Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
У эстонскім горадзе Нарва ўжо 22 гады актыўна працуе беларускае нацыянальна-культурнае таварыства “Сябры”, асноўным напрамкам дзейнасці якога з’яўляецца аб’яднанне беларусаў Эстоніі і папулярызацыя беларускай культуры сярод жыхароў горада. Днямі тут, у Нарве, зладзілі культурны праект, прысвечаны чарговаму юбілею з дня нараджэння Марка Шагала.
Далей
|
![]() XІІІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур збярэ каля 800 гасцей, якія прадэманструюць жыхарам і гасцям горада над Нёманам усё суквецце нацыянальных культур, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі. "К" паразмаўляла з дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольгай АНТОНЕНКА пра асноўныя "разынкі" міжнароднага свята, некаторыя аспекты дзейнасці ўстановы культуры і, у прыватнасці, пра зацікаўленасць беларусаў замежжа да стажыровак у розныя рэгіёны краіны.
Далей
|
![]() 25 сакавіка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння выдатнага дзеяча культуры і навукі Беларусі Міхася Станіслававіча Яўневіча.
Далей
|
![]() Прыязджаючы ў розныя рэгіёны Беларусі, заўсёды імкнуся наведаць раённы ці абласны музей. Менавіта там, у музейных установах, можна не толькі даведацца пра гісторыю горада ці гарадскога пасёлка, паўзірацца ў адметныя артэфакты і цікавосткі, але і пабачыць, якім чынам музейшчыкі працуюць з сённяшнім, звычайна распешчаным Інтэрнэтам, наведвальнікам. Таму пры наведванні музеяў адразу пытаю ў супрацоўнікаў пра цікавыя музейныя праекты, віртуальныя экскурсіі, QR-коды і іншыя ноу-хау, што прыжыліся (ці не прыжыліся) на ўрадлівай раённай глебе. І не так важна, ці будзе гэта самастойная ініцыятыва, ці акцыя з удзелам партнёраў ды спонсараў. Галоўнае, што дзейнасць падобнай установы адразу паўстае крэатыўнай, цікавай, жывой, звернутай да яўных і ўяўных наведвальнікаў. А іначай як пра музей даведаецца значная колькасць людзей — будучых наведвальнікаў экспазіцыйных залаў і, магчыма, будучых адданых сяброў нават у часы сусветнай пандэміі?
Таму і сённяшні артыкул пра дзейнасць музеяў розных рэгіёнаў Беларусі ў першую чаргу быў скіраваны на пошук новага, нестандартнага, цікавага і адметнага. Хоць, натуральна, і пра планы платных паслуг, і пра выставы, і пра алічбоўку музейнага фонду таксама пагаварыць з маімі суразмоўцамі ўдалося. Але
пра ўсё — па парадку.
Далей
|
![]() Працягваем публікацыю матэрыялаў пра дзейнасць разнастайных устаноў культуры Беларусі. На чарзе — дзіцячыя школы мастацтваў у розных райцэнтрах краіны. Навучальныя ўстановы, як высветліла “К”, сёння даволі плённа і зладжана працуюць з навучэнцамі, нягледзячы на пандэмію і шматлікія перашкоды, звязаныя з закрыццём межаў, выкананнем плана платных паслуг і нястачай грошай для стварэння сайтаў. Але пра ўсё — па парадку.
Далей
|
![]() “К” даўно не пісала пра дзейнасць музычных каледжаў Беларусі. Між тым, менавіта ў падобных навучальных установах узрастаюць многія маладыя таленты, якія з цягам часу робяцца гонарам нашай краіны і яскрава ды ўдала пазіцыянуюць беларускую музычную школу за мяжой. Дык чым цяпер жывуць музычныя каледжы Беларусі? Як бачаць свае перспектывы? Ці спыніўся ўдзел навучэнцаў у замежных музычных конкурсах у сувязі з закрыццём межаў? На ўсе гэтыя і многія іншыя пытанні паспрабавала адказаць “К”, патэлефанаваўшы ў шэраг названых устаноў адукацыі сферы культуры.
Далей
|
![]() Сярод устаноў культуры Беларусі важнае месца займаюць мастацкія галерэі, якія размяшчаюцца сёння далёка не ў кожным раёне ці райцэнтры краіны. Але ж менавіта сюды завітваюць і дзятва, і моладзь, і дарослыя, каб дакрануцца да вечнага свету мастацтва, каб на свае вочы ўбачыць карціны знакамітых мастакоў або нават паспрабаваць самастойна нанесці на аркушы паперы ці сапраўдныя палотны сваё бачанне навакольнага свету і людзей, якія яго насяляюць.
Далей
|
![]() За значны ўклад у выхаванне творчай моладзі, паспяховы ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта краіны адзначаны заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, узорны тэатр эстрады “Капелька” Мірскага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Баранавіцкая раённая клубная сістэма”.
Далей
|
Знакамітая на ўвесь свет
Высокай узнагародай — спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі — быў угаранаваны загадчык філіяла № 15 Цэнтра ганчарства вёскі Гарадная дзяржаўнай установы культуры “Столінская раённая клубная сістэма” Васіль Казачок за значны асабісты ўклад у захаванне традыцый ганчарнага рамяства.
Далей
| ![]() Кіраўнік народнага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь клуба майстроў народнай творчасці “Каляровая альтанка” Навагрудскага раённага Цэнтра рамёстваў дзяржаўнай установы культуры “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Наталля Клімко была ўгаранаваная спецпрэміяй Прэзідэнта Беларусі за плённую працу па захаванні традыцый вырабу беларускай выцінанкі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"