Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
![]() Уявіце: летні ціхі вечар, вёска, якую дзеліць шаша, ля адчыненых дзвярэй бібліятэкі сядзіць на крэсле маладая жанчына і чытае кніжку. І ў гэтай паставе столькі стрыманай прыгажосці і нейкай унутранай годнасці пры поўнай адсутнасці паказухі, што нельга было не спыніцца на гэтым абсалютна выпадковым журналісцкім маршруце. Уразіла пазіцыя прыгажуні: “Я раблю сабе рэкламу тым, што яе не раблю”. Яшчэ адзін доказ таго, што ў прыгожых людзей і ўчынкі прыгожыя. Так, расчаравання ад выпадковай сустрэчы не было. Я пісаў пра гэта некалькі гадоў таму. І пра тое, што чытальная зала тады была паўнюткая і чытачоў на абанеменце хапала. Карціна, скажам, не надта стандартная. Як, зрэшты, і сама гаспадыня ўстановы. Усё правільна: кожная асоба выбітная па-свойму. Але ўсіх аб’ядноўвае артыстызм, смеласць, упэўнены прафесійны гонар і такая арганізацыя працы, што складваецца цвёрдае ўражанне: усё робіцца само па сабе. Аднак вы ведаеце: які аркестр без дырыжора!
Далей
|
![]() Мы з вамі займаемся вельмі нясумнай справай. Прынамсі, так яно павінна быць. Нясумная справа — цікавая для цябе і мяне, радасная і светлая. Якая, да прыкладу? Краязнаўства! Многія клубы і бібліятэкі абралі яго для сваіх гурткоў і аматарскіх аб’яднанняў ці не генеральным кірункам дзейнасці. І правільна зрабілі. Іншым разам за спінамі работнікаў культуры на гэтай вясковай ці раённай дзялянцы працы няма больш ніякіх даследчыкаў. Што клубнікі ды бібліятэкары збяруць і запомняць, тое і застанецца. На ўвазе маю дыялекты зніклых вёсак, творы народнага мастацтва, рэчы сялянскага побыту, гідронімы, тапонімы і ці мала яшчэ якія артэфакты. Ведаю бібліятэкарку, якая з неўтаймоўнасцю сапраўднага калекцыянера даследуе гарышчы асірацелых вясковых хат, збірае старыя фотаздымкі. Наколькі ведаю, у замежжы такі занятак даўно лічыцца топавым сярод аматараў даўніны. Доследы гэтыя я назваў бы ўмоўна “Пагартаем дзядулеў фотаальбом”. Усё так: за кожным здымкам — лёсы, гісторыя і культура асобна ўзятай сям’і. А ўсё разам і называецца “Радзімазнаўствам”. Хто нам замінае ўзяцца талакой за рэалізацыю такога праекта на рэспубліканскім узроўні?
Далей
|
![]() Мала аб чым шкадую. Хіба што аб нейкіх нерэалізаваных творчых магчымасцях. Ці ж зважаеш у юнацтве на ўсё тое, што настойліва прапаноўвае Бог? Бухгалтары так і застаюцца бухгалтарамі, інжынеры — інжынерамі. Не, пасля працы яны складаюць вершы пішуць пейзажы і лепяць з гліны, але толькі для сябе, у стол, нават без мары пра скарэнне нейкіх творчых вяршынь. І гэта яшчэ добра, калі галоўная справа жыцця застаецца ў выглядзе хобі. Але ж і так бывае: што павінна было вырасці і забуяць, нават і кволых парасткаў не дае. Так багатая залатая жыла вякамі хаваецца пасярод пустой пароды. Трагедыя! І не толькі асабістая…
Далей
|
![]() Неяк няўдала я ў той СДК заехаў. Прынамсі, так спачатку падалося. Час быў не надта позні. У клубнай зале людзі ў чорным расстаўлялі сталы і лавы. Памінальная вячэра! Загадчыца, якая не чакала майго прыезду, глядзела крыху вінавата. Як мог, супакоіў. Тут, аказваецца, і вяселлі час ад часу ладзяцца. І таксама бясплатна… Сустрэўся з такой “арэндай” упершыню. А асэнсаваў усё так: калі клуб патрэбны і ў горы, і ў радасці, значыць, супрацоўнікі не дарэмна хлеб ядуць. Вакол такіх і гуртуецца грамада. І не толькі для таго, каб вольны час бавіць. Менавіта такая ўстанова і з’яўляецца дзейсным сацыяльным цэнтрам, дзе цябе зразумеюць, падтрымаюць і пастараюцца дапамагчы. І нездарма неабыякавыя работнікі культуры часцяком — яшчэ і старасты вёсак, дэпутаты мясцовых саветаў, карацей, сельская інтэлігенцыя вышэйшага кшталту, якая імкнецца стаяць за сваіх землякоў гарой.
