Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
![]() Насупраць майго акна, на заснежаным газоне ў атачэнні дэкаратыўнага хмызняку днямі ўзнік незвычайны хутарок. Я назваў яго “Кацінае шчасце”. Клапатлівыя жыхары зрабілі для бадзяжных катоў жытло з кардонных каробак самых розных памераў. Архітэктура навабуду ўражвае. Але адразу знайшліся і кватаранты: белыя, чорныя, рудыя ды стракатыя. Больш за тое, найбольш актыўныя валанцёры паспрыялі таму, каб кошкам зрабілі аперацыі для таго, каб тыя не мелі больш кацянятак. Мера жорсткая, але вымушаная. Штодня хвастатую грамаду кормяць жанчыны, мужчыны, моладзь, школьнікі, зусім маленькія дзеткі. Уражанне такое, што ўвесь свет любіць насельніцтва хутарка. Хто ж тады прымусіў катоў бадзяжыць ды галадаваць, а цяпло шукаць — пад легкавікамі?
Наша хатняя котка Чэлсі падоўгу сядзіць на падваконні і назірае за хутарской мітуснёй. Яна нават не ўяўляе, што такі лёс можа напаткаць і яе. Правільна, дарэчы, робіць. Яна ў сям’і — галоўная. Калі я з прычыны стомы спрабую з гэтым не пагаджацца, крычу і тупаю нагамі, Чэлсі дэманстратыўна знікае, каб праз паўгадзіны весела прыбегчы абдымацца і гладзіцца. Яна — разумнейшая за мяне, бо не прызнае зла, таму спачувае мне і ўсяляк дапамагае справіцца са старасцю. У адным з сённяшніх лістоў напісана, што спачуванне і дапамога — тыя кіты, на якіх трымаецца грамадства. Цалкам згодны.
Далей
|
![]() Дзесьці амаль адразу пасля Чарнобыльскай катастрофы ў пацярпелую ад радыяцыі Ветку прыехалі журналісты з японскай нацыянальнай газеты “Асахі сімбун” (“Ранішняе сонца”). Кожны з іх, як я зразумеў, меў яшчэ і спрактыкаванасць у навуковай дзейнасці. Былі яшчэ перакладчык і нейкі дэпутат з Масквы. Цікавіла іх ступень забруджанасці раёна. Суправаджаць дэлегацыю на рэдакцыйным “Уазіку” даручылі мне. Дзень мы матляліся па вёсках. Японцы рабілі замеры, цокалі языкамі і круцілі ў роспачы галовамі. Але гаворка пра іншае. На адным з хутароў бабулька-стараверка запрасіла ў хату. Японцы збіліся ў кучку ля покуці з іконамі, вялікімі, яркімі, пераканаўчымі. Хтосьці папрасіў прадаць хоць адну. Бабулька раззлавалася: “Калі б так папрасіў, я б аддала, — і праводзіла нас словамі: — Абразы не прадаюцца”. Мяне, маладога, гэта вельмі ўразіла. Ікона — канцэнтрацыя веры, а яе купіць немагчыма. Потым, да слова, мне некалькі разоў будуць прапаноўваць па вёсках іконы, якія згубілі гаспадароў. Я катэгарычна адмаўляўся, бо і па сёння баюся патаемнай сілы абраза.
Далей
|
![]() Гадоў колькі таму ў Вялікай Бераставіцы, ля старога касцёла ў цэнтры мястэчка, я запытаўся ў тутэйшых старшакласнікаў, якім чынам касцёл гэты звязаны з лёсам Кастуся Каліноўскага (існуе меркаванне, што менавіта тут друкавалася “Мужыцкая праўда”). Адказу ніхто не ведаў. Больш за тое, і пра Каліноўскага асобныя з маладзёнаў так і не здолелі сказаць штосьці ўцямнае. Свет, на жаль, недасканалы. У Мурагах на Расоншчыне школьнікі не маглі патлумачыць, што “фантастычнага” зрабіў для Беларусі іх зямляк Ян Баршчэўскі. Хто вінаваты? Школа і бібліятэка.
