Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
![]() “Я паважаю сябе, бо паважаю вас”… Гэта наша, беларускае, замешанае на спрадвечным гонары. Адпачывала пляменніца ў Грузіі. Згадвала, як уражаны быў мясцовы таксіст: “Не лаецеся, смецце праз вокны не выкідаеце, на роднай мове размаўляеце — Еўропа!” А я б дадаў: “Культура!” Адкуль што бярэцца? Няўжо толькі маладым надакучыла быць памяркоўнымі?
Не! Узрост, я перакананы, тут ні пры чым. Старэнькая бабуля на Драгічыншчыне заходзіць у краму, кіёк звонку пакідае, а мне важна тлумачыць: “Паляшуцкая культура такая”. Культура… Культура! Сябра Віця Стрыжак з рэчыцкай Заспы да апошніх дзён сваіх Маму называў на Вы. Культура! Дык адкуль яна?
Мяне зразумее зараз толькі той, хто любіць Беларусь. Шляхетнасць — у крыві. У павароце шыі вунь той вясковай кабеты — вытанчаная пастава князёўны. У выразных вачах вялікага Разанава — спакойная ўладарнасць вялікага Вітаўта. Ва ўсмешцы ссівелага дзеда — паляшуцкая вынаходлівасць гаспадара лесу, ракі і балота. І моліцца ён небу, сонцу і чалавеку.
Культура! Яна ў матчынай песні, дзедавай прыпавесці, у вышываным ручніку ды звонкім гліняным збанку. І ўсё гэта перадаецца з роду ў род шчырым позіркам, гарачым пацалункам, пяшчотным дотыкам ды ўзнёслым словам. Працэс няспынны, бо натуральны. Птушаняты не пытаюцца ў маці, як лятаць. Яны становяцца на крыло, праз якое і прарастае культура, чытай — шчаслівае ўменне лунаць над небам Беларусі. Курыруюць працэс “прарастання” гісторыкі, музыканты, літаратары, работнікі культуры. Дай Бог, каб так яно і было.
Далей
|
![]() Гісторыя гэтая многім знаёмая, аднак варта час ад часу аднаўляць яе ў памяці, бо глыбокі сэнс таго патрабуе… Дык вось, калісьці спартанцы, каб перамагчы ў чарговай бітве, папрасілі ў афінян вайсковай дапамогі. Тыя прыслалі… двух музыкантаў. Спартанцы перамаглі. Чарговы доказ вялікай ролі мастацтва ў развіцці грамадства. Цудоўная музыка натхняе на вялікі подзвіг. Так што жалейка бывае часам больш пагрозлівай, чым гарматы. Да ўсяго згадайце гісторыю пра дудачніка з нямецкага Гамельна, што сваім музычным талентам выратаваў горад ад нашэсця пацукоў.
Такім чынам мы працягваем з вамі гаворку пра месца культуры і мастацтва ў нашым жыцці. Прынамсі, амаль у кожным лісце вы распавядаеце пра выключна важную місію работнікаў сельскіх бібліятэк, клубаў ды музеяў. Ад сябе дадам у чарговы раз, што вёска трымаецца не толькі на хлебаробскім характары. Сярод яе верных захавальнікаў — людзі з музычнай душой.
Далей
|
![]() Навошта патрэбны пісьменнікі, калі ўжо былі Аляксандр Пушкін і Максім Багдановіч, Васіль Быкаў ды Іосіф Бродскі? Патрэбны! Няспынны і натуральны працэс творчага самавыяўлення. І кожны век дае цудоўныя прыклады пераходу колькасці ў якасць. Мастацтва пачынаецца там, дзе заканчваюцца засмучэнне і абыякавасць. Не, смутак можа прысутнічаць, але паводле класіка ён павінен быць светлым. І тады вершы вырастаюць са “смецця”, героі прозы перастаюць слухацца аўтара, а фарбы ды ноты кладуцца так, што музыка набывае адлюстраванне, а жывапіснае палатно — незямное гучанне. Галоўны вораг мастацтва — шэрая банальнасць кшталту рыфмаў графамана: “розы — марозы”, “слёзы — бярозы”.
Сапраўдны творца мае здольнасць бачыць і чуць. Я не паспеў узяць вялікае інтэрв’ю ў свайго суседа і непераўзыдзенага аўтара жывапіснай графікі Валерыя Шкарубы. Але добра памятаю ягоны ўспамін пра першае дзіцячае здзіўленне, што выклікаў нейкі заезджы мастак. Яго не хвалявалі прыгожыя вясковыя пейзажы, а зацікавіў звычайны касцёр дроў ля падворка. Мастак пабачыў нешта адмысловае, нешта знакавае для сябе, што і нараджае са “смецця” твор. Я перакананы, што без гэтага дару няма і работніка культуры. Шырспажыў бачаць усе, парасткі мастацтва — толькі абраныя.
