Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
![]() “І гэта добра, што ты цяпер больш чытаеш. Я не ведаю, што цяпер трэба чытаць дзецям твайго ўзросту. Але, мусіць, трэба табе ўжо чытаць некаторыя выданні Гогаля, Пушкіна. Яшчэ была ў нас кніжка “Гаявата” Лангфела, можа, яна табе спатрэбіцца. Парайся з мамай, што чытаць, і пытайся ў школе, якія кніжкі браць у бібліятэцы”. Гэта ліст Максіма Гарэцкага, напісаны ў 1932 годзе з вяцкай высылкі, дзесяцігадоваму сыну. Рэпрэсаваны пісьменнік дбае найперш пра духоўнае сталенне свайго Лёні. Вы адчулі напал заклапочанасці, вы заўважылі дакладнасць стылю ды пунктуацыі? Пісьменнік! А дакладней — інтэлігент у першым калене…
Свет змяніўся не ў лепшы бок тады, калі людзі перасталі адпраўляць адзін аднаму рукапісныя лісты ў канвертах з паштовай маркай. Камп’ютарная лапідарнасць усё больш схіляе да безаблічнага афіцыёзу. А душа прагне адкрытасці. І я вельмі рады, што большасць лістоў з рэдакцыйнай пошты менавіта добрыя ды шчырыя. Заўжды прыемна атрымліваць вестку ад сяброў.
Далей
|
![]() З чаго пачынаецца прафесіяналізм? У мяне свой адказ на гэтае пытанне. Пастаянна згадваю словы маці-настаўніцы: “Не чакай удзячнасці ад вучняў і ад родных дзяцей”. Гаворка — пра самаахвярнасць. Вы заўважылі, як рэдка мы ўжываем гэта слова? Між тым, абіраючы свой будучы статус, я ўпэўнены, мы павінны ўсведамляць, што ахвяруем часам, нервамі, урэшце — жыццём дзеля таго, каб годна прайсці наканаваны шлях. А любая ўдзячнасць збоку — рэч прыемная, але пазбаўленая аб’ектыўнасці. Свае шчыраванні мы павінны ў першую чаргу ацэньваць самі. І ў гэтым — таксама прафесіяналізм. Прыемна, што “Культуру” выпісваюць таксама прафесіяналы. І не толькі выпісваюць, але і лісты нам шлюць. Пра іх змест — і гаворка.
Далей
|
![]() Вясна… Гадоў колькі таму, калі з’явіліся на галінках пупышкі, выбраўся ў першую пасля абрыдлай зімы камандзіроўку. Дзесьці перад Іўем маршрутка спынілася на “перакур”. Выбраўся на нясмелае пакуль сонейка і я, пакаштаваў паветра і — адкінуў цыгарэту. Такім неймаверным водарам шыбанула вясна, што жаданне жыць падалося адзіным шчасцем у свеце. Зноў хачу ў такую камандзіроўку. І для таго яшчэ, каб пераканацца ў правільнасці слоў нядаўняй маёй тэлефоннай суразмоўцы — загадчыка сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва, якая запэўнівала, што з мабільным клубным абслугоўваннем ў яе ў раёне — ніякіх праблемаў. Праўда, па словах гэтай упэўненай жанчыны, сезон аўтаклубнага шчыравання пачынаецца з красавіка (зіма, відаць, — час адхлання). А ў асобна ўзятую вёску перасоўная ўстанова трапляе раз у год (для таго, каб перыядычнасць наведвання аддаленых паселішчаў была часцейшая, запэўнівае загадчык, да справы падключаюцца сельскія клубы, у якіх таксама ёсць зона вясковага абслугоўвання). Вось, маўляў, і атрымліваецца, што праца аўтаклуба пры пэўных умовах не вымагае асаблівых высілкаў і не мае асаблівых праблемаў. Гэтая выснова выклікае ў мяне шмат пытанняў, таму цягам года вернемся да яе яшчэ не раз. А пакуль на старонках “К” друкуецца артыкул Валянціны Валчковай з Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра пра дзейнасць аўтаклубаў вобласці (стар.11). Гаворку аўтарка вядзе і аб праблемных пытаннях. Як вядома, вырашаць іх даводзіцца толькі тым, хто сумленна працуе.
Далей
|
![]() Сельскі клуб майго юнацтва (у мамінай вёсцы) — гэта сімвал вясковай неўміручасці, жыццярадаснасці і яснай перспектывы. Маладосць майго веку супала з маладосцю нашай вёскі.
А ў юнацтве не задумваешся пра старасць. Між тым, за 1970-мі і 1980-мі прыйшлі 1990-я і нулявыя. Наша старасць супала са старасцю нашай вёскі. Але не хачу пра сумнае.
