Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 575 cт. ) |
![]() Сёння ў Віцебску на вуліцы “Праўды” адбудзецца унікальная арт-акцыя — імправізаваная “Вуліца УНОВИСа”. І такая падзея — не выпадковая. У апошнія гады цікавасць да творчасці мастакоў Віцебскай школы, узнікненне якой звязана з імёнамі К.Малевіча і М.Шагала, значна ўзрасла, прынамсі, сярод мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў мастацтва. І калі адны майстры ўжо прызнаныя класікамі міжнароднага маштабу (Л.Лісіцкі, У.Стржэмінскі, К.Кабро, В.Ермалаева, М.Суецін), дык творчасць іншых і сёння знаходзіцца ў ценю. Да апошняй катэгорыі можна аднесці і нашага земляка — віцябчаніна Льва Аляксандравіча Юдзіна.
Далей
|
![]() НКУС супраць мастака: 173 творы апісаны “в доход государства”
Раман Семашкевіч нарадзіўся ў 1900 годзе ў мястэчку Лебедзева на Навагрудчыне ў шматдзетнай сям’і, дзе выхоўвалася — цяжка нават уявіць! — 16 дзяцей! Бацька ягоны працаваў садоўнікам у пана. Дзеці раслі сярод лугавых кветак і вялізнага фруктовага саду, памяць пра які захавалася ў Рамана на ўсё жыццё. Магчыма, прыгажосць наваколля і абудзіла ў яго пачуццё любові да гармоніі ў прыродзе. Ён увесь час маляваў. Зза таго, што не было фарбаў, навучыўся маляваць сокам кветак. Захапленне мастацтвам перайшло ў страсць, і ў хуткім часе Семашкевіч, пакінуўшы бацькоўскі дом, апынуўся ў Вільні. Тут, паралельна з вучобай у гімназіі, ён браў урокі жывапісу ў мастацкай студыі Браніслава Тарашкевіча. Сваю прафесійную адукацыю Раман Мацвеевіч працягваў у Віцебску: у 1924 годзе ён паступіў на скульптурнае аддзяленне мастацкага тэхнікума…
Далей
|
![]() НКУС супраць мастака: 173 творы апісаны "в доход государства"
Імя гэтага чалавека я ўпершыню пачуў напрыканцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Здарылася гэта ў Маскве, пад час правядзення апошняга Усесаюзнага з'езда мастакоў. Тагачасны старшыня Саюза мастакоў БССР Уладзімір Стэльмашонак паказаў мне газету "Московский художник" з маленькай нататкай пра рэпрэсіраванага ў 1937-м таленавітага мастака Рамана Семашкевіча, ураджэнца Беларусі. Уладзімір Іванавіч тады сказаў, што, калі мяне ўсё гэта цікавіць, ёсць магчымасць сустрэцца з удавой мастака Надзеяй Міронаўнай Васільевай. Я, канешне ж, згадзіўся. І сустрэча адбылася тым жа вечарам у яе сціплай кватэры. /i/content/pi/cult/269/4173/15-2.jpgМы гутарылі да позняй ночы, паглядзелі некаторыя творы яе мужа і дамовіліся наступным разам сустрэцца ўжо ў Мінску: наконт арганізацыі ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР персанальнай выстаўкі ацалелых работ загінулага пад сталінскім Малохам нашага выдатнага земляка.
Далей
|
![]() У 1905 годзе Дзмітрый Сямёнавіч стварыў кампазіцыю “Іван Жахлівы на паляванні”, дзе адштурхнуўся ад пластыкі старажытнарускай фрэскі і прыдаў ёй аб’ём. Убачыўшы ў гэтым пано “вытанчана-варварскі лубок”, Сяргей Макоўскі падкрэсліў уменне аўтара “размяшчаць складкі адзення і ствараць гармоніі зламаных плоскасцей і вуглаватых ліній”, для чаго выкарыстоўваў “жывапіснае ўздзеянне форм і пластыкі”. Наогул, яго творы гэтага перыяду сведчаць аб перажыванні мастаком моцнага захаплення нацыянальна-рамантычнай тэмай вельмі актуальнага тады мадэрна. Пад уплывам ідэй “Мира искусства”, якія звязаны з настальгічным апяваннем мінулага, Стэлецкі ствараў “узорны свет мар і фантазій” з быліннымі і казачнымі героямі.
