Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
У адным са сваіх твораў Альгерд Бахарэвіч пісаў, што жыццё кожнага чалавека — ужо самакаштоўная крыніца для гісторый. Гэтыя словы пісьменніка ты прыгадваеш, гледзячы кінаальманах “Драма” Мікіты Лаўрэцкага, Аляксея Свірскага і Юліі Шатун. Тры беларускія рэжысёры распавядаюць пра свае персанальныя “ціхія” драмы.
Далей
|
Вы чулі калі-небудзь, каб хуткую дапамогу выклікалі з бальніцы? Новая стужка Галіны Адамовіч “Лебедзі” трапна фіксуе самыя розныя моманты працы светлагорскіх урачоў. Тут вам і “фрыкавыя” выклікі, і ракавыя хвіліны, падчас якіх дактары выратоўваюць чыёсьці жыццё. Адзін з самых моцных фільмаў студыі “Летапіс”, зробленых за апошні год, быў прэзентаваны ў рамках адмысловага паказу дакументальнага кіно на кінастудыі “Беларусьфільм”.
Усяго ў праграму ўвайшлі дзесяць прац беларускіх дакументалістаў. Некаторыя з іх уразілі. Аднак
у цэлым нельга было пазбавіцца адчування, быццам вядомую студыю дакументальнага кіно захапляе
тэлевізійны фармат.
Далей
|
Мастак ставіць касету ў магнітафон, але стужку “зажоўвае”. Гукі музыкі запавольваюцца і змаўкаюць. Анджэй Струміла дастае касету з цэнтра — і цярпліва пачынае раскручваць плёнку. Разабраўшыся, вяртае касету ў магнітафон — і музыка зноў запаўняе пакой. Менавіта так заканчваецца дакументальная стужка Андрэя Куцілы Summa, натхняючы на рух наперад і дорачы адчуванне крохкасці
і прыгажосці кожнага імгнення.
Фільм-пераможца Міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно ў Амстэрдаме IDFA на мінулым тыдні прэзентавалі кінематаграфічнай публіцы ў Мінску.
Далей
|
Выстава “Беларускі кінематограф 1920 — 1930-х гадоў у кінаплакаце”, якая адкрылася ў Музеі гісторыі беларускага кіно, набліжае нас да тых часоў, калі наш кінематограф рабіў першыя крокі. 35 поўнафарматных рэпрынтаў мастацкіх афіш дазваляюць наведвальнікам адчуць дух той эпохі.
Далей
|
Багна як містычная сіла
“Сфагнум” — гэта сёння ўжо не толькі раман Віктара Марціновіча, але і кінапраект знаных дакументалістаў Віктара АСЛЮКА і Вольгі ДАШУК. Навіна пра тое, што сябра Еўрапейскай акадэміі пітчынгуе ігравое кіно па матывах твору беларускага пісьменніка на Міжнародным кінафестывалі ў Котбусе, абляцела кінаколы яшчэ напрыканцы мінулага года. Сёння “Сфагнум” мае ўсе шанцы атрымаць увасабленне на кінастудыі “Беларусьфільм”, пазначыўшы пэўныя зрухі ў падыходах да вытворчасці беларускага кіно. Зрэшты, пакуль праект толькі на стадыі распрацоўкі рэжысёрскага сцэнарыя, і казаць пра запуск яшчэ зарана.
Распачаўшы гутарку на пазітыўнай ноце, мы неўзабаве выйшлі на шэраг хваравітых пытанняў — як у дзейных умовах рабіць кіно ў кааперацыі? Сімптаматычна, што пра многія агучаныя тытулаванымі кінематаграфістамі праблемы сёння кажуць і маладыя рэжысёры.
Далей
|
“Франка”, “Гараш”, “Акуака”…
У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва пройдзе Тыдзень беларускага кіно. У праграме мерапрыемства, што адбудзецца з 25 па 28 лютага, паказы фільмаў маладых беларускіх рэжысёраў, а таксама сустрэчы з аўтарамі і абмеркаванні.
Далей
|
Найлепшым ігравым фільмам года журы Нацыянальнай кінапрэміі, што ўручалася 17 снежня, прызнала незалежны праект “Унутры сябе” Сяргея Талыбава і прадзюсарскай групы “Першая КінаВідэаКампанія”. Аднак па колькасці намінацый лідзіраваў вядомы гістарычны баявік кінастудыі “Беларусьфільм” — “Сляды на вадзе” Аляксандра Анісімава. Ён і ўзяў узнагароды ў васьмі катэгорыях з дванаццаці, у якіх удзельнічаў.
Калі фракі знятыя, статуэткі раздадзеныя і святочная эйфарыя сышла, самы час разабрацца, як жа прайшла Першая Нацыянальная кінапрэмія.
Далей
|
Уладзімір ПАРФЯНОК для беларускай фатаграфіі фігура архіважная. Не абысціся без вядомых штампаў у пералічэнні яго рэгалій: заснавальнік і арт-дырэктар галерэі візуальных мастацтваў Nova, куратар, педагог, падзвіжнік, фотакрытык, прадстаўнік Мінскай школы фатаграфіі... А яшчэ нашага сённяшняга суразмоўцу вызначае вострае адчуванне часу, сучаснае мысленне і праніклівы погляд на сутнасць рэчаў, якія яго атачаюць. У гэтым мы пераканаліся падчас гутаркі з мэтрам, закрануўшы ў ёй тэмы ад музея фатаграфіі да цаны шэдэўра. Адказы амаль на ўсе пытанні былі атрыманыя даволі нечаканыя.
Далей
|
(Не)абавязковыя фатаграфіі
Аналагавая фатаграфія сёння набывае другое дыханне. Стаміўшыся ад утылітарнасці лічбавай выявы, яе бясконцага множання, аўтары ўсё часцей звяртаюцца да традыцыйных тэхнік як сродку спасціжэння падзабытай магіі і пошуку ўласнага стылю.
На выставе “Віленскі фестываль аналагавай фатаграфіі і кіно” куратар праекта Андрэй Антонаў звярнуў увагу на яшчэ адну асаблівасць аналагавага фота — павольнасць. Такія здымкі нельга атрымаць хутка — і тое, што раней лічылася недахопам, сёння пачынае адкрываць іншыя вартасці. “Віленскі фестываль” распачаў гэтую размову пра магчымасці формы — і спадзяюся, што працяг яе будзе.
Далей
|
17 снежня мы будзем святкаваць Дзень беларускага кіно. Сёлета гэта дата адзначаецца цэлым шэрагам розных падзей — у панядзелак адбудзецца ўрачыстая цырымонія Нацыянальнай кінапрэміі Беларусі, выходзіць у мінскі пракат дакументальная (!) стужка “Дэбют” Настассі Мірашнічэнка, у Доме кіно прэзентуюць зборнік артыкулаў кінакрытыка Алы Бабковай, абвесціць аб сумесным з UNIСEF новым праекце для маладых кінематаграфістаў Майстэрня сацыяльнага кіно. Усё гэта разам гаворыць пра тое, што беларускае кіно ў розных яго іпастасях імкнецца заявіць пра сябе.
З іншага боку, адыходзячы год хоць і паказаў пэўнае сталенне кінасупольнасці ды парадаваў яскравымі фестывальнымі перамогамі, усё ж пакінуў і шмат пытанняў аб далейшым развіцці галіны. Год завяршаецца нядрэнна, але казаць пра істотныя станоўчыя зрухі пакуль зарана.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"