Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 575 cт. ) |
![]() Сто гадоў таму Велімір Хлебнікаў сказаў: “Задачай працы мастакоў было даць кожнаму віду прасторы асаблівы знак. Ён павінен быць простым і не быць падобным да іншых”. Разумею, што тут гаворка ідзе пра рэформу знакавай сістэмы мовы. Але і ў дачыненні да выяўленчага мастацтва сутнасць не мяняецца. І мне здаецца, што творчасць знакамітага беларускага скульптара Уладзіміра Слабодчыкава цалкам адпавядае формуле выбітнага паэта-рэфарматара. Яго асаблівыя знакі - “свабода духу”, “эстэтыка духу” — уключаюць у сябе не толькі ўласна свабоду мыслення, фантазіі, палёту ў нязведаныя сусветы далёкага і нядаўняга мінулага, але і свабоду стэка і пантографа, уменне віртуозна “жангліраваць” пластычнымі аб’ёмамі, складанай прасторай, лініяй, фактурай.
Далей
|
Зорыч ператварыў Шклоў у своеасаблівую самадзяржаўную краіну ў мініяцюры. Дзякуючы яму невялічкі горад адыграў немалую культурную ролю ў эпоху Асветы, прычым не толькі ў Расійскай імперыі. У тэатры там працавалі музыканты і балетмайстры еўрапейскага ўзроўню.
Далей
|
(Працяг. Пачатак у №№15 —17.)
Да Зорыча Шкловам валодалі такія слынныя вялікакняжацкія роды, як Гаштольды, Хадкевічы, Сіняўскія і Чартарыйскія. Па іроніі лёсу, датай яго заснавання лічыцца 1535 год, калі горад упершыню быў згаданы ў Ніканаўскім летапісе з вельмі сумнай нагоды — рускія войскі князя Васіля Шуйскага яго спалілі. Зрэшты, ёсць яшчэ больш ранняя згадка пра Шклоў — што праўда, тады ён знаходзіўся ў 4 кіламетрах ад сучаснага — у нататках пасла Святой Рымскай імперыі Сігізмунда фон Герберштэйна, якія апісваюць яго дыпламатычную паездку ў Маскву ў 1520 годзе. Адпаведна, калі верыць гэтым дакументам, сёлета ёсць нагода адзначыць юбілей горада — 500 гадоў!
Далей
|
Упершыню пра яго я пачуў у 1963 годзе з вуснаў майго педагога Сямёна Окуня, які на трэцім курсе гістфака Ленінградскага дзяржуніверсітэта чытаў нам лекцыі па рускай гісторыі XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. У адной з іх, прысвечанай службовым і асабістым адносінам Кацярыны II і Рыгора Пацёмкіна, і прагучала імя серба Сямёна Зорыча — як аднаго з самых маладых фаварытаў імператрыцы.
Пра яго Окунь казаў з павагай, вылучаючы сярод іншых “птушанят” Кацярыны як адважнага гусара, што адзначыўся ў баях з туркамі-асманамі. Але адначасова і азартнага карцёжніка кшталту легендарнага француза Сэн-Жэрмэна і рускіх паэтаў Дзяржавіна, Пушкіна, Някрасава. Адным словам, чалавекам ён быў далёка “не самых строгіх правіл”.
А вось пра беларускі горад Шклоў, які Зорыч у апошнюю траціну свайго жыцця зрабіў вядомым на ўсю цывілізаваную Еўропу, Сямён Бенецыянавіч не сказаў ні слова. Магчыма, пра гэта не ведаў, а магчыма, лічыў, што аповед пра культурна-адукацыйныя пачыны Зорыча выходзіць за рамкі тэмы яго лекцыі. Таму ў пару маёй маладосці я так нічога пра гэта і не даведаўся.
Зрэшты, не адзін я: жыццё гэтага чалавека для шырокай грамадскасці нашай краіны шмат дзесяцігоддзяў заставалася як бы ў ценю…
Далей
|
![]() Усё далей і далей ад нас вайна. І ўсё далей па адлегласці той гістарычны дзень 3 ліпеня, калі быў вызвалены наш родны Мінск. Так, шмат гадоў мінула з тае сонечнай найшчаслівай падзеі. Але вось з цягам часу вайна, якая бязлітасна вырвала з жыцця трэцюю частку насельніцтва Беларусі, нібы зноў пачынае набліжацца да нас, успамінаецца ўсё часцей і пранізлівей ці то ў кантэксце чорнага 22 червеня, ці то — з радасцю і са слязамі на вачах — у першыя пераможныя майскія дні кожнага года. А самым галоўным нацыянальным падарункам для нас, беларусаў, сталі, мабыць, першыя ліпеньскія дні, калі мы святкуем і вызваленне нашай зямлі ад фашысцкай навалы, і сучасны Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"