…У сельскім клубе майго юнацтва дзверы адчынены штодня і з самага ранку. І ў час летніх ці зімніх вакацый цягам дня ад моладзі тут проста не пратаўкнуцца. Прыязджаюць сваякі з Польшчы, Канады, Амерыкі, Украіны, Расіі… Абарыгены не супраць. Гульні, танцы, гутаркі, кіно, у бібліятэку — ці не чарга. А дзядзька Мішык у сваім спрадвечным брылі не забываецца на “крыкавую” рэкламу: “Прыходзьце
ў клуб, не пашкадуеце!” Мы не шкадуем, а ён — зацікаўлены, бо ягоная жонка Маня (мая стрыечная цётка) — загадчык пашанотнай установы. І план выконваецца… Хтосьці мудры сказаў, што ўсё мінае. Аднак усё, спадзяюся, і вяртаецца…
Далей
|
![]() Кажуць, падчас Другой сусветнай вайны Чэрчылю прынеслі на разгляд бюджэт краіны. Ён пагартаў дакумент і запытаўся: “А дзе выдаткі на культуру?” “Дык вайна ж ідзе, якая культура!” — адказалі памочнікі. Чэрчыль раз’юшыўся: “Калі няма культуры, дык навошта мы тады ваюем!” Выснова наступная. Самадастатковасць дзяржавы — у самадастатковасці яе нацыянальнай культуры. І нашы клубнікі, музейшчыкі ды бібліятэкары ніколі не павінны на гэта забывацца. Яны і не забываюцца збольшага. Прынамсі, у нашых пазаштатных аўтараў заўжды ёсць пра што распавесці.
Далей
|
У вёску — на дзядзькаванне!
У чарговы раз задаю сабе пытанне: “За што вёску люблю?” І знаходжу чарговы адказ: “За максімальную набліжанасць формы да зместу, тэорыі — да практыкі!” Тлумачу. Зразумець у горадзе, што такое прыродная прыгажосць, зможа хіба толькі адчайны прыхільнік урбанізацыі. А ў вёсцы, каб адчуць сябе часткай навакольнай разняволенай раскошы дастаткова акенца адчыніць. А можна зрабіць колькі крокаў у канец цётчынага гародчыка і паразмаўляць з бабром, заклапочаным уладкаваннем хаткі ў тутэйшым ручаі. Ці ўвосень прапаўзці метраў сто — і ўбачыць ля балотца шумную бусліную канферэнцыю перад адлётам у вырай. А ёсць яшчэ зусім іншы, медыцынскі, так бы мовіць, аспект. Для нечакана разбітага на сцежцы калена ў горадзе аптэку трэба шукаць, а ў вёсцы варта толькі нагнуцца і сарваць падарожнік (трыпутнік) ды прыкласці яго да раны. У больш сур’ёзных сітуацыях эфектыўна дапаможа серпарэзнік (крываўнік). Прыклады вясковай самадастатковасці можна доўжыць бясконца.
Далей
|
![]() Што трэба зрабіць, каб беларуская кніга стала сапраўды роднай? Пытанне яшчэ тое. У пошуках адказу трэба, напэўна, не адзін тыдзень думаць, не адзін год працаваць. І школьную праграму (гэта я як колішні настаўнік сцвярджаю) варта якасна перагледзець, каб выкладалася наша літаратура ў кантэксце сусветнай. Тады, прынамсі, стане зразумелым, што змянілася на зямлі пасля асветніцтва Скарыны, сэнсашукання Быкава і філасофскіх разваг Танка. У адваротным выпадку ўчарашні школьнік так і пранясе праз усё жыццё перакананне, што Купала — гарадскі і шляхецкі, а Колас — вясковы ды прыземлены. Дык вось, каб больш дэталёва разглядаўся ў школе “Сымон-музыка”, дык і думкі такой у вучняў не ўзнікла б. Натуральна, адказнасць на беларускіх выкладчыках — неймаверная. А на бібліятэкарах — не меншая.
Далей
|
![]() Тыдзень таму пісаў ужо, што пра нашу мову гатовы распавядаць цягам усяго жыцця. У тым сэнсе, што памятаць пра яе варта не толькі ў Дзень роднай мовы. І не мной сказана, што мова — з’ява настолькі самадастатковая, што сама ўжо можа выбіраць сваіх носьбітаў. Ці адпавядаем мы высокім патрабаванням, ці думаем, пішам, гаворым і марым па-беларуску? Калі імкнемся да гэтага, то ўсё ў нас атрымаецца.
Кажуць, што філасофія пачынаецца са здзіўлення. Мова ж, я перакананы, пачынаецца з радасці ўсведамлення, што ты не проста сын Беларусі, а яшчэ і ўпэўнены працяг яе. І такімі будуць дзеці ды ўнукі… У сённяшняй пошце шмат лістоў пра родную мову. І гэта ўсяляе надзею. Тым больш,
што на вуліцы — ужо вясна.
Далей
|
![]() Не памылюся, напэўна, калі назаву мабільныя ўстановы культуры апошнім мастком, што звязвае рэгіянальную культуру з дробнымі дальнімі вёсачкамі, дзе і пяці жыхароў-пенсіянераў не набярэцца. Зарасце сюды травой аўтамабільная каляіна — і можна крыж на патрыярхальнай вёсцы ставіць. Нездарма ўзнікла словазлучэнне “сена на асфальце”. Не гараджане яго прыдумалі, а тыя, хто змушана змяніў прапіску і назаўжды развітаўся з роднымі весніцамі. Як спыніць ці хаця б запаволіць працэс сельскага скасавання? Як зрабіць дзейнасць нестацыянарнага абслугоўвання чытачоў максімальна эфектыўнай?
Далей
| ![]() На ўласныя вочы пераканаўся, што кнігарань у краіне становіцца ўсё менш і менш. Нават у немалым і амбіцыйным Кобрыне знайшлася за гарадскім паркам толькі адна — прыватная. Не ведаю, ці захавалася яна па сёння. Свет робіць усё для таго, каб не адвучыць грамадства ад чытання і кнігі, а мы, на жаль, адстаём. Не зачыняць варта, а яшчэ і новае прыдумваць. Нашы бібліятэкары збольшага малайчыны: і на роварах кнігі развозяць, і ў грамадскім транспарце вершы чытаюць.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"