Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
![]() Берлінскі кінафестываль, Карлавы Вары, альбо… іншыя вядомыя кінапляцоўкі свету. Нацыянальны кінапраект “Купала”, што з кожным месяцам усё больш і больш прыцягвае да сябе ўвагу, ужо зараз, на этапе завяршэння, мусіць зазіраць у сваю будучыню. Праўда, праца над стужкай Уладзіміра Янкоўскага працягваецца: сёння на кінастудыі “Беларусьфільм” ідзе працэс агучвання карціны, што працягнецца да кастрычніка. Пакуль героі баёпіка набываюць у студыі гуказапісу ўласныя галасы, мы вырашылі яшчэ раз звярнуцца да тых цікавостак, што “падаграюць” наш інтарэс да фільма.
Далей
|
![]() Рэжысёр Ірына Кадзюкова стварае свае фільмы нібыта ювелірныя творы. Высакародны матэрыял, карпатлівае яго вывучэнне, творчая агранка — і перад гледачом паўстае адметная анімацыйная карціна, што скарае гледачоў на многіх кантынентах. “Дантэ, Беатрычэ” — такую назву мае новы фільм славутай аўтаркі, прысвечаны каханню сусветна вядомага паэта і яго дамы сэрца. “Аніякіх доўгіх светлых завіткоў. Мы ўбачылі Беатрычэ такой — з тонкім профілем і прыбранай прычоскай. З залатымі валасамі, у чырвонай сукенцы”, — паказвае малюнак умілаванай Дантэ Ірына Кадзюкова. Напярэдадні вялікай анімацыйнай прэм’еры, што адбудзецца ўжо ў верасні, мы завіталі ў майстэрню рэжысёра, каб распытаць пра яе новы фільм ды каханне, што не ведае часу.
Далей
|
![]() “А вось гэта мой любімы сабачка. Яго клічуць Трамп. А вось той чорны — Абама”, — галоўнай гераіні фільма “Жанін” гумару і жыццялюбства не займаць. 88-гадовая жанчына з прыгожым французскім імем ды польскімі каранямі мае ўнікальны лёс. Жанін Сташко — рэпатрыянтка з Францыі: яна нарадзілася ў 1930 годзе ў невялікім французскім гарадочку Лален, а ў маладосці разам з сям’ёй прыехала ў СССР. Пазнаёміцца з неўтаймаванай Жанін, а таксама гісторыямі падобных людзей дае магчымасць дакументальная стужка Уладзіміра Бокуна. Прэм’ера карціны адбылася на мінулым тыдні на канале АНТ.
Далей
|
![]() Персанальная выстава Ігара Саўчанкі “Галоўная драпіна” сталася заўважнай падзеяй Міжнароднага фестывалю “Арт-Мінск”. У зале Музея гісторыі беларускага кіно прадстаўлены больш за 100 работ фатографа-канцэптуаліста: яго знакамітыя творы 1987 — 1996 гадоў, а таксама — новая фатаграфія, зробленая ўжо ў 2007 — 2017 гадах. Па-сутнасці, мы маем справу з 30-гадовым творчым адрэзкам, які ўключаў у сябе розныя перыяды — і ў вольным ключы глядач можа з імі пазнаёміцца.
Далей
|
Калі ўваходзіш у вялізную прастору былога завадскога цэха, цябе сустракаюць два вялізныя банеры з выявамі аўтараў выставы. Глядач ідзе насустрач мастакам, чый позірк скіраваны наўпрост на яго.
У размаітай палітры падзей фестывалю “Арт-Мінск” выстава Антаніны Слабодчыкавай і Міхаіла Гуліна стала доказам таго, што сучаснае мастацтва здольнае не толькі патрабаваць да сябе ўвагі, але і прывабліваць ды падабацца.
Далей
|
“Спорт — гэта высокае мастацтва” — з такой назвай у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў праходзіць вялікая міжнародная выстава, прымеркаваная да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Творы мастакоў з 12 краін, а таксама здымкі, прадстаўленыя Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, складаюць экспазіцыю, куратарамі якой з’яўляюцца Дзіна Даніловіч
і Уладзімір Парфянок.
Далей
|
Конкурс кінапраектаў “Аб’ектыў_на: Правы дзіцяці”, пітчынгі, адукацыйная праграма #Art_inclusion і падвядзенне яе вынікаў — гэта ўсё ініцыятывы апошніх месяцаў такой невялічкай арганізацыі, як Майстэрня сацыяльнага кіно. Тым не менш, незалежна ад сваіх памераў, кампанія актыўна шчыруе ў вобласці вытворчасці і прамоцыі ды нават пракаце сацыяльнага кіно, далучаючы да гэтай справы прафесіяналаў і аматараў. Як спалучаць у сваёй дзейнасці сацыяльную скіраванасць і ўласна кінавытворчасць? Якія тэмы “баляць” ці, наадварот, не заўважаюцца нашым грамадствам? І ў якім напрамку, увогуле, “дрэйфуе” наша кінаіндустрыя? Гэтыя ды іншыя пытанні мы закранулі ў вялікай размове з намеснікам дырэктара Майстэрні сацыяльнага кіно, прадзюсарам Канстанцінам ВАРАБ’ЁМ.
Далей
|
![]() 26-ты Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, што сёлета пройдзе з 1 па 8 лістапада, аб’явіў прыём заявак на ўдзел у фестывалі.
Далей
|
![]() Новыя арт-аб’екты ўпрыгожылі Нацыянальны аэрапорт “Мінск” яшчэ напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў. На прывакзальнай плошчы з’явіўся масток праз фантан, каля V.I.P.-залы — кампазіцыя “У добры шлях” гродзенскага скульптара Сяргея Жылінскага, а побач з цэнтральным фантанам — скульптурная група “Маленькі прынц” аўтарства архітэктара Юрыя Градава і мастака Канстанціна Селіханава.
Далей
|
![]() Вельмі сур’ёзная, стыльная і валявая. Цікаўная да ўсяго. Здымала ў Афрыцы, Сібіры, Інданезіі, Японіі, Паўднёвай Карэі... Чатыры гады таму прыязджала і да нас з праектам “Камуналка” пра піцерскія камунальныя кватэры. Сёння яна — французская фатографка і куратарка Франсуаза ЮГ’Е, афіцэр французскага ордэна “За дасягненні ў літаратуры і мастацтве” — скарае мінскую публіку ўжо моднай фатаграфіяй: 11 чэрвеня ў межах прэв’ю Месяца фатаграфіі ў Мінску ў Falcon Club Cinema адкрылася выстава знанай фатографкі “Цудоўныя”, прысвечаная фэшн-індустрыі.
Як гэтай маленькай жанчыне з фотаапаратам нават у такім жанры, як фэшн, удаецца паказаць свой характар? “К” не ўтрымалася і спытала пра гэта ў яе самой. А таксама пагутарыла з пераможцай World Press Photo пра рачных духаў Малі і той самы кадр, які трэба паспець схапіць.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"