Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
“Я — чалавек да мозгу касцей тэатральны. Некаторыя кнігі выбіраю для перакладу, бо яны першапачаткова сцэнічныя”, — распавяла расійская перакладчыца Вольга ВАРШАВЕР на сустрэчы ў Мінску, куды яна завітала па запрашэнні Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек на прэм’еру спектакля “Хлопчык, які плаваў з піраннямі”. Яго літаратурная аснова — кніга сучаснага англійскага пісьменніка Дэвіда Алманда. Яго тэкст загучаў на зразумелай нам мове, дзякуючы таленту спадарыні Вольгі. “К” друкуе самыя яркія моманты размовы з ёй.
Далей
|
Драматургія Нацпрэміі:як пазбавіцца ад міны запаволенага дзеяння?
Спрэчкі вакол леташняга тэатральнага спаборніцтва не прытушыў нават карагод калядных святаў. У прафесійных колах ізноў паўстаюць шматлікія пытанні. Некаторыя з іх агучваюць на старонках “К” члены журы Нацыянальнай тэатральнай прэміі.
Далей
|
Сярод сёлетніх лаўрэатаў — народны артыст Беларусі, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Віктар Манаеў.
Далей
|
![]() У рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага з’явілася чарговая камедыя. Выбар, на першы погляд, незвычайны для дадзенага калектыву — на рэкламных постарах стаіць прозвішча драматурга Міхаіла Угарава. Новае імя і насупраць радка “рэжысёр”: спектакль “ОбломOFF” паставіла без пяці хвілін дыпламаваны спецыяліст Марыя Матох. Але ці пойдзе наватарства далей афішы?
Далей
| Канал “Культура” Беларускага радыё дае прэм’еру: увечары 30 снежня прагучыць новы радыёспектакль “Танец з рапірай” па п’есе Ягора Конева, якая перамагла ў конкурсе “Беларускі радыётэатр у ХХІ стагоддзі”. Драматург распавёў пра дзяўчыну, якая выпадкова пазнаёмілася з фехтаваннем і прысвяціла яму ўсё жыццё. Гэтая тэма актуальна гучыць напярэдадні Другіх Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у нашай краіне ў 2019 годзе.
Далей
| Што рабіць, калі тыдні планамерна падводзяць да торта з дзесяццю свечкамі, перыяд замілавання чароўнымі прынцэсамі ды катамі ў ботах застаецца ў глыбокім дзяцінстве, а жыццё раз-пораз ужо агаломшвае несправядлівасцю і становяцца заўважнымі яго складанасці? Тэатрам вельмі лёгка працаваць з казкамі для малечы, а вось наводзіць масты з крыху пасталеўшай аўдыторыяй, якая ўжо шукае адказы на пытанні пра пошук сябе ў свеце, атрымліваецца не заўжды. Шчаслівае выключэнне з гэтай завядзёнкі — Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, дзе днямі адбылася прэм’ера спектакля “Хлопчык, які плаваў з піраннямі” па кнізе сучаснага англійскага пісьменніка Дэвіда Алманда.
Далей
|
![]() Для многіх беларусаў асноўнай навагодняй традыцыяй з’яўляецца прагляд тэлевізійных святочных шоу. Сёлета сацыякультурны канал “Беларусь 3” падрыхтаваў для тэлезаўзятараў праект новага для айчыннага ТБ фармату — спецыяльны канцэрт класічнай музыкі з удзелам выбітных салістаў Музычнага тэатра і Вялікага тэатра Беларусі. На здымачнай пляцоўцы пабывалі журналісты “К”.
Далей
|
Учора з галоўнай сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы разляцеліся “Буслы” — прыйшоў да доўгачаканага фіналу V Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія”. Сёлета на запаветную статуэтку птушкі з заслонай замест крылаў аўтарства Уладзіміра Цэслера прэтэндавалі 48 спектакляў, што прайшлі праз сіта адборачных камісій.
Далей
|
Сёлетні год увойдзе ў гісторыю айчыннага тэатра, дзякуючы яскравым доказам таго, што сапраўдны талент
абавязкова даб’ецца прызнання, нават калі шлях яго на нейкі момант становіцца падобным да бегу з перашкодамі.
Далей
|
Перад Новым годам усе чакаюць падарункаў. Толькі вось не ўсе сюрпрызы пакідаюць прыемны асадак. Прыкладам, Магілёўскі абласны тэатр лялек напачатку снежня “знайшоў” ля сваіх сцен прыпыначны павільён “Магілёўсаюздруку”. Яшчэ цалкам не сабраны гандлёва-прыпыначны комплекс адразу перакрыў будынак тэатра, які з’яўляецца помнікам архітэктуры ХІХ стагоддзя! І хоць на тыдні горад прыняў рашэнне перанесці збудаванне на процілеглы бок вуліцы, у паветры яшчэ лунае пытанне, як увогуле магла ўзнікнуць гэтая праблема.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"