Далей
|
![]() Дзіўная рэч: жыву настальгіяй па часе, калі мае бацькі былі маладымі. Адкуль гэта? З глыбіні свядомасці, напэўна, з-за жадання зразумець, што за эпоха была: у жудаснай вайне перамаглі, а камунізм так і не пабудавалі. Галадавалі, але захавалі дабрыню, якая доўга яшчэ заставалася сілай вырашальнай. Менавіта яна дапамагла гераічна ўзняць цаліну, упарта пракладваць рэйкі БАМа, а потым вытрымаць разуменне бессэнсоўнасці гэтых праектаў. Ды ці толькі іх… Але я пастараюся пра тое добрае, якое і па сёння акрыляе, дадае гонару і вядзе за сабой.
Так, духоўнасць не лічылася набыткам абраных. Неверагодна, але поруч з аднаўленнем пасляваеннай гаспадаркі ў Беларусі выдаткоўваліся грошы на ўзнаўленне бібліятэчнай дзейнасці. Нават у маміну маленькую вёску прывезлі стосы новых кніг, перавязаных вяроўкай. Яна згадвала, як маленькая вясковая дзяўчынка плакала, бо ніяк не магла тую вяроўку развязаць, а чытаць вельмі хацела, хоць і не ўмела яшчэ. Чыстыя слёзы будучага шчырага кніжніка! Пакажыце мне таго, хто цяпер заплача з гэтай прычыны…
Далей
|
![]() Хто пра што, а я ўсё пра тое ж. У Магілёве, у шумных кулуарах аднаго з фэстаў тэатральнай самадзейнасці, дзяўчына з адчайнымі вачыма расказвала: “Калі паступала, у камісіі быў Мікіта Міхалкоў. Загадаў: “Здзіві!” Я запальнічкай фіранку падпаліла”. Не важным падавалася, паступіла ў навучальную ўстанову тая дзяўчына ці не, галоўным для мяне быў творчы загад: “Здзіві!” Усё правільна! Глядач чакае не руціны, а цуда, якое варта калі не ўдасканальваць, дык відазмяняць. Паліць, натуральна, нічога не трэба: у нас і без таго герастратаў хапае. А вось добрым чараўніком работнік культуры і мастацтва адчуваць сябе павінен. Невялічкае ўдакладненне: той работнік маецца на ўвазе, які хоча здзіўляць, а не ездзіць пасярод рабочага дня ў грыбы. “Дзе ж такіх набрацца?” — запытаецца з енкам начальнік аддзела культуры. Пытанне знаёмае, хрэстаматыйнае, можна сказаць, рытарычнае, але не канструктыўнае. Колькасць якасных маладых спецыялістаў залежыць ад якасці клубных ды бібліятэчных мерапрыемстваў, на якіх тыя спецыялісты выхоўваліся з дзяцінства. І ў педагогі ідуць тыя выпускнікі, якіх калісьці здзівіла першая настаўніца. Мне, да прыкладу, мае клуб ды бібліятэка нічога цікавага не прапаноўвалі, таму і пайшоў я ў “злыя” журналісты.
Далей
|
![]() Сам сабе дакараю: мала пішу пра клубы. І не толькі таму, што не ўмею танцаваць, выступаць у ролі тэатральнага акцёра і спяваць хорам, а люблю чытаць ды сябраваць з не абы-якімі кніжкамі. Тлумачэнне тут такое. Неяк так атрымалася, што ў пераважнай большасці бібліятэкараў (і гэта добра бачна з нашых паштовых аглядаў) больш цікавага ў жыцці, а клубнікі часцяком адмоўчваюцца, пісаць пра ўласныя здабыткі не надта спяшаюцца. Мо таму, што не надта шмат тых здабыткаў? Натуральна, не ўсіх маю на ўвазе. Але ж ёсць выключэнні, і немалыя. Вось яны і адбіваюць ахвоту часта згадваць клубную справу. Каюся, недаравальна гэта. І можна зразумець клубнікаў. У бібліятэчных спецыялістаў палітыку чытання і ўсіх захадаў для гэтага дыктуюць кніга і высокая літаратура (яны, як добры сцэнарый у кіно, выцягваюць не заўжды адданую ігру акцёраў). А клубнікам самім трэба пад любы крок сваю метадычную аснову падводзіць. А тут без належнай адукацыі, фантазіі і здольнасці здзіўляць нечаканасцю сюжэта не абысціся. Вось пра гэта, на маю думку, і трэба пісаць. І не толькі мне, але і вам, шаноўныя падпісчыкі. Пра змест метадычнай стратэгіі, тактыку прафарыентацыі, падвышку кваліфікацыі, выкарыстанне інавацыйных тэхналогій. У адваротным выпадку на пытанне: “Які праект цяпер ажыццяўляеце?” — адказ заўжды будзе не вельмі арыгінальны: “Вось канцэрт днямі арганізавалі!”
