Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Вераніка МОЛАКАВА ( 74 cт. ) |
![]() Учора ў Мінск пачалі з’язджацца мастакі, архітэктары ды эколагі з розных гарадоў Беларусі і Бразіліі, бо наперадзе два тыдні фестывалю урбан-арту Vulica Brazil. Ініцыятыва, што пачыналася ў 2014 годзе толькі як спроба стварыць у нашай сталіцы першыя легальныя роспісы на будынках, за гэты час стала асобнай з’явай, аб’яднаўшай шматлікія творчыя сілы дзвюх краін. І ўсё для таго, каб праз мастацтва паказваць людзям, як змяняць да лепшага месца, дзе жывеш.
Першай у Мінск прыляцела 29-гадовая мастачка з Белу-Арызончы Таіна Ліма, вядомая ў арт-асяроддзі як КРЫОЛА (CRIOLA). Яна ж увогуле яшчэ і першая ў гісторыі фестывалю дзяўчына-хэдлайнерка, якая створыць у Мінску свой вялікі мурал на вуліцы Трасцянецкай. “К” сустрэлася з госцяй з Бразіліі.
Далей
|
5 гадоў — 5 гарадоў ды 10 канцэртаў
Сёлета класічная музыка загучыць на вуліцах сталіцы, а таксама чатырох абласных цэнтраў Беларусі.
Ужо праз тыдзень распачынаецца пяты сезон канцэртаў “Класіка ля Ратушы з velcom”, які працягнецца да канца лета.
Далей
|
На гэтым тыдні ў Серабранцы нават бабулі каля пад’ездаў тлумачаць адна адной, што такое інсталяцыя.
І добра ведаюць, пра што гавораць: на некалькі дзён сталічны мікрараён стаў арт-рэзідэнцыяй для мастакоў з Беларусі, Германіі і Фінляндыі. У суаўтарстве з мясцовымі жыхарамі яны стварылі скульптуру са старой мэблі і пластыку, графіці з моху і вязанае палатно. “К” даведалася, чаму спальны раён — найлепшае месца для арт-аб’ектаў.
Далей
|
Сёння, у Міжнародны дзень музеяў, які традыцыйна пераходзіць у музейную ж Ноч, іх афішы мы праглядаем як ніколі часта ды прыдзірліва, шукаючы там нешта інтрыгоўнае. А для саміх музейшчыкаў гэта не толькі свята, але і час X, калі ажыццяўляюцца самыя смелыя праекты. У плане крэатыву і вынаходлівасці штогод ладзіцца сапраўднае спартыўнае спаборніцтва.
Адзін з такіх праектаў, які будзе прэзентаваны сёння, прысвечаны акурат гэтай тэме — “Гульні. Игры. Games” у Нацыянальным мастацкім. “К” пабывала на “самай спартыўнай выставе года” яшчэ да яе адкрыцця.
Далей
|
Зараз у Віцебску праходзіць яшчэ і фестываль вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”, які распачаўся 11 ліпеня і працягнецца да 16-га. За мінулыя пяць гадоў ён стаў неад’емнай часткай фестывальнага віру, у якім жыве горад у ліпені. Вятроў там сем, бо менавіта столькі кірункаў прадстаўлена ў праграме фэсту: тэатр, паэзія, жывапіс, перформанс, фаер-шоу, харэаграфія, музыка. Якія, адкуль і навошта яны дзьмуць, распавяла “К” заснавальніца і мастацкі кіраўнік фэсту Улада ЦВІКІ.
Далей
|
Апошнім часам імя Алены Кіш гучыць усё часцей. Выйшла прысвечаная мастачцы дакументальная стужка. Казачныя ільвы з яе маляванак ужо становяцца сувенірамі. Выдаюцца календары і альбомы з рэпрадукцыямі дываноў, якія самавучка са Случчыны рабіла ў 1930 — 1940-я гады падчас вандровак па навакольных вёсках, каб зарабіць сабе на жыццё. Урэшце, да гісторыі жыцця адной з самых загадкавых асоб у гісторыі беларускага мастацтва звярнуліся ў тэатры — 27 чэрвеня ў сталічным культурным хабе Ok16 адбылася прэм’ера спектакля “Прымітывы”.
Далей
| Упершыню пра Алену Кіш загаварылі ў 1970-я гады, дзякуючы высілкам славутага беларускага графіка і земляка мастачкі Уладзіміра БАСАЛЫГІ: ён шукаў яе сваякоў, збіраў і рэстаўраваў дываны, ладзіў першыя выставы. Чаму яму з дзяцінства сніліся львы, а найлепшым падарункам на вяселле магла стаць толькі маляванка, на старонках “К” распавядае сам мастак.
Далей
|
![]() Сёння ў сталіцы адкрываецца выстава “Эмі Уайнхаус. Сямейны партрэт”, галоўнай цікавосткай якой
сталі не столькі экспанаты, колькі навіна, што продкі артысткі — родам з нашай краіны. Каралева блюзу,
соўлу і джазу, фэшн-ікона, уладальніца ўнікальнага голасу — так пра Эмі Уайнхаус кажуць часцей за ўсё. Выстава ж распавядае пра таленавітую дзяўчынку, якой яе ведалі блізкія людзі. Створаны ў 2013 годзе
ў Яўрэйскім музеі Лондана, праект ужо быў паказаны ў Амстэрдаме, Вене, Мельбурне, Тэль-Авіве ды
на іншых замежных пляцоўках. Мінск — адзіны на ўсёй прасторы СНД і ўвогуле апошні горад свету, які прымае гэтую выставу ў сябе. Днямі Мастацкую галерэю Міхаіла Савіцкага асабіста наведала сям’я Уайнхаус, што ўпершыню апынулася ў Беларусі, а “К” даведалася, чаму ж яна даўно марыла прыехаць сюды.
Далей
|
Фестываль урбан-арту Vulica Brazil, дзякуючы якому ў Беларусі ўпершыню з’явіліся легальныя роспісы на фасадах будынкаў, сёлета адновіцца пасля двухгадовага перапынку. З 26 ліпеня па 11 жніўня ў Мінск з’едуцца мастакі, архітэктары, эколагі, урбаністы з розных краін. У хуткім часе з’явіцца праграма фэсту са спісам удзельнікаў, але ўжо цяпер вядома, што Мінск зноў наведаюць OSGEMEOS — мастакі-блізняты Густава і Атавіа Пандольфа з Сан-Паулу. Гэта іх “Жоўты гігант” вітае мінакоў на вуліцы Энгельса, а графіціст з балончыкам фарбы — на Кастрычніцкай. Гэта Бразілію і Беларусь іх вачыма можна ўбачыць на адным з вагонаў метро, чакаючы цягнік на Аўтазаводскай лініі. А ўлетку яны створаць у Мінску штосьці яшчэ. Што менавіта, даведаемся пазней, а пакуль жа “К” пагутарыла з мастакамі пра іншае.
Далей
|
Да канца сезона ў фае Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек працуе выстава, прысвечаная памяці Валерыя Рачкоўскага — эскізы, лялькі, жывапісныя работы. Выбітны сцэнограф пайшоў з жыцця пяць гадоў таму пасля цяжкай хваробы, хаця гэтай вясной яму споўнілася б усяго толькі 65. На старонках “К” знанага мастака, бацьку і калегу згадваюць Дзмітрый РАЧКОЎСКІ і Уладзімір ГРАМОВІЧ.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"