Далей
|
![]() “Перастварэнне” — вельмі цікавае значымае слова. У сферы культуры і мастацтва, можна сказаць, ключавое. І корань адмысловы — “тварэнне”. Копія класічнай жывапіснай карціны — усяго толькі копія. Няхай гэткая ж геніяльная па выкананні, як і арыгінал. А вось якасны пераклад, скажам, “Слова аб палку Ігаравым”, які зрабіў на беларускую мову Янка Купала, — менавіта перастварэнне, то-бок паралельная “пабудова” раўназначнага літаратурнага твора на іншай лексічнай аснове з улікам усіх алюзій, іншасказанняў, зашыфраваных філасофскіх, фразеалагічных, маральных кодаў. А гэта неймаверна цяжка. Як, да прыкладу, дакладна перакласці на замежную наша знакамітае “затапчы яго камар”? На мой погляд, улічваць трэба не толькі гумарыстычную семантыку фразеалагізма. Больш важна мець на ўвазе, што такая пагроза можа зыходзіць з боку чалавека не надта рашучага, які спадзяецца на падтрымку хіба што камара. І такіх акцэнтаў пры лінгвааналізе любога жывога тэксту — плойма.
Іншым разам перакладчык пераўзыходзіць таго, каго перакладае. У пісьменніцкіх нататках Сяргей Даўлатаў піша, што Курт Ванегут на радзіме карыстаецца значна меншай папулярнасцю, чым у Савецкім Саюзе. Заслуга геніяльнай перакладчыцы Рыты Райт.
Далей
|
![]() Кніга Лёсаў, кажуць, захоўваецца ў нейкай таямнічай бібліятэцы. І ляжыць яна, відаць, паміж Бібліяй ды выданнем Генрыха Крамера “Молат вядзьмарак”. І сказана ў Той Кнізе Лёсаў, калі ў каго будзе век скасаваны. Не дай Бог на яе патрапіць. Я, да прыкладу, да такіх звестак яшчэ не падрыхтаваны. Да таго, праўда, што кожны дзень як апошні трэба пражыць, ужо дарос. І такой філасофіі мне пакуль дастаткова.
Але што за таямнічая бібліятэка? Тут, відаць, і сумнявацца не варта: або Александрыйская, або Івана Жахлівага. Не паспелі праславіцца на ўвесь свет, як беззваротна зніклі. Шукалі — так і не знайшлі. Шмат ведаў — шмат суму? Так альбо інакш, але сваю ролю ў гісторыі яны адыгралі. У Александрыйскай, кажуць, у дзень да сотні навукоўцаў працавала… У любым выпадку, бібліятэкі знікаюць не ад добрага жыцця. Ці не натуральная падводка да сённяшняй аптымізацыі ў сферы культуры? Не. Я цяпер — пра іншае.
Шмат пабачыў сельскіх бібліятэк і пераканаўся, што ёсць і такія: нібыта працуюць, але мёртвыя; ніхто нічога не чытае, а ходзіць сюды, каб гарбаты папіць ды апошнія навіны абмеркаваць. Такія вёскі, дзе згас агмень духоўнасці, і знікаюць, перакананы, у першую чаргу. Тут і без Кнігі Лёсаў усё зразумела.
Далей
|
![]() Мы так часта ўжываем слова “культура”, што іншым разам не задумваемся над глыбінным сэнсам паняцця. І дарэмна. Напэўна, у гэтым прычына не надта вялікай чысціні нашых ліфтаў і душ. А таксама — не вельмі добрага ведання роднай гісторыі ды імя продка ў пятым калене.
А сапраўды, што за паняцце такое — культура? Звернемся да цытат. Наш Васіль Быкаў, да прыкладу, сцвярджаў, што “аснова беларускай культуры — мова”. Ці не за век да Быкава расійскі журналіст Рыгор Ландау заўважыў: “У культуры асновай з’яўляецца вяршыня”. Геніяльна! Лагічны працяг усяго згаданага ў тым, што без нацыянальнай мовы і гаворкі няма пра нацыянальную культуру. І не толькі пра культуру. Пацвярджаюць думку Рыгор Барадулін: “Без мовы я — нішто” і Пімен Панчанка: “Я — сірата без маёй Беларусі”. Мова атаясамліваецца з Бацькаўшчынай. Культура гарантуе захаванне і першага, і другога. У доказ — выказванне аднаго з вядучых кардыёлагаў планеты Себасціяна Кербера: “Карціна не можа спыніць кулю, але можа спыніць таго, хто страляе”. Трапна і ёміста. А як разумееце слова “культура” вы, яе носьбіты і чытачы “К”?
