Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
Французскі Клермон-Феран, іспанскі FICBUEU, грэчаская Drama… — далёка не поўны пералік еўрапейскіх фестываляў кароткаметражнага кіно, дзе была адзначана гэта карціна. У аснове яе — аднайменны раман пісьменніка Віктара Марціновіча. Мова стужкі — беларуская. Галоўная актрыса — дзевяцігадовая Наста Пляц — іграе адну з найскладанейшых роляў (і калі даведваешся якую, разумееш, як гэта нялёгка). Яшчэ напачатку “Возера радасці” — а пра яго ідзе гаворка — прад’яўляе свае моцныя карты, каб урэшце падысці да галоўнага “козыра”. Прыцягальнасць гэтага кіно — ва ўніверсальнай кінамове. Калі маўчанне значыць болей за словы, а сацыяльны кантэкст абарочваецца пытаннем персанальнай самаідэнтыфікацыі. “Возера радасці” — гісторыя пра дзяўчынку Ясю, ці — пра кожнага з нас, як чыёсьці дзіця?
Ці так: хто ў гэтай гісторыі прымае галоўнае рашэнне?
Напярэдадні вялікай прэм'еры на радзіме, гутарым з рэжысёрам карціны Аляксеем ПАЛУЯНАМ пра персанальную дыстанцыю, Беларусь як пазачасавую прастору і кароткаметражны фармат, які бывае круцейшым за поўны метр.
Далей
|
“Да радасці”: “Лістапад” набліжаецца
10 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Фалкон Клаб Буцін Кіно Мінскі Міжнародны кінафестываль аб’явіў асноўную частку сваёй праграмы.
Далей
|
![]() Фільмам адкрыцця Мінскага міжнароднага кінафестывалю стане балгарская стужка “Бацька” — лаўрэат галоўнай узнагароды кінфоруму ў Карлавых Варах.
Далей
|
“Я ўключыў тэлевізар, і не здолеў адарвацца ад экрана”, — памятаю словы майго сябра, які аднойчы ўбачыў стужку гэтай рэжысёркі на беларускім тэлебачанні. “Дакументальнае кіно, што перавярнула прадстаўленне пра айчынны кінематограф”, — такім былі яго ўражанні, з якімі, мяркую, пагодзяцца многія. Унёсак Галіны АДАМОВІЧ, — а гаворка ідзе пра яе — у беларускае кіно неаспрэчны. Пачынаючы “Ад палюбі мяне чорненькім” — да “Божа мой”, ад “Божа мой” — да “Інакіні”, і ад “Інакіні” — да сучасных работ. Толькі на днях на студыі “Летапіс” была здадзеная апошняя стужка аўтаркі “Добрых дзяўчынак не б’юць”, што падымае тэму хатняга гвалту. Падставай для нашай сустрэчы стала не толькі новая карціна: сёлета адна з найвядомых постацей беларускага кіно святкуе юбілей — 50 гадоў. Чаму рэжысёр дакументальнага кіно — страшная прафесія, што вядзе да свайго героя, і чаму Галіне Адамовіч не блізкая дакументалістыка Сяргея Лазніцы — гутарка з лаўрэатам шматлікіх міжнародных кінафестываляў, рэжысёркай кінастудыі “Беларусьфільм” атрымалася хутчэй шчырай і нязмушанай, чым пафаснай. Ды тым не менш, пазіцыя дакументалісткі на пэўных пытаннях прагучала цалкам выразна і бескапрамісна.
Далей
|
Яшчэ да сустрэчы з польскімі кінематаграфістамі Даніялем Хазановічам і Філіпам Марчэўскім пачула пра іх працу выдатныя водгукі. Проста нечакана на вуліцы сустрэлася з прадзюсарам Леанідам Каліценем і рэжысёркай Нэлі Васілеўскай, асобамі небезвядомымі ў айчынных кінаколах, якія шчыра прызналіся, што Cinema Lab, у якой яны цяпер прымаюць удзел — адна з лепшых кароткатэрміновых школ у іх практыцы. Сумесны разбор кінапраектаў разам з польскімі ментарамі дазволіў аўтарам убачыць свае гісторыі ў новым ключы. Даведваюся падрабязнасці: што за школа і хто прыехаў. Чатырохдзённую лабараторыю для айчынных кінематаграфістаў зладзіла Майстэрня сацыяльнага кіно пры падтрымцы Нацыянальнай камісіі па справах UNESCO. А прыехалі Даніял ХАЗАНОВІЧ і Філіп МАРЧЭЎСКІ — выкладчыкі Кінашколы Анджэя Вайды, рэжысёры, сцэнарысты, чые працы ўганараваны не на адным міжнародным кінафестывалі.