Жыццё, напэўна, пачне мяняцца, калі мы перастанем блытаць Орду з ардой. У нас ёсць кім ганарыцца. За гэтым гонарам — моц нацыі.
Далей
|
![]() У кожнага — свой шлях да асэнсавання мастацтва. У мяне ён — стараверскі. Палову жыцця пражыў у Ветцы і толькі цяпер дарос да канчатковага ўсведамлення, пасярод чаго душа мая вырай знайшла ды раўнавагу. Эгаізм месціча, разбэшчанага навакольнай прыгажосцю людзей і рэчаў. Менавіта гэта дадае мне ўпэўненасці называцца беларусам старой веры. Маці, у дзявоцтве Дзям’янава, была мясцовай. Бацька ж паходзіў родам з добрушскай Церахоўкі. Нас літаральна ды натуральна ўціснулі ў мясцовы веткаўскі фармат і назвалі “Рагінавы”. Я не быў супраць. Мне ўвогуле падабалася веткаўская вольніца. На адным канцы мястэчка гаварылі і чыталі на ідыш. На другім, прысожскім, насілі бароды, вырошчвалі неверагодныя сады і рабілі лятучыя лодкі-дашчанікі. Аказваецца, не толькі іх. Абразы з покуцяў і старадрукі з куфраў адлівалі золатам акладаў і буквіц. Іх арнаменты нагадвалі таямнічы сад, а сапраўдныя сады былі падобныя на карціны эпохі Адраджэння. Ад гэтай мешанкі кружылася галава. Думкі нараджаліся ў пакутах, але дадавалі годнасці. Заставалася мары пераўтвараць у словы і фарбы. У кожнага быў свой шлях…
Далей
|
![]() Пагадзіцеся, словазлучэнне “ачаг культуры” — нейкае каструбаватае. Няма ў ім цяпла, адно толькі пажарная небяспека. Зразумела, што гаворка пра цэнтр культуры (згадайце — “ачаг паражэння” ці “ачаг распаўсюджвання”). Слова “ачаг” нейкае засмяглае. Мо таму што не наша? Хтосьці скажа: “Ды ў нас такіх — процьма!” Згодны. Пра выйсце з сітуацыі — і гаворка.
Анатоль Сыс выцягнуў з бабульчынага куфра займеннік слову “ачаг” — агмень. Для мяне асабіста ў ім — цеплыня сямейных зносін, еднасць памкненняў, трываласць нацыянальных традыцый. Чаму гэты агмень знік на стагоддзе? Відаць, таму, што занадта старанна “філолагі” скародзілі беларускую лексічную дзялянку. А тут не праполкай трэба займацца, а дбайным вырошчваннем.
Далей
|
![]() Я — чалавек з псіхалогіяй жыхара раённага цэнтра. У такім, дзе ўсе сваякі, суседзі і родзічы, рос і сталеў палову жыцця. Сіндром местачковага гонару — у крыві (“местачковы” тут — ніяк не адмоўная рыса). Працаваць навідавоку і шчыра — справа цяжкая, але рэальная. Іншага спосабу “гадаваць” аўтарытэт пакуль не прыдумалі. Вось такая прэамбула. А цяпер — пра тое, што сёння хвалюе. Якім бачу ідэальны раён і яго ідэальны культурны змест? Паспрабую адказаць.
Раёнам, як падаецца, павінен кіраваць мясцовы і малады душой чалавек. Каб не ехаў увечары начаваць у іншы раён, а разам з жонкай ішоў у РДК на канцэрт, спектакль, танцавальны вечар. Такія, паверце, ёсць, з такімі я размаўляў і атрымліваў ад гэтага задавальненне.
