Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
Безліч жыццёвых імгненняў
Шчасце ў маладосці ўяўляецца вечным, як і ўласнае жыццё. І неяк не даражыш гэтым багаццем. Сталы ж век — не для самападману. Чаруюць і абнадзейваюць выпадковыя імгненні: няўлоўны ўзмах крыла, адлюстраванне променя ў дажджавой кроплі на тваёй шчацэ, смех немаўля летнім надвячоркам. Гэтыя бясконцыя імгненні знікаюць у часе і прасторы, але ў памяці жывуць вечна і, як ключыкі, адчыняюць нам шчодрыя куфэркі забытых шчаслівых эмоцый. Сённяшнія лісты яшчэ раз пераконваюць, што дбайнымі гаспадарамі згаданых эмоцый з’яўляюцца і нашы работнікі культуры, майстры народных рамёстваў.
Далей
|
![]() Сёння варта пачаць з нестандартнай інфармацыі. Па словах бібліятэкараў з Бераставіцкага раёна, у Малабераставіцкай інтэграванай сельскай бібліятэцы для сталых чытачоў дзейнічае шахматна-шашачны клуб, якім кіруе настаўнік-фізкультурнік Вікенцій Гладкі. Пасля першага майстар-класа прайшло няшмат часу для таго, каб аматары мудрагелістых камбінацый на 64-клетачнай дошцы пераканаліся: шахматна-шашачныя практыкаванні ў атачэнні кніжных паліц — гэта ўсур’ёз і надоўга. Я асабіста даўно пераканаўся, што чытанне — таксама спорт з ліку яго вельмі інтэлектуальных відаў.
Далей
|
![]() Не прыйшлося доўга думаць над тэматыкай сённяшняга агляду. Яе падказалі метадысты Гродзенскага абласнога метадычнага Цэнтра народнай творчасці, якія абвесцілі набор канкурсантаў у новы інтэрнэт-праект. Ён называецца “#ТАЛЕНТЫДОМА”. Так, пагаворым пра талент, як пазнаку Бога. Пагаворым пра тое, што талент варта вырошчваць як кветку: старанна і з поўнай адказнасцю. Але перад тым як вырошчваць, яго неабходна раскрыць. Бывае так, што сталы настаўнік і не падазрае, што мае абсалютны музычны слых і неблагі голас, а інжынер на пенсіі пачынае пісаць вельмі неблагія вершы. Таму вельмі важна знайсці сябе з дзяцінства, каб раз і назаўжды абраць адзіна правільны жыццёвы шлях. А бывае і так, што нечакана раскрыты талент становіцца дадатковым, так бы мовіць, сродкам самавыяўлення і дапамагае больш тонка зразумець і людзей, і навакольны свет.
Далей
|
З канапы можна не ўзнімацца
У загаловак вынесены слоган ашмянскіх работнікаў культуры: “З хатняй канапы можна не ўзнімацца”. Менавіта так яны звярнуліся да спажыўцоў іх арт-прадукту ва ўмовах пандэміі, калі многія змушаны знаходзіцца дома. Супрацоўнікі клубаў аграгарадка Кракоўка актыўна прапаноўваюць анлайн-стасункі. Да прыкладу, міні-канцэрт з лёгкімі летнімі кампазіцыямі. Асабіста я не магу не дадаць, што з канапы час ад часу ўсё ж варта ўзнімацца. Апрача культурнага адхлання нельга адмаўляцца і ад іншых жыццёвых радасцяў, якія толькі на карысць нашаму здароўю. Маю на ўвазе шпацыры па нашых слаўных парках, фізкультурныя размінкі на стадыёнах, азёрна-рачны адпачынак з вудай у руках… Мы ж так даўно чакалі лета!
Далей
|
Вось такі нескладаны сторытэлінг
Спецыяліст мабільнай установы Шчучынскай раённай бібліятэкі імя Цёткі Ірына Яцкевіч уела мяне ўшчэнт, можна сказаць, па вышэйшым разрадзе “ўкантрапупіла”. Напісала ў лісце, што “правяла для жыхароў аграгарадка Руткевічы сторытэлінг”. Прачытаў я апошняе слова і зразумеў, што яшчэ вучыцца мне ды вучыцца. Прыйшлося сітуацыю загугліць. Ніколі цяпер не забудуся, што сторытэлінг — гэта інфармацыя, якую неабходна падаваць у форме цікавай гісторыі, прыпавесці, байкі ці показкі. Так тая інфармацыя запамінаецца хутчэй… Ірына Іванаўна, вазьміце мяне на курсы падвышкі кваліфікацыі. Урэшце і работнікі культуры, і журналісты творчасцю займаюцца.
