Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 575 cт. ) |
Зорка Венера Сяргея Заранкі
Ураджэнец мястэчка Ляды Бабінавіцкага павета Магілёўскай губерні (сёння — Дубровенскі раён Віцебшчыны), які зрабіў славу жанру партрэта ў ХІХ стагоддзі… Гаворка — пра мастака Сяргея Заранку. Калі ў мінулы раз распавёў пра станаўленне творцы, легенду аб паходжанні прозвішча майстра пэндзля, дык сёння засяроджуся на сталым перыядзе жыцця нашага земляка.
Далей
|
![]() Сяргей Заранка ўвайшоў у гісторыю рускага мастацтва як аўтар цудоўных партрэтаў сваіх сучаснікаў. У лепшых з іх глыбіня прачытання вобразаў спалучаецца з вельмі добрымі ведамі ўнутранай псіхалогіі мадэлі і надзвычайным майстэрствам валодання пэндзлем, якое было атрымана ў выніку добра засвоеных урокаў акадэмічнага жывапісу. Партрэты Заранкі і сёння ўражваюць надзвычай моцнай пластычнай “лепкай”, святланосным жывапісам і ілюзорным адлюстраваннем усіх атрыбутаў і аксесуараў, якія дапамагаюць максімальна раскрыць вонкавы выгляд мадэлі.
Далей
|
![]() Калі сцісла ахарактарызаваць творчасць гэтага выдатнага амерыканскага мастака, дык ён быў жывапісцам метафізічнага, які стварыў уласны стыль, звёў разам “жывапіс колеравага поля” і абстрактны экспрэсіянізм. У асноўным, ён маляваў карціны вялікіх фарматаў, з прамавугольнымі колеравымі палямі, якія, здаецца, лунаюць у прасторы. Гэта Марк Ротка — дакладней, Маркус Якаўлевіч Ратковіч. Усе замежныя каталогі і энцыклапедыі паведамляюць, што ён нарадзіўся “ў горадзе Дзвінску (Латвія)”. Менавіта так: “Латвія”. Гэта не зусім правільна. Так, ён нарадзіўся 25 верасня 1903 г. і сапраўды ў Дзвінску. Але тады гэты горад з 1777 г. уваходзіў у склад Віцебскай губерні і толькі ў 1920-м стаў латвійскім Даугаўпілсам. А мастак пакінуў свой родны Дзвінск і эмігрыраваў у ЗША яшчэ за год да пачатку Першай сусветнай вайны.
Далей
|
![]() ...У лютым 1942 г. Ніскі і Дэйнека накіроўваюцца ў дзеючую армію— у раён Юхноўкі. Перад вачыма — бясконцая снегавая роўнядзь, абгарэлыя касцякі дамоў, пакарабачаная ваенная тэхніка, літаральна ўпаяныя ў снягі трупы забітых. З франтавога дзённіка мастака: “Толькі б правільна зразумець сэрцам. На вочы надзеі больш. Бачыць — ужо правільна… Выбіраць толькі галоўнае… Астатняе, літаратурнаілюстратыўнае, прымаць упэўнена, бязлітасна”. Падкрэслю, адна з самых характэрных рыс Ніскага-жывапісца — унікальнае ўменне знаходзіць у “натуры” самае галоўнае і “выкрэсліваць” другараднае, пабочнае, неабавязковае, на яго погляд, для раскрыцця ўнутранага, “каранёвага” зместу той або іншай кампазіцыі.
Далей
|
![]() Георгій Ніскі: “Я ўсё ж здолеў быць сучасным мастаком…”
нашага земляка, немагчыма прадставіць развіццё савецкага выяўленчага мастацтва 1930-х — 60-х гадоў ХХ стагоддзя. Канешне, у кожнага часу — свае песні. Для сваёй эпохі жывапісныя “песні” Георгія Ніскага былі новай, незвычайнай і яркай з’явай. Ён па праве лічыцца “предтечей” “суровага стылю” ў жывапісе канца 1950-х — пачатку 60-х гадоў. Водгаласы выдатнага дару мастака гучаць і ў сённяшнім жывапісе, і, адважуся сцвярджаць, цалкам сучасна, як, скажам, сучасна гучыць мастацтва Альбера Марке — аднаго з шанаваных і паважаных Ніскім мастакоў. Альбо — жывапіс Аляксандра Дэйнекі і Пятра Канчалоўскага, яго блізкіх сяброў…
Далей
|
Сага пра… утопію?
