Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
Шпацыры з тыграм і дэфіле ад бабулі
Сацыяльныя сеткі — раскоша для журналіста, і, натуральна, для чытача, які можа звязацца з табой адразу і без перашкод. Вось і мне нядаўна напісаў наш сталы чытач і сябар — дырэктар Вяззеўскага сельскага Дома культуры Мікалай Забаўскі. Аказалася, што ягоны народны ансамбль народнай песні “Вязанка” днямі прымаў удзел у міжнародным фальклорным фестывалі ў сталіцы Літвы.
Далей
|
Сёння, 1 чэрвеня, хлопчыкі, дзяўчынкі і, канешне, іх бацькі змогуць пабачыць у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага цэлы россып цікавых “разыначак” — разнастайныя конкурсы, спектаклі, кніжныя квэсты, віктарыны, інтэрактыўныя гульні ды шмат чаго яшчэ. Усё гэта падрыхтавалі для сваіх маленькіх чытачоў супрацоўнікі Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска. Такім чынам яны ў чарговы раз адзначаць Міжнародны дзень абароны дзяцей.
Далей
|
Архіў у лічбавую эпоху
27 — 28 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Архівы, бібліятэкі і музеі як інстытуты сацыяльнай памяці чалавецтва”. Арганізатарамі прадстаўнічага форуму выступілі галоўная кніжніца краіны і гістарычны факультэт БДУ.
Далей
|
Ад фэстаў да майстроў
З нядаўняга часу шточацвер на адкрытай пляцоўцы Пінскага гарадскога Дома культуры гучыць класічная і эстрадная музыка — мясцовы духавы аркестр ладзіць тут свае вечарыны. А ўвогуле ў сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі амаль штодня праходзяць розныя адметныя імпрэзы і акцыі.
Далей
|
![]() 30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы краіны прайшла прэзентацыя выставачнага праекта “Беларусь спартыўная”, прымеркаванага да II Еўрапейскіх гульняў, што адбудуцца ў Мінску 21 — 30 чэрвеня.
Далей
|
![]() З 18 па 21 красавіка ў Беларусі прайшоў адзін з этапаў аўтаэкспедыцыі “Імя воіна”, удзельнікі якой шукаюць імёны салдат, што загінулі падчас вайны. Акцыя прымеркавана да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Далей
|
![]() Ці становяцца ўмовы дзейнасці ў сферы культуры больш спрыяльнымі для культурнай разнастайнасці і самавыражэння? Наколькі адпавядае прыняты Кодэкс аб культуры актуальным патрэбам гэтага сектару? У якіх сферах культура робіцца ўплывовым фактарам? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, зробленыя на падставе экспертных ацэнак і статыстычных паказчыкаў, былі прадстаўленыя і абмеркаваныя 17 мая на міні-канферэнцыі па выніках другога Маніторынгу рэалізацыі ў Беларусі Канвенцыі UNESCO “Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыяўлення”.
Далей
Каментарыі (80)
|
Ці пойдзе на лад штатны расклад?
Пытанне ўвядзення новага штатнага раскладу для ўстаноў культуры Беларусі “К” падымала ўжо неаднойчы. Часам здаецца, што яно — наогул вечнае. Між тым, пэўныя змены ў гэтым кірунку назіраюцца — хоць, мажліва, адбываюцца яны не так хутка, як хацелася б работнікам сферы культуры і асабліва кіраўнікам шматлікіх музейных, бібліятэчных і клубных устаноў Беларусі.
Далей
Каментарыі (1)
|
![]() Паводле інфармацыі Міністэрства культуры Беларусі, у акцыі сёлета возьмуць удзел больш за 100 дзяржаўных устаноў краіны. Некаторыя — ужо ў 14 раз.
Сваю праграму да акцыі падрыхтавалі не толькі музеі. Дыяпазон удзельнікаў сёлета вельмі размаіты — Нацыянальная бібліятэка Беларусі, прыватныя галерэі, установы адукацыі і нават тэматычны рэстаран у савецкім рэтра-стылі! Так што, як бачым, імпрэза год ад года пашырае свае межы.
Далей
|
Велікоднае свята пераходу ад няволі смерці да свабоды вечнага жыцця ўключае як набажэнства ў царкве ці касцёле з абавязковым асвячэннем пафарбаваных яек, пірагоў ды іншай ежы, так і разнастайныя традыцыйныя абрады. Многія з іх не толькі дасюль бытуюць у вёсках і мястэчках Беларусі, але і творча пераасэнсоўваюцца ды пераствараюцца работнікамі сферы культуры.
Пра некаторыя з такіх сакавітых народных звычаяў мы сёння і нагадаем.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"