Далей
|
Век жыві, век вучыся. Корпаўся ў інтэрнеце і выпадкова натрапіў на прымаўку “Мая хата з краю…” І надзвычай здзівіўся, што ёсць у яе даўно забыты працяг. У поўнай форме гучыць народны выраз такім чынам: “Мая хата з краю, таму першым ворага сустракаю”. У скарочаным варыянце мае прымаўка адно значэнне, у поўным — цалкам супрацьлеглае. Перапісванне ісціны ў філалагічным, так бы мовіць фармаце. Не буду цяпер высвятляць сутнасць моўных (а мо і не толькі моўных) працэсаў, у выніку якіх патрыёт у прымаўцы ператварыўся ў абыякавага хутараніна. Мовазнаўцы кажуць, што аналагічныя скарачэнні для славянскіх прымавак ды прыказак — вельмі ўласцівыя. Таму тут вось якую выснову варта зрабіць: фальклорныя (дый не толькі) вышукі неабходна да канца даводзіць. Каб складнікі той карпатлівай працы не губляліся, утвараючы двухсэнсоўнасць успрымання няпоўнага выніку. Гэта ў любой справе важна, асабліва — у сутнасным развіцці нацыянальнага мастацтва. У адваротным выпадку развучымся разумець песні ды прыпеўкі, будзем бабульчыны ручнікі няправільна расшыфроўваць. А як тады данесці спадкаемцам, што беларуская хата — заўжды ворага першай сустракае, а не хаваецца ў бульбу…
Далей
|
Пагаворым пра жыццё, падобнае на лепшыя ўзоры літаратуры, і пра літаратуру, якая застаецца пэўным адбіткам жыцця, хоць і з’яўляецца для аўтара хутчэй не люстэркам, а палітрай для самых розных мастацкіх эксперыментаў-перастварэнняў. І гаворка тут не толькі пра літаратараў. Мы ўсе — аўтары гэтага жыцця. І калі яно нас у нечым не надта задавальняе, значыць дзесьці не вельмі стараліся, рукі апусцілі, пусцілі справу на самацёк. А чарнавікі рабіць ды перапісваць усё начыста часу не стае…
Далей
|
“Пойдам, пройдам, мо каму спанаравімся!”
Гэта веткаўская (а, мабыць, і не толькі веткаўская) трасянка вынесена ў загаловак. Прынамсі, пад такім дэвізам рабілі юнацкія шпацыры па цэнтральных вуліцах свайго роднага раённага цэнтра. Юнацтва цяпер — у далёкім мінулым. А звычка прайсціся ў згадках па Ветцы засталася. Асабліва калі сон не прыходзіць да позняй ночы… Вось і вандрую па памяці. Далучайцеся да майго краялюбства.
Далей
|
Большая колькасць сённяшніх рэгіянальных навін звязана, натуральна, з нядаўнім юбілеем Дня Перамогі. Вялікае надоўга застаецца ў памяці. Пра перамогу над каранавірусам казаць яшчэ рана, але нашы чытачы ўзнімаюць і гэтую тэму. Усё зразумела: бой, што вядуць нашы медыкі з пандэміяй, таксама лёсавызначальны. Дапаможам ім перамагчы!
Святлана Ганчарова з Бераставіцы распавядае, што работнікі культуры раёна правялі анлайн-канцэрт у падтрымку ўрачоў.
Далей
|
З чаго нараджаецца творчы праект? Да прыкладу, з павеву вясновага ветрыку, які прыносіць нечаканую згадку пра колішняе прыемнае ды важкае. З убачанага, адчутага і перажытага вось у гэты канкрэтны момант, калі штосьці прымусіла спыніць хаду і задумацца над вытокам высокага палёту чалавечых зносін. Словам, з чаго толькі той праект не нараджаецца. Толькі варта для гэтага пільнаваць не металічны рубель пад нагамі, а водбліск вячэрняй зоркі ў дажджавой лужыне… Ведаю сталічнага бібліятэкара, які на ўласныя прэміі адпраўляецца ў Маскву, каб наведаць Дом кнігі і пацікавіцца, над чым працуе сёння Захар Прылепін. Каб яна так цікавілася, якія творчыя турботы хвалююць гэтымі днямі Андрэя Федарэнку. Я разумею: усяму — свой час…
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"