Далей
|
Андрэй Раднянскі, Сяргей Дварцавы, Гэір Хенінг Хопланд, Мерседэс Сталенхоф, Аляксандра Кандзі Лонге... — толькі некаторыя імёны з шэрагу пераможцаў Міжнароднага кінафестывалю дакументальных, кароткаметражных ігравых і анімацыйных фільмаў “Пасланне да чалавека”. Сёлета да іх ліку далучыўся Люк Ларэнцэн з ЗША — яго дакументальная стужка “Паўночная дапамога” пра працу хуткай дапамогі ў Мексіцы атрымала Гран-пры аднога з найвядомых кінафорумаў Расіі і Еўропы.
Далей
|
![]() Сёння, 14 верасня, у Санкт-Пецярбургу бярэ старт адзін з адметных кінафорумаў у Еўропе — Міжнародны кінафестываль дакументальных, кароткаметражных ігравых і анімацыйных фільмаў “Пасланне да чалавека”. Сёлета яго праграма ўключае больш за 300 стужак, а ганаровымі гасцямі стануць нямецкі акцёр Удо Кір, японскі рэжысёр Кадзуо Хара, польская рэжысёрка-аніматарка Ізабэла Плучынска, сусветнавядомая дакументалістка з Фінляндыі Пір’ё Хонкасало, нідэрландская актрыса Ёхана Тэр Стэхе ды іншыя кінематаграфісты.
Далей
|
![]() Тэма — гісторыя, імёны — Сяргей Гудзілін, Рамуалдас Пажэрскіс, Тыгран Хачатр’ян, Маша Святагор, Сяргей Брушко, Аляксандр Гронскі, Юлія Цімафеева, Майсей Напельбаўм… 10 верасня распачынаецца Месяц фатаграфіі
ў Мінску, які прапануе прыхільнікам фатаграфіі і мастацтва з тузін выстаў і праектаў, што будуць змяняцца цягам цэлай восені.
Напярэдадні вялікага форуму, “К” адабрала пяць падзей, якія варта не прапусціць у шэрагу імпрэз.
Далей
| ![]() “Жоўты гігант” ад братоў OSGEMEOS з Сан-Паўлу, “Той, хто жыве ў лесе” ад Hyper з Белу-Арызончы, вялікі сад ад Bruno Big з Рыа-дэ-Жанэйра… Ужо сёння плён фестывалю урбан-арта Vulica Brasil бачны здалёк, а вы яшчэ ўлічыце камерныя праекты. Калі чароўная Criola з Рыа-дэ-Жанэйра распачынала пяты сезон знакамітага форуму Пасольства Бразіліі ў Рэспубліцы Беларусь на старонках “К”, то завяршыць яго мы хочам асвятленнем удзелу ў праекце беларускіх мастакоў. Балазе, шукаць іх творы доўга не выпадае — дастаткова толькі завітаць на вуліцу Кастрычніцкую, што сталася, дзякуючы бразільска-беларускаму фестывалю, адкрытай “галерэяй” стрыт-арту.
Далей
|
“Сёння Мінск пры ўсіх складанасцях нараджаецца як еўрапейская сталіца”, — фатораф Вадзім Качан ужо больш за трыццаць гадоў здымае наш горад на Свіслачы, адзначаючы яго змены ў абліччы.
Але асабліва блізкія аўтару 1980-я — вінтажныя, супярэчлівыя, вырашальныя… Фатограф здымаў тое дзесяцігоддзе несупынна — і сёння мы маем магчымасць параўнаць “чорна-белы” Мінск “эпохі застоя” і Перабудовы, і мегаполіс 2010-х, які імкліва мяняецца. 12 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава вядомага фатографа пад назвай “Мінск. Горад і час”, у якой аўтар сутыкае мінскія выявы розных гадоў. Сустрэўшыся напярэдадні вернісажу, “К” распытала мастака
пра яго архівы, фатаграфію, ды самае любімае месца ў сталіцы, што сёлета святкуе свае 952 гады.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"