Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 575 cт. ) |
“Унутраная раўнавага” Льва Гумілеўскага
Леў Гумілеўскі ўварваўся ў беларускую скульптуру імкліва, нястрымна і, здавалася, цалкам сфарміраваным творцам. БДТМІ ён скончыў у 1961 годзе, але праз кароткі час яго кампазіцыі, прысвечаныя беларускім партызанам, а таксама партрэты М.Багдановіча і С.Рахманінава паказалі, што іхні аўтар стаў у шэраг вядучых майстроў разца. А ў 42 гады Леў Мікалаевіч быў удастоены Дзяржаўнай прэміі БССР за помнік Янку Купалу ў Мінску (у сааўтарстве).
Далей
|
![]() 26 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбыўся святочны вечар, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння таленавітага скульптара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесара Анатоля Яфімавіча Арцімовіча.
Далей
|
“Белы вальс” і Космас
“Белы вальс” — так кранальна называецца выстаўка таленавітай мастачкі, магіляўчанкі Галіны Конанавай, якая 3 лістапада адкрыецца ў мінскай “Галерэі мастацтва”. Яна прадставіць творы ўжо вядомыя і зусім новыя, напоўненыя пранізлівай радасцю жыцця, пяшчотнымі, мяккімі колерамі золата і бірузы.
Далей
|
![]() 29 лістапада споўніцца 22 гады з дня смерці нашага выдатнага земляка, народнага мастака СССР, акадэміка жывапісу, лаўрэата Ленінскай і Дзяржаўных прэмій СССР і РСФСР, прафесара, Героя Сацыялістычнай Працы Яўсея Маісеенкі. Адразу скажу: з 72
пражытых гадоў першыя пятнаццаць ён рос на сваёй малой радзіме — у вёсцы Уваравічы, што на Гомельшчыне. Больш за тое: вялікая частка твораў звязана — непасрэдна або ўскосна — менавіта з Беларуссю, з успамінамі пра дзяцінства, абпаленае Грамадзянскай вайной, пра сваіх родных... Ужо знакамітым жывапісцам ён неаднойчы наведваў свае Уваравічы, дзе і па сёння жыве яго малодшая сястра Марыя Яўсееўна. Савецкае мастац-
твазнаўства практычна ніколі не рабіла акцэнт на “беларускасці” Маісеенкі, толькі дзе-нідзе сціпла згадвала: “Родом из глухой белорусской деревушки Уваровичи”. Але сам Маісеенка — і я таму сведка — заўсёды падкрэсліваў: “Па паходжанні я— карэнны беларус. І застаўся беларусам. А як жа інакш? На сваю Бацькаўшчыну я ніколі не забываюся. Рэгулярна прыязджаю да маці ў вёску Уваравічы…” Гэта ён мне сказаў у час нашай першай сустрэчы ў Ленінградзе…
Далей
|
![]() Апалінар Гараўскі — наш выдатны жывапісец, які ўнёс значны ўклад у выяўленчую культуру Беларусі і Расіі. Але так здарылася, што імя гэтага мастака доўгі час заставалася як
бы ў ценю тых яго сучаснікаў, знакавых акадэмістаў і перадзвіжнікаў, якія цягам паўтара стагоддзя былі раскручаны айчыннымі мастацтвазнаўцамі, як кажуць, “па поўнай
праграме”. Тым не менш, Гараўскі ў якасці паэта-пейзажыста мала ў чым саступае і сваім настаўнікам М.Вараб’ёву, А.Ахенбаху, А.Каламу, і знакамітым равеснікам А. Багалюбаву, М.Клодту, І.Пахітонаву, І.Астравухаву. Ды і ў жанры партрэта ён паказаў сябе цудоўным майстрам. Не выпадкова ягоны талент высока ацэньвалі П.Трацякоў, І.Рэпін, Ф.Бруні,
архітэктар М.Бенуа, кампазітар М.Глінка...
Далей
Каментарыі (3)
|
![]() Ілля Гінцбург - адзін з рэдкіх майстроў скульптуры, які заўсёды ведаў свае сілы. Аднак ведаў і іх каштоўнасць. Ён меў тое, чаго можа і не быць у геніяў: прывабнасць - не самая важная і, ва ўсялякім выпадку, не найпершая якасць мастацтва. Але яна становіцца вырашальнай тады, калі творца не прыналежыць да ліку паваротных фігур эстэтычнай гісторыі. Гінцбург ратаваўся ад жорсткасці модных мастацкіх плыняў і агульнай стомленасці пакалення "чэхаўскіх" герояў менавіта гэтым дарам. У яго мастацтве прысутнічае выпуклы вобраз часу, яскравыя абліччы тых, хто жыў у ім, а мадэлі майстра - людзі, якія прадстаўлялі практычна ўсе галіны перадавой расійскай культуры і навукі канца XIX - першай чвэрці XX стагоддзяў. Мастакі падобнага складу валодалі вялікай жыццеўстойлівасцю. Яны выратаваны ад заўчаснай неактуальнасці; яны аказваюцца нечаканымі нават тады, калі ўсё у іх, здаецца, прадбачыш наперад. Такі наш зямляк Ілля Якаўлевіч Гінцбург (сапраўднае імя і прозвішча - Эліяс Гінзбург).
Далей
|
![]() 26 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбудзецца святочны вернісаж
нашага земляка, выдатнага мастака сучаснасці Барыса Заборава, прымеркаваны да яго 75-годдзя. Арганізавалі выстаўку Міністэрства культуры Беларусі, Міністэрства культуры і камунікацый Французскай Рэспублікі, Міністэрства замежных спраў Францыі, Міністэрства замежных спраў Беларусі, Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, пасольства нашай краіны ў Францыі, а таксама галерэя “Дэ Бюсі” (Парыж).
Далей
|
“Будзем шукаць новае ў сябе дома…”
Станіслаў Жукоўскі: “Паклічам на дапамогу пачуццё нацыянальнага гонару…”
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"