Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
![]() Аглядаць замежную праграму ІХ Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ” надзвычай проста: сёлета ў ёй усяго чатыры спектаклі. І ўсё ж на гэтым маленькім пятачку арганізатарам удалося сабраць палітру жанраў і форм, прапанаваўшы выбарку на любы густ з эксперыментальнага шоу, пластычнага мастацтва, класічнай драмы і тэатра лялек. Прыкметна, што гэты канцэнтрат складаўся з пастановак са шматгадовай гісторыяй, у некаторых — ажно чвэрць стагоддзя. Як прапанаваныя спектаклі могуць паўплываць на беларускую мастацкую прастору?
Далей
|
Трымценне першага кахання
“Канешне, усе павінны быць добрымі да іншых. Гэта значыць, што мы мусім іх ашукваць”, — даводзіць бацька сыну, а той крывіцца і не хоча падманваць. Лісы спрадвеку культывуюць хітрасць, аднак у самавітым сямействе нарадзіўся нашчадак, які хоча быць добрым. Як жа лісяняці Людвігу Чатырнаццатаму пайсці супраць устояў сям’і і застацца такім, якім “бачыш сябе”?
А яшчэ — сябраваць з блізкімі па духу нават тады, калі бацькі супраць такіх адносін? Клубок складаных унутраных адчуванняў пад трымценне пачуццяў ад цеплыні першага кахання распутваў Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. У яго рэпертуары з’явілася “Тута Карлсан Першая і адзіная” ў пастаноўцы піцерскага рэжысёра Кацярыны Ложкінай-Бялевіч.
Далей
|
![]() IX Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ” ладзіцца пад слоганам “Канцэнтрат”. Заснавальнікі спадзяюцца на засяроджанне глядацкай цікаўнасці, на пільную ўвагу крытыкаў, на шчыльнае ўзаемадзеянне паміж гледачом, тэатрам і арганізатарамі. “Стварэнне гэтага дыялогу — нашая мэта на працягу амаль дзесяцігоддзя працы”, — падкрэсліла дырэктар форуму Анжаліка Крашэўская.
Далей
|
Венскі баль у Купалаўскім
Гістарычна ў будынку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ладзілі не адно спектаклі. Яшчэ 130 гадоў таму будаўнікі прадугледжвалі магчымасць ператварыць глядзельную залу ў пляцоўку для грамадскіх танцаў. З дапамогай спецыяльных кранштэйнаў падлогу ўздымалі да ўзроўню сцэны — і распачыналі гарадскі баль. У свой соты сезон купалаўцы вырашылі адрадзіць традыцыю: 14 снежня ў яго сценах пройдзе дабрачынны Венскі баль. Саарганізатарам імпрэзы выступае кампанія А1 Беларусь. Мерапрыемства пройдзе пад патранатам Пасольства Аўстрыі ў Беларусі.
Далей
|
![]() Варта толькі зірнуць на спіс канкурсантаў ІІ Мінскага міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва, як становіцца відавочным: барацьба за Гран-пры разгараецца не на жарт. Як зазначаюць выбітныя прадстаўнікі замежных цыркаў і арганізатары адпаведных форумаў са шматгадовай гісторыяй, беларуская сталіца сабрала надзвычай моцную праграму, што складаецца практычна з адных зорак сусветнага манежа.
Далей
|
Хто такі рэжысёр — асоба, што вызначае мастацкі кірунак тэатра ды трымае ў руках трупу і бягучыя спектаклі, ці выканаўца патрабаванняў вышэйшых інстанцый? У межах “ТЭАРТа” прайшоў круглы стол “Ураўненне ўраўноўвання”. Падчас яго публіка разам з вядомымі рэжысёрамі Дзмітрыем Багаслаўскім, Ігарам Казаковым і Аляксандрам Янушкевічам шукала адказ на гэтае пытанне. А таксама імкнулася зразумець, што для беларускага тэатра зараз у прыярытэце: акрэсліваць болевыя кропкі грамадства ці займацца забаўленнем аўдыторыі.
Далей
|
На тэрыторыі Беларусі да пачатку Першай сусветнай вайны існавала больш за 300 паркаў. Большую іх частку складалі пейзажныя ансамблі пры сядзібах, якія знаходзіліся ў сельскай мясцовасці. На сённяшні момант з іх захавалася крыху больш за 120. Пасля рэвалюцый, перадзелу маёмасці, войнаў многія паркі засталіся без неабходнага догляду і здзічэлі. Астатнія атрымалі значныя планіровачныя і кампазіцыйныя перамены: разбураны архітэктурныя збудаванні, водныя сістэмы, змяніўся склад насаджэнняў. Дык ці магчыма аднавіць ландшафтную спадчыну краіны?
Далей
|
Чатыры дні сталічны глядач назіраў за спаборніцтвам найлепшых прадстаўнікоў цыркавога мастацтва свету. У праграмах А і В Другога мінскага міжнароднага фестывалю сышліся самавітыя артысты, многія з якіх маюць у багажы не па адной узнагародзе вышэйшага гатунку прэстыжных форумаў. Пры такой канцэнтрацыі прафесіяналаў цудоўна прасочваюцца тэндэнцыі, выкрышталізоўваюцца творчыя трэнды.
І прыступка, на якой у гэтай бясконцай гонцы да ідэалу знаходзяцца айчынныя прадстаўнікі.
Далей
|
Сёння ў Аляксандраўскім скверы ля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы да вечара будзе шумна і незвычайна: маштабным тэатральным пікніком купалаўцы адзначаюць 100-ты сезон. Пачаставаўшыся на фудкорце тэатральнымі сэтамі, хтосьці парэлаксуе на музычным канцэрце з удзелам акцёраў і аркестра тэатра, іншы патанчыць пад культавыя тэатральна-музычныя гурты Бенькі, іli-ili, Ягора Забелава ды вядомую “Касіапею”. Фанаты “Радзіва “Прудок” занурацца ў вясковы космас праз паказ спектакля на шырокім экране. Сам жа аўтар папулярнай кнігі Андрусь Горват на адзін дзень вернецца на працу тутэйшым дворнікам, каб правесці адну з некалькіх атмасферных экскурсій. “К” таксама пабывала ў купалаўскім закуліссі і прапануе чытачам падарожжа па тэатральных закуточках.
Далей
|
Калі ёсць адчуванне неабходнасці…
Як нараджаюцца тэатры?
З моцнага творчага парыву, з жадання зрабіць тое, чаго не дазваляюць у жорстка структурыраваным сталым калектыве. У 2004-м годзе памкненні театральнай моладзі, якая толькі ўлілася ў дзяржаўныя трупы, але амаль не выходзіла далей традыцыйнай масоўкі, супалі з прагай тэатральнага прадзюсара Уладзіміра УШАКОВА стварыць пляцоўку, дзе будуць адкрывацца новыя беларускія імёны.
У выніку ў 2004-м годзе адкрыўся Сучасны мастацкі тэатр — прастора, якая сваімі першымі спектаклямі перацягнула ўвагу сталічнай публікі і крытыкаў на сябе. Аглядальнік “К” прапанавала заснавальніку і мастацкаму кіраўніку СМТ успомніць, як усё пачыналася 15 гадоў таму, і распавесці, да якіх мэтаў пасля юбілейнага святкавання збіраецца рушыць тэатр.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"