі — дырэктар студыі агучкі KinaKong, арганізатар праекта “Беларускія ўікэнды” Андрэй КІМ. А агулам за 8 гадоў у фільматэцы “КінаКонга” з’явілася больш за 20 перакладаў фільмаў, сярод якіх і блокбастары “Форэст Гамп”, “Падынгтан”, “Кніга Ілая” і папулярныя ва ўсім свеце мульцікі.
Напярядадні чарговай, хай і не такой шумнай прэм’еры — фільма “Жонка наглядчыка заапарка” — я сустрэлася з Андрэем, каб даведацца, як працуюць “Беларускія ўікэнды”, каму патрэбна кіно на роднай мове і калі яно стане для нас звычайнай з’явай.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"