Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
![]() Ганаровы Консул Рэспублікі Беларусь ў горадзе Кальяры (Консульская акруга Аўтаномны рэгіён Сардзінія — Італія) Джузэпе Карбоні паведамляе, што 12 студзеня ў Кальяры адбудзецца канцэрт брэсцкага гурта MAROU. Мерапрыемства прымеркавана да святкавання праваслаўных Каляд і Старога Новага года. Гэта падарунак не толькі для жыхароў Сардзініі, але і для шматлікіх прадстаўнікоў мясцовых постсавецкіх суполак.
Далей
|
![]() За значны ўклад у развіццё народнай творчасці і рэалізацыю праекта “Іўеўскі каларыт” прэміяй адзначаны калектыў Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу, якім кіруе Святлана Ракець. За мінулы год ва ўстанове наладжана амаль тры з паловай тысячы мерапрыемстваў. У 98 клубных фармаваннях працуюць 1268 дарослых і дзяцей.
Спецпрэмію можна было ўжо даваць за тое, што цягам 11 гадоў установа рэалізуе культурна-турыстычны праект “Сядзіба дзеда Зімніка і бабы Завірухі”. Сядзібу наведала 52 тысячы турыстаў. Але ў творчай скарбонцы цэнтра і апрача гэтага ёсць яшчэ сёе-тое. Пра “сёе-тое” — і размова.
Далей
| ![]() Калектыў Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры адзначаны за важкія дасягненні ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, за правядзенне маштабных акцый з нагоды тысячагоддзя Брэста і за рэалізацыю праграмы “Брэст — культурная сталіца Садружнасці — 2019”.
Далей
| ![]() Сталічнай гімназіі № 14 пашанцавала: у яе сценах у 1970 годзе нарадзіўся і працягвае з гонарам існаваць заслужаны аматарскі калектыў — фальклорны гурт “Дударыкі”. Прыдумаў яго Дзмітрый Равенскі, заслужаны дзеяч культуры нашай краіны, выдатнік адукацыі. Я шмат пісаў пра ансамбль і яго кіраўніка. Зразумеў, што філасофія любові да Радзімы ў Дзмітрыя Дзмітрыевіча адмысловая: шлях да Беларусі палягае праз яе народнае мастацтва. І гэтае мастацтва трэба не толькі ведаць, неабходна яго мацаваць усімі творчымі сіламі. “Дударыкі” гэтым і займаюцца.
Далей
|
![]() Мінскія туманы — не горшыя за лонданскія, нават, кажуць, больш якасныя і ўстойлівыя. Але ад гэтага нацыянальнага гонару штосьці не дадаецца. У снежні хранічна не стае завей. Мы, снегазалежныя, чакаем напярэдадні святаў лёгкага марозчыку ды ўрачыстага снегападу.
Метэапрагнозы — самыя супярэчлівыя. Таму настрой імкнемся ўзняць ад добрых навін. А на іх, балазе, у пошце “К” дэфіцыту няма. Увогуле, пазітыўныя лісты чытаць — карысна для маральнага здароўя. Палечымся.
Далей
|
Пераднавагодні бум
Гродзенскі цэнтр “Спадчына” прыслаў абвестку пра серыю майстар-класаў “Навагодні бум”. Я патэлефанаваў ва ўстанову 16 снежня, калі гэтыя майстар-класы якраз і распачаліся. Адказала метадыст Алена Шыдлоўская. Яна паведаміла, што запісалася на ўдзел у рамесніцкай вучобе 12 ахвотных. Колькасць іх павінна павялічыцца, бо жанравы дыяпазон прапаноў даволі вялікі. Па словах метадыста, майстар-класы прысвечаны тэхнікам мокрага валяння, мастацкай апрацоўкі тэкстылю, а таксама — дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, кераміцы і жывапісу. Заняткі ладзяцца кожны дзень, у іх бяруць удзел пяць майстроў цэнтра. Вынікам сумесных намаганняў “Навагодняга бума” стануць сувенірныя пацукі, анёлы, калядныя вянкі, падсвечнікі, зімовыя пейзажы…
Далей
|
За чысціню ліфтаў!
Пастараюся мысліць глабальна. Мроіцца ўрачыстае прыняцце эпахальнага дакумента па наданні культурнай галіне нацыі статусу стратэгічнай, прыярытэтнай, лёсаўтваральнай. І аргументы ў дакуменце прыведзены жалезныя. Маўляў, чысціня ліфтаў наўпрост залежыць ад комплекснага культурнага выхавання. Будуць чыстымі думкі ды ўчынкі — будуць чыстыя і ліфты, а далей, як кажуць, ланцужковая рэакцыя, ажно да бясплатных экалагічных пакетаў у гандлі. Культура ў эканоміцы і эканоміка культуры — рэч, сцвярджаюць спецыялісты, надзвычай магутная. Толькі вось не атрымліваецца чамусьці пераканацца ў гэтым на ўласныя вочы. Абпісаныя ліфты, відаць, замінаюць. А клубы, музеі ды бібліятэкі застаюцца пакуль не магутнымі мацерыкамі, а лядашчымі выспачкамі пасярод неспакойнага мора недафінансавання.
Далей
|
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша паведамляе “К”, што 19 снежня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна горада Оршы
прайшоў круглы стол. Яго тэма: “Помнікі кніжнай культуры Аршаншчыны: “Ад Буквара Спірыдона Собаля да нашых дзён”.
Далей
|
Захавальнікі памяці
23 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пройдзе круглы стол “Супрацоўніцтва дзяржаўных музеяў і прыватных калекцыянераў: сучасны стан і перспектывы”. Мерапрыемства з’яўляецца адным са складнікаў выставачнага праекта “Захавальнікі памяці: музеі і калекцыянеры”.
Далей
|
Брэсцкая рэпетыцыя да галоўнага балю
Як паведаміла “К” Наталля Бернат, вядучы метадыст па інструментальным мастацтве Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра, на 20 снежня запланавана правядзенне Навагодняга балю з губернатарам. Мяркуецца, што мерапрыемства адбудзецца ў харэаграфічнай школе абласнога цэнтра.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"