Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 575 cт. ) |
![]() Сёння "К" працягвае апавядаць пра лёс і творчасць знакамітага акцёра Іларыёна Пяўцова, ураджэнца Беларусі. Акрамя выканання ролі палкоўніка Бараздзіна ў знакамітай кінастужцы "Чапаеў", творца паўплываў на выбар выканаўцы галоўнай ролі ў стужцы Барыса Бабачкіна.
Далей
|
![]() Сёння "К" працягвае апавядаць пра лёс і творчасць знакамітага акцёра Іларыёна Пяўцова, ураджэнца Беларусі. І адной з яркіх адзнак яго творчага шляху стала выкананне ролі палкоўніка Бараздзіна ў знакамітай кінастужцы "Чапаеў".
Далей
|
![]() Сёння "К" працягвае апавядаць пра лёс і творчасць знакамітага акцёра Іларыёна Пяўцова, ураджэнца Беларусі. І адным з кульбітаў ягонага творчага шляху стала тое, як з юнака, які пакутваў на заіканне, ён стаў масцітым майстрам сцэны.
Далей
|
![]() ...Праз два гады Іларыён Пяўцоў збег ад бацькоў у Панявеж. Тады гэта быў павятовы горад Ковенскай губерні, буйны рэгіянальны культурна-эканамічны цэнтр. Між іншым, з 1795 года ён амаль напаўстагоддзя ўваходзіў у склад Віцебскай губерні. Прыехаўшы ў Панявеж, Іларыён зняў у адстаўнога салдата у маленечкай халупцы вугал за печкай. На наступны дзень пайшоў у мясцовае рэальнае вучылішча, дзе яго аформілі ў шосты клас. Настаўнік славеснасці звярнуў увагу на начытанасць і рэдкую эрудыцыю навічка. А яшчэ дырэктару вучылішча спадабалася, як шасцікласнік іграе на скрыпцы Шапэна. У выніку яго бясплатна пасялілі ў інтэрнаце ў якасці “старэйшага” сярод пражываючых там. Асабліва ён любіў выступаць са скрыпкай на вучнёўскіх канцэртах і нават аднойчы сыграў ролю Старыкава на сцэне у самадзейнай пастаноўцы “Жаніцьбы” Гогаля (трупа Арлова-Чужбініна) “У жыцці я працягваў заікацца па-ранейшаму, — успамінаў тыя дні Пяўцоў, — але на сцэне гаварыў зусім свабодна і дасягаў гэтага выключна сілай уяўлення”.
Далей
|
![]() Ці ведаюць сённяшнія антопальцы, жыхары Брэстчыны і, наогул, грамадзяне Беларусі пра свайго знакамітага зямляка — выдатнага акцёра, які назаўсёды застаўся “зоркай” у савецкім кіно, бліскуча выканаўшы ролю палкоўніка белай арміі Сяргея Бараздзіна ў легендарным фільме братоў Васільевых “Чапаеў”? Для інтарэсу на гэты конт я зрабіў “нефармальнае” апытанне дзясяткаў сваіх сяброў і знаёмых. Практычна ўсе яны добра памяталі і кінастужку, і “белагвардзейскага палкоўніка”, але ніхто імя акцёра не назваў, тым больш ніхто не ведаў, што ён — наш зямляк, з Беларусі. Нарэшце, да нядаўняга часу я таксама не ведаў, што Іларыён Пяўцоў і яго бацькі маюць родавыя карані ў нашай зямлі. Хаця пра яго тэатральную дзейнасць я ўпершыню нешта пачуў яшчэ ў свае студэнцкія гады з вуснаў Барыса Бабачкіна, які геніяльна ўвасобіў вобраз начальніка 25-й стралковай дывізіі.
Далей
|
![]() Толькі што закрылася выстаўка “Іншыя паралелі”, якая сціпла, без усякіх дыскусійных абмеркаванняў, дзесяць дзён працавала ў Палацы мастацтваў. Такім чынам, быў час, каб падвесці некаторыя вынікі. Гэты арт-праект прадстаўляў чыста станковы жывапіс амаль усіх членаў творчай секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў.
Далей
|
![]() “Мы ткачы, мы тчэм габелены часу…” — не прыгадаю, хто сказаў гэтую цудоўную фразу, але ведаю адно: мастацтва — прыбаўленне жыцця. Але толькі ў тым, чароўным выпадку, калі творца безаглядна шчодры, апантаны ў сваёй стваральнай місіі, у аддачы не толькі ўласнага духу, дара — а і ўсёй сваёй сутнасці і плоці. Нельга быць песняром жыцця, гледзячы на яго з боку. Па гэтым законе глядач і пазнае аўтара.
Далей
|
![]() Персанальную выстаўку народнага мастака Беларусі Мая Данцыга ў Нацыянальным мастацкім музеі, прымеркаваную да яго 85-годдзя, можна без перабольшвання прылічыць да значных падзей духоўнага жыцця краіны. Яна (у які раз!) паказала Данцыга як майстра першай велічыні, як жывую легенду савецкага і постсавецкага мастацтва, і, што самое галоўнае, як творцу, што здолеў ва ўсіх складаных спробах праверыць станковую карціну на трываласць захаваць культуру жывапісу.
Далей
| ![]() “БТР” — так называецца арт-праект, які з 6 кастрычніка працуе ў Цэнтры сучасных мастацтваў. У кароткім прэс-рэлізе сказана, што абрэвіятуру “БТР” можна расшыфраваць у двух варыянтах: па-першае, гэта “бюро творчых работ” (удзельнікі — члены бюро творчай секцыі манументальнага мастацтва БСМ) — што правільна; па-другое, “БТР” — гэта абрэвіятура ад назвы браніраванай транспартна-баявой машыны, якая перамяшчаецца на васьмі колах і, зразумела, пакідае след-каляіну. І, як зноў жа сцвярджаецца ў прэс-рэлізе, таксама кожны з васьмі мастакоў “сваёй творчасцю пакіне ўласны след-каляіну ў мастацтве”. Ну, каму што бліжэй…
Далей
|
![]() Рэдакцыя "К" далучаецца да ўсіх віншаванняў на адрас пісьменніцы Святланы Алексіевіч з нагоды атрымання ёй Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Шчыра спадзяёмся, як, відаць, і многія, датычныя да сферы культуры і папулярызаці беларускай літаратуры, што міжнародная ўвага да твораў і асобы Святланы Аляксандраўны пашырыцца і на айчыннае пісьменства наогул. А тым часам прапануем чытацкай увазе вытрымкі з інтэрв’ю са Святланай Алексіевіч, якое было надрукавана ў "К" №20 за 1998 год з нагоды юбілею літаратаркі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"