Далей
|
![]() Верасень, дажджы — час грыбнога панавання. Год на год не прыпадае, але нават у неспрыяльны сезон знаўца абавязкова знойдзе ў лесе свой грыб. Толькі ведаць трэба, як з тым лесам абарачацца. Лепш за палешука ў такім пытанні ніхто не разбіраецца. Я — паляшук. Але спачатку пра іншых паплечнікаў па грыбным вышуку. Пісьменнік Андрэй Федарэнка — з Мазыршчыны. Цэнтр Палесся, можна сказаць, дзе патомных грыбнікоў — кожны другі, не лічачы кожнага першага. Андрэй — аўтар твора “З кошыкам”. Раю прачытаць тым, хто не надта знаёмы з лесам і яго дарамі. Барыс Пятровіч — з Хойніцкага раёна. Нарадзіцца ў вёсцы Вялікі Бор і не разбірацца ў баравіках немагчыма. Але празаік пайшоў далей: паляшуцкія вясковыя норавы вельмі натуральна ўкараніў сярод сталічных гмахаў. Вялікі аматар друкаванага слова, ён даследуе гарадскія кнігарні, як лясныя грыбныя мясціны. Кошык і ў яго заўжды поўны.
Лес — храм. Горад — скарбонка грахоў. Маліцца трэба часцей. Метафізіка? Мабыць. І нездарма паэт Анатоль Сыс (з рэчыцкага Палесся) адзін са зборнікаў назваў “Пан Лес”. Я — таксама паляшук. Бацькі пачалі мяне браць у грыбы гадоў з пяці. Тата вучыў: “Перад уваходам у Лес павітайся з ім абавязкова. Скажы, што шкоды не наробіш, падтрымкі ў Гаспадара папрасі”.
Далей
|
![]() “Чытанне ўсякіх кніжак без разбору — а чытаў я іх вельмі многа — разбудзіла маю фантазію; у душы маёй заўсёды быў нейкі пякельны разлад. Ніяк не мог я пагадніць акружаючае рэальнае жыццё са светам думак, фантазій, якія пачэрпнуў з кніг”. Цытата Янкі Купалы з аўтабіяграфіі. Пра “пякельны разлад” — вельмі трапна. Для таго, каб усё прачытанае раскласці ў галаве “па паліцах”, іншым разам і жыцця не стае. Каб не займець “ружовых акуляраў” не пашкодзіць падтрымка дасведчанага чалавека, які дапаможа пагадніць кніжнае жыццё з рэальным. Урэшце, часу ў нас не так шмат, каб дазволіць сабе раскошу чытаць кепскія кніжкі. У адваротным выпадку чытанне можа стаць наркатычнай таблеткай, якая нібыта ратуе ад праблем. А кніга ў першую чаргу — сродак спасціжэння і сябе, і сэнсу жыцця. А работнікі бібліятэк іншым разам (ад вялікай сціпласці, відаць) заніжаюць сваю ролю ў гэтым працэсе. Богам, як зазначылі класікі, сапраўды быць цяжка.
Далей
|
Ці ёсць вольны час у пенсіянера
Сапраўдная паэзія не дае душы сканаць. Для мяне цалкам натуральным застаецца тое, што вершамі можна лекаваць… Напрыканцы 1990-х і на пачатку нулявых я працаваў рэдактарам аддзела публіцыстыкі тыднёвіка “Літаратура і мастацтва”. Акно кабінета выходзіла на Інстытут замежных моў. Але натхняўся я не толькі выглядам даўгалыгіх студэнтак. Раз-пораз за шыбкай з зайздроснай перыядычнасцю мільгала велічная постаць Сяргея Грахоўскага. “Чарговы верш нясе”, — тлумачыў Мікола Гіль. Гэта ўжо потым Алесь Пісьмянкоў зазначыць з веданнем справы: “Вершы пішуць многія, а паэтаў — адзінкі”. У “адзінкі”, неаспрэчна, увайшоў і сам Пісьмянкоў, аднак найперш — Грахоўскі, Танк, Дубоўка. Я далучыў бы ў спіс і Янку Брыля, бо ягоная проза для мяне — залатой пробы выкшталцоная паэзія.
Далей
|
![]() Сяджу ў адпачынку дома, ад ковіду хаваюся: чытаю, пішу, успамінаю. Урачы забараняюць выпраўляцца ў доўгія вандроўкі. Але ў майго сына Сцяпана іншая пазіцыя: трэба рухацца. Па суботах ён на практыцы і на ўласным красоверы вывучае гісторыю краіны, папаўняе калекцыю магніцікаў, запрашае ў ваяж і мяне. Пагаджаюся з радасцю, бо паміж “еду сам” і “мяне вязуць” розніца істотная.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"