Беспрадметны свет Уладзіслава Стржэмінскага
Сёння гаворка пойдзе яшчэ пра аднаго нашага славутага земляка — выдатнага авангардыста ХХ стагоддзя Уладзіслава Стржэмінскага, імя якога стаіць у адным шэрагу з імёнамі К.Малевіча, В.Кандзінскага, А.Экстэр, Ф.Марка, А.Яўленскага, П.Мандрыяна, П.Клее, Х.Міро. Дастаткова сказаць, што Акадэмія мастацтваў у польскай Лодзі носіць яго імя, а выстаўкі твораў мастака, арганізаваныя напрыканцы ХІХ — на пачатку ХХ ст. у Германіі, Польшчы, Францыі ды іншых краінах свету, мелі шалёны поспех.
Далей
|
![]() Сярод такіх нязнаных на Радзіме геніяў - Осіп Цадкін. Урэшце, з "лёсам" яму пашанцавала, як і Шагалу: яшчэ пры жыцці ён стаў класікам сусветнага мастацтва, і, у адрозненне ад многіх сваіх землякоў-эмігрантаў, цалкам спазнаў смак славы, грамадскага прызнання. Сёння ў парыжскім доме па вуліцы Асас (VI акруга), дзе Цадкін жыў з 1928 года, працуе музей скульптара. А яшчэ ягонае імя носіць вуліца ў ХІІІ акрузе французскай сталіцы. Паводле выказвання Жана Касі, гэта быў "вялікі паэт, сябра людзей і наймузычны пясняр жыцця і надзеі".
Далей
|
![]() Дык пра якую ж версію я распачаў гаворку мінулым разам? Па-першае, з пачатку 30-х Юдзін цалкам перайшоў на станковую графіку, кніжнае афармленне і “рэалістычны” жывапіс (у Трацякоўцы ёсць яго “Блакітны нацюрморт” гэтага перыяду); па-другое, лічу, не апошнюю ролю тут адыграла яго стрыечная сястра Марыя Веніямінаўна Юдзіна, блізкая сяброўка Кацярыны Пешкавай і іншых уплывовых асоб. Гэтыя сувязі дапамаглі ёй выратаваць ад ГУЛАГа і рэпрэсій не адну чалавечую душу. Ну і, па-трэцяе, Юдзін, паводле складу характару, мабыць, быў “не арол” і пазбягаў усялякай палітыкі. Хаця я павінен тут зрабіць наступную рэмарку.
(Заканчэнне. Пачатак у № 26.)
Далей
|
![]() Палатно "Музычны Віцебск" было напісана майстрам у 2005 годзе. Яно ўвайшло ў калекцыю дыямента ведаў нашай краіны - Нацыянальнай бібліятэкі. Гэтая работа народнага мастака Беларусі, члена рэдкалегіі газеты "Культура" Леаніда Шчамялёва стала таксама часткай цыкла карцін "Палітра майго часу", уганараванага Прэміяй Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2009 - 2010 гг. Перад вамі - варыянт работы, які сёння пабачаць віцябчане на адкрыцці выстаўкі Леаніда Дзмітрыевіча "Маім землякам" у Віцебскім абласным мастацкім музеі.
Далей
|
Да Гран-пры - з аркестрам!
Для ўдзельнікаў сёлетняга Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2010", першы этап падрыхтоўкі да творчага спаборніцтва распачаўся, паводле традыцыі, у Мінску. Менавіта сюды, у рэпетыцыйную залу Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Фінберга, яны пачалі з'язджацца ўжо з 7 ліпеня.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"