Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
![]() Цікавасць да традыцыйных беларускіх рамёстваў не падае нават у эпоху пандэміі. Мабыць, гэта адзін з асноўных вынікаў тэлефанавання “К” у рэгіёны краіны, а менавіта ў раённыя Дамы і Цэнтры рамёстваў. Сюды ўсё так жа завітваюць аматары традыцыйнага беларускага мастацтва, а майстры-рамеснікі выязджаюць на фестывалі і кірмашы, дзе дэманструюць свае арыгінальныя вырабы з саломкі, дрэва, гліны і таксама пераймаюць вопыт як папярэдніх пакаленняў, так і навучаюць сакрэтам свайго майстэрства маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак.
Далей
|
![]() Не сакрэт, што сённяшняя эпідэміялагічная сітуацыя не надта спрыяе таму, каб у айчынныя тэатры прыходзіла столькі ж людзей, як і да распаўсюджання Covid-19. Усё гэта вымушае абласныя драматычныя тэатры Беларусі актыўна пазіцыянаваць сябе ў сацыяльных сетках, ладзіць анлайн-спектаклі (у тым ліку і за грошы), а таксама шукаць новыя шляхі для прыцягнення ўвагі аматараў Мельпамены. Пра ўсё гэта ды пра многае іншае дазналася “К”, патэлефанаваўшы ў рэгіянальныя тэатральныя ўстановы культуры.
Далей
|
![]() Год назад у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў змяніўся рэктар — на гэту пасаду была прызначаная Наталля КАРЧЭЎСКАЯ, якая да таго часу з’яўлялася першым намеснікам міністра культуры Беларусі. Зразумела, адзін год — не такі і вялікі тэрмін працы, але разам з тым ужо сёння можна падвесці некаторыя вынікі дзейнасці і вызначыцца з планамі на перспектыву. Што цікавага чакае студэнтаў у гэтым і будучым навучальным годзе? Як ва ўніверсітэце ўзаемадзейнічаюць з Міністэрствам культуры краіны? Ці плануецца тут ладзіць маштабныя пастаноўкі або праводзіць знакавыя форумы? Усе гэтыя і многія іншыя пытанні “К” задала на сустрэчы з рэктарам БДУКМ.
Далей
|
![]() 21 студзеня дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусі прынялі ў першым чытанні законапраект “Аб змене законаў па пытаннях культуры”.
Далей
|
![]() Праца музейных супрацоўнікаў сёння, у часы пандэміі Covid19, як і праца ўсіх культработнікаў Беларусі, звязана са шматлікімі цяжкасцямі. Гэта і эпідэміялагічныя абмежаванні на наведванне ўстаноў культуры, і адсутнасць замежных турыстаў, якія раней значна спрыялі папаўненню “скарбонкі” платных паслуг, і неабходнасць актывізацыі працы ў інтэрнэце, у сацыяльных сетках і на відэахостынгах.
Далей
|
![]() 11 лістапада споўнілася 200 гадоў з дня нараджэння знакамітага рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага. Маштабныя святкаванні з гэтай нагоды ладзяцца сёння ва ўсім цывілізаваным свеце, у тым ліку і ў Беларусі, адкуль паходзіць шляхецкі род Дастаеўскіх.
Так, у Іванаўскім раёне, дзе ў вёсцы Дастоева нарадзіліся продкі будучага класіка рускай літаратуры, 11 лістапада на базе Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ф.І. Панфёрава прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Асоба і творчасць Ф.М. Дастаеўскага ў кантэксце агульнакультурнай парадыгмы”, прысвечаная юбілею пісьменніка і 515-годдзю роду Дастаеўскіх. У мерапрыемствах прымалі ўдзел галоўны спецыяліст упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Алена Беразоўская, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі краіны Аксана Кніжнікава, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка,
доктар філалагічных навук, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Ірына Мінералава, прадстаўнікі філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.
Далей
|
![]() Усеагульны і ўсюдыісны інтэрнэт адцягвае ўвагу многіх ад традыцыйнага чытання — мяркую гэта нават асабіста па сабе, выхаваным на павазе да папяровых кніг у вялікай бацькоўскай бібліятэцы. Што ўжо тады казаць пра тых сённяшніх дзяцей і падлеткаў, якія, магчыма, ужо і не заспелі ў сваіх гарадскіх кватэрах збораў класікаў, тамоў навуковай фантастыкі ці выданняў з серыі замежнага дэтэктыву, сабраных яшчэ іх бацькамі. Так што прышчапляць маленькім і сталым чытачам любоў да чытання кніг сёння, у эпоху найноўшых лічбавых тэхналогій, айчынным бібліятэкарам складана, цяжка — і ў той жа час неабходна і вельмі важна. Наколькі яны з гэтай задачай спраўляюцца, якія цікавыя бібліятэчныя праекты ладзяць для сваіх наведвальнікаў, чым завабліваюць да сябе новых чытачоў — пра ўсё гэта даведалася “К”, патэлефанаваўшы ў шэраг раённых кніжніц Беларусі.
Далей
|
![]() Як працуецца раённым Дамам і Цэнтрам культуры падчас неспрыяльнага эпідэміялагічнага становішча? Чым сёння жывуць Дамы і Цэнтры культуры розных раёнаў Беларусі? Як рэагуюць на скарачэнне колькасці наведвальнікаў канцэртаў і творчых імпрэз? Ці актыўнічаюць у інтэрнэце, прыцягваючы ўвагу не толькі сталых, але і новых сваіх прыхільнікаў? Гэтыя ды многія іншыя пытанні “К” задала кіраўнікам некаторых РДК Беларусі.
Далей
|
![]() Халады наступаюць хоць і павольна, але няўхільна. Ды гэтак жа няўхільна і актыўна на наш е-mail прыходзяць аўтарскія допісы пра тыя ці іншыя цікавыя клубныя, бібліятэчныя, музейныя мерапрыемствы, што адбыліся днямі ў розных рэгіёнах Беларусі. Так што і холад, і ранішняя шэрань на зямлі, і адсутнасць сонечнага цяпла — усё гэта не так важна, калі ў сэрцы гарыць агонь творчасці або адчуваецца няўхільная прага да сцвярджэння новага і адметнага ў працы сваёй канкрэтнай установы. Вось пра гэтае новае, адметнае, цікавае і пагаворым у нашым традыцыйным аглядзе лістоў з паштовай скрынкі “К”.
Далей
|
![]() Гаворка пра сусветнае пацяпленне ідзе нездарма — нават у канцы кастрычніка сёлета ў Беларусі даволі сонечна і лагодна. А раз яшчэ ўсіх нас радуюць цёплыя дзянёчкі — значыць, гэта самы час для правядзення шматлікіх мерапрыемстваў клубнага, бібліятэчнага ці музейнага фармату. Гледзячы на ладны стос лістоў, якія дасылаюць нам на рэдакцыйную пошту чытачы з усіх рэгіёнаў краіны, у актыўнасці культработнікаў пераконваешся, што называецца, на свае вочы. Такім чынам, наш традыцыйны агляд лістоў з паштовай скрынкі “К”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"