Далей
|
![]() Не памылюся, калі скажу, што гэты таленавіты скульптар, графік, жывапісец-манументаліст, сцэнограф, майстар прыкладнога мастацтва на сваёй радзіме, у Беларусі, практычна не вядомы. І не згадваецца, наколькі я высветліў, ні ў адной нашай энцыклапедыі, ні ў шасцітомнай “Гісторыі беларускага мастацтва”, ні ў іншых кнігах па выяўленчым мастацтве. Інакш кажучы, пра яго ніхто з беларускіх мастацтвазнаўцаў ніколі не пісаў з адной прычыны: гэты творца ў мастацка-эстэтычнай прасторы нашай краіны проста не існаваў. Хаця, па праўдзе кажучы, і ў Расіі, у адрозненне ад Францыі — яго другой радзімы, ён мала каму вядомы.
Далей
|
![]() “Сланечнік за акном” і “Маляўнічы аркестр” Льва Бакста
Як мала мы ведаем пра гэтага выдатнага мастака, нашага земляка! У савецкія гады імя Льва Бакста згадвалася хіба ў сувязі з часопісам "Мир искусства" і аднайменным мастацкім аб'яднаннем, да якога "прыклеілася" азначэнне "дэкадэнцкае", г. зн. упадніцкае. Ну, і штосьці гаварылася пра яго супрацоўніцтва з Сяргеем Дзягілевым у "Рускіх сезонах" у Парыжы.
Далей
|
![]() Сёння я распавяду яшчэ пра аднаго таленавітага мастака з Беларусі. Імя яго амаль што невядомае не толькі на ягонай радзіме, але і ў Расіі, дзе ён пражыў большую частку свайго жыцця. Гаворка — пра Кандрата Ільіча Карсаліна, чалавека незвычайнага лёсу, які прайшоў складаны шлях ад іканапісца-самавука да акадэміка жывапісу і тытулярнага саветніка. Аднак падрабязна прасачыць яго жыццёвую і творчую біяграфію немагчыма, бо захавалася няшмат не толькі архіўных дакументаў, але і яго твораў. І ўсё ж паспрабую сёе-тое аднавіць з таго, што ўдалося адшукаць.
Далей
|
Ільны рэаліста-рамантыка
16 чэрвеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Польшчы, ганаровага акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віктара Грамыкі, які стаў лаўрэатам Міжнароднай прэміі імя М.А. Шолахава за 2010 год.
Далей
|
Далібог, станеце крышку дабрэйшыя!
Гэтыя двое даўно вядомыя беларускаму гледачу: Ігар Рымашэўскі і Людміла Шчамялёва. Унікальны тандэм не толькі мастакоўскі, але і… сардэчны, сямейны. Вось ужо шмат гадоў яны выстаўляюцца сумесна, і, як правіла, іхняе мастацтва заўсёды прыцягвае ўвагу грамадскасці сваёй арыгінальнасцю, самабытнасцю і цеплынёй чалавечых пачуццяў.
Далей
| ![]() На Рэспубліканскай выстаўцы “Пейзаж-2010” прадстаўлена амаль уся краіна мастацкая — ад Мінска да “самых до окраин”: тут і нашы сучасныя “класікі”, і моладзь, і “чыстыя” пейзажысты, і тыя “карціншчыкі”, для каго пейзаж — больш хобі, чым галоўны жанр. На першы погляд, у экспазіцыі ёсць усё: і лірыка, і эпіка, і эцюд, і “панарама” (праўда, вельмі слаба паказаны урбаністычны і калісьці папулярны індустрыяльны пейзаж). А, дарэчы, што ёсць пейзаж?
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"