Далей
|
![]() Гадоў паўсотні таму. Ветка. Іду сабе па Пралетарскай (сёння вуліца колішняга міністра замежных спраў СССР Андрэя Грамыкі, земляка, да якога, прама скажам, піетэту не маю, бо пісаў ён ва ўсіх аўтабіяграфіях, што рускі). Дык вось, кніжкі падпахай, у бібліятэку шыбую. Насустрач сябар Санька з мінскім зяцем. Зяць спыняе: “Што за кніжкі?.. Саймак Шэклі — някепскі выбар!” Упершыню пасля сустрэчы з разумным зяцем пачынаю задумвацца, а кнігі якіх аўтараў я, уласна кажучы, чытаю… Кузьма Чорны здзівіў незнаёмай лексікай. Янка Маўр уразіў веданнем экзатычных краін. Літаральна агаломшыў нечаканасцю О. Генры. Рэалізмам фантазій узялі ў палон Стругацкія. Дадаў вальнадумства Сід Чаплін. З самвыдатам пазнаёміў недасягальны Міхаіл Булгакаў.
Далей
|
![]() Андрэй Федарэнка, якога бясконца паважаю за грунтоўнае думанне ў творах, піша ў сваёй “Сечцы”: “І як цясляр, сталяр будаўнік валодае сякерай, рубанкам, кельмаю, так і пісьменнік павінен старацца да аўтаматызму авалодаць моваю”. Хто будзе спрачацца? Як, зрэшты, і з тым, што “мовазнаўства” пісьменніка наўпрост уплывае на “мовазнаўства” чытача. Але толькі ў пэўнай ступені. Агульная пісьменнасць пакутуе ад лічбавага нашэсця ўсюдыіснай рэкламы, дзе рэй вядзе манетызацыя, а не арфаграфія з пунктуацыяй. Самы час казаць пра моўную дэградацыю і “дыстрафію” чытання. Фізікі перасталі быць лірыкамі, і кропку з коскай у складаных сказах здольная паставіць толькі гуманітарная эліта.
На трэцім паверсе нашага Дома друку працуе агенцтва “Даліна тураў”. Яго шчытавая рэклама назаляе штодня: “Вандруйце з “Даліна тураў”. Як бы ні мяняліся правілы правапісу, непарушным, я перакананы, застанецца адно: канструкцыя сказа павінна адпавядаць прынцыпам гармоніі, а не хаосу. У адваротным выпадку цалкам магчымае напісанне “Я еду на “Мерсэдэс” або “Я жыву ў Мінск”. Самае месца нагадаць: чытанне загартоўвае розум.
Далей
|
![]() Амаль два гады як няма маёй маці. Толькі цяпер разумею, наколькі моцным чалавекам яна была. Не памятаю, да прыкладу, каб маці калі-небудзь плакала. Аўтарытэт мела незвычайны. Калі я гуляў з ёю па мікрараёне, з усіх бакоў чуў: “Добры дзень, Тамара Аляксандраўна!”, “Як жыццё?”, “Як здароўе?” Віталіся яе былыя вучні: сівыя дзяды, кабеты сярэдняга веку, маладыя хлопцы і дзяўчаты. Бывала, што з адной сям’і яна вучыла і бацьку, і яго сына, і яго ўнука. Вучыла маці і мяне: чытаць, прыбіраць хату, садзіць і капаць бульбу, збіраць ягады, любіць людзей і жыццё. Мне падавалася, маці не вельмі шанавала мае творчыя старанні. Але за пару дзён да сыходу сказала, што ў журналістыцы і літаратуры я адбыўся. Большага прызнання і не чакаю. Аднак распавесці хачу пра іншае. Пра выпадковасць як складнік заканамернасці.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"