Далей
|
![]() Пра бібліяаптэку мы яшчэ пагаворым. А зараз — пра рэчы не менш важныя. Свой першы твор Янка Купала напісаў па-польску, Якуб Колас — па-руску. Але кожны вярнуўся да родных вытокаў. Рашуча і канчаткова. Так бусел вяртаецца з выраю менавіта ў сваю буслянку… У кожнага — свой шлях да роднай мовы. У кагосьці ён кароткі і светлы, як ноч у чэрвені, у кагосьці — доўгі і пакручасты. А нехта ўвогуле выбірае шлях у супрацьлеглы бок. Пакутуе, не разумее, што з ім, але ўпарта працягвае блукаць ля роднага ганка. Усё гэта з дакладнасцю нагадвае пошукі веры. І вельмі важна, каб той, хто шукае, убачыў агонь паходні ў руках таго, хто знайшоў. Арыенрцір — гэта выключна важна.
Кожны, хто чытае гэтыя радкі — арыенцір для тых, хто не знайшоў пакуль ні мовы, ні веры, ні радзімы. Не падвядзіце!
Далей
|
![]() На пачатку 1980-х нам, маладым веткаўскім газетчыкам, мастадонты ад журналістыкі прыводзілі вось які прыклад прафесіяналізму: “Прыехаў са сталіцы спецкар. Мэта: напісаць нарыс пра камбайнера. Дык як сеў той журналіст у кабіну да хлебароба, так да абеду і не вылазіў. Камбайн на жытнёвым палетку шчыруе, а ў кабіне два профі гутарку вядуць… У выніку матэрыял як звон атрымаўся. Вучыцеся!”
Мы вучыліся. Вельмі хутка зразумелі, што прыклад — не надта красамоўны. Журналіст сеў у кабіну, каб хлебаробу замінаць, а той высокаму госцю адмовіць не змог, а таму палову рабочага дня працаваў са стратамі. Мы высвятлялі ў агранома: пэўная доля ўраджаю так на ржышчы і засталася.
Cпакваля ў мяне сфармавалася сваё бачанне прафесіяналізму. Гузакоў пры гэтым набіў шмат, але пераканаўся: каб зазірнуць у душу чалавеку, неабавязкова хадзіць за ім тыдзень ці месяц. Дастаткова ў вочы паглядзець, на рукі, на вынік працы, паслухаць як будучы герой нарыса пра жонку распавядае, пра дзяцей, пра вясковыя праблемы. З усяго гэтага партрэт пакрысе і складаецца.
І свой канкрэтны прыклад прафесіяналізму ў мяне назапасіўся.
Далей
|
![]() Суб’ектыўнае. Чым адрозніваецца чалавек, які прачытаў “Каласы пад сярпом тваім”, ад чалавека, які нават не ведае, хто такі Уладзімір Караткевіч? Чым? Усім! Верай, перакананнямі, жыццёвымі мэтамі, адукацыяй… Я цяпер не пра вялікую сілу мастацтва, якая робіць з істоты асобу. Памятаеце, Уладзімір Высоцкі спяваў пра патрэбныя для правільнага сталення кніжкі? Маўляў, камусьці шанцуе іх прачытаць, а камусьці — не. Дык вось, вельмі важна, каб правільная кніжка патрапіла ў рукі маладога чытача тады, калі трэба. А гэта ўжо клопат бацькоў, педагогаў, работнікаў культуры.
І з такой нагоды — вельмі важная думка. Пісаў, пішу і буду пісаць, што нічога не памяняецца ў статусе клубніка, бібліятэкара, музейшчыка, пакуль яны будуць лічыць галоўнай сваёй мэтай толькі задавальненне культурных патрэб насельніцтва. Яшчэ і звышзадача ёсць. Яна ў тым, каб напоўніцу ўплываць на станаўленне нацыянальнага светапогляду, заснаванага на нашай беларускай традыцыйнай культуры, каб істотна мяняць жыццё ў лепшы бок. Пагадзіцеся, місія не для абыякавых выканаўцаў чужых загадаў.
Далей
|
![]() Мышкавічы — гэта калгас “Рассвет”. Калгас “Рассвет” — гэта Кірыла Арлоўскі. І вёска, і гаспадарка, і яе кіраўнік грымелі за савецкім часам не толькі на родны Кіраўскі раён, але і на ўвесь СССР. Усё, што было тады створана рукамі і розумам Кірылы Пракопавіча, засталося напамінам пра тое, як трэба працаваць на карысць простага вяскоўца. Маю на ўвазе і бібліятэку, пра якую сёння пойдзе гаворка. Інфармацыйная нагода таксама не абы-якая. У рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” Мышкавіцкая ўстанова сярод гарпасялковых і сельскіх бібліятэк заняла адно з прызавых месцаў “за значны ўклад у работу з падрастаючым пакаленнем”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"