Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 575 cт. ) |
![]() Жывапіс Анатоля Кузняцова — своеасаблівы “метадычны дапаможнік” для больш глыбокага разумення таго, якое ж месца займае абстрактны жывапіс на сучасным этапе развіцця беларускага шматгалосага выяўленчага мастацтва, поўнага супярэчнасцей, процілегласцей і супрацьстаянняў.
Далей
Каментарыі (1)
|
![]() Ён быў адзін з самых адораных, самых своеасаблівых, жывых і разумова-спагадлівых творчых людзей, якіх можна было сустрэць у нашу эпоху. Своеасаблівасць была ўсё ж найбольш прыкметнай яго рысай. І ў кожным сваім меркаванні, у кожным слове і ў кожнай мелодыі, у кожнай ноце заставаўся самім сабою.
Далей
|
![]() З Уладзімірам Караткевічам я сустракаўся некалькі разоў. Неяк у маі 1983 года пабачыліся на вернісажы юбілейнай выстаўкі Аляксандра Кішчанкі ў Палацы мастацтва. Потым зайшлі ў кішчанкаўскую майстэрню. Было тады чалавек сем-восем: Гаўрыла Вашчанка, Ангеліна Бельцюкова, здаецца, Валодзя Басалыга, яшчэ хтосьці… Уздымалі кілішкі, гаворачы традыцыйныя тосты “за здароўе юбіляра Сашы”, “за мастацтва і паэзію”, за прэм’ерны выхад на экраны фільма “Чорны замак Альшанскі”… Кішчанка алоўкам накідваў партрэт Уладзіміра, а Караткевіч, які добра развесяліўся, прачытаў усім чатырохрадкоўе “Склероз”.
Далей
|
![]() Мы пісалі ўжо, што ў снежні ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстава “Гоя… Пікаса” з калекцыі мадрыдскага Каралеўскага музея прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда. Сёння прадстаўляем матэрыял пра некаторыя “зрэзы” экспазіцыі. Гэтыя імёны даўно і добра ведаюць усе, хто цікавіцца сусветным выяўленчым мастацтвам, і таму я іхнія біяграфіі апускаю.
Далей
|
![]() 21 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава графікі Францыска Гоі і Пабла Пікаса з калекцыі Дзяржаўнай каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда (Мадрыд, Іспанія). У экспазіцыі — 80 арыгінальных афортаў Гоі з серый “Капрычас”, “Таўрамахія”, “Дыспаратас”, “Бядоты вайны” і 15 аркушаў Пікаса — з цыкла “Сюіта Валара”, ілюстрацыі да навэлы Анарэ дэ Бальзака “Невядомы шэдэўр” і іншыя работы.
Далей
|
![]() Што ёсць мастак — зразумела кожнаму: той, хто малюе карціны, лепіць скульптуры, можа класна рэзаць гравюры і афармляць ілюстрацыямі кнігі, ткаць габелены, рысаваць плакаты, ствараць дэкарацыі і касцюмы для кіно і тэатра, упрыгожваць інтэр’еры і экстэр’еры будынкаў манументальнымі мазаікамі, вітражамі, фрэскамі і гэтак далей. Але глядач бачыць толькі вынік такой працы: на выстаўцы ці ў пастаяннай экспазіцыі музея, у прасторы горада ці ў грамадскім будынку, у тэатральнай зале або на кінаэкране.
Далей
|
![]() Мастацтва Уладзіміра ХІНА — гэта роздум пра свет і чалавека, пра “natura rerum” (прырода рэчаў і светабудова); гэта сімбіёз адлюстравання і слова, прасторы і часу, літары-знака і лініі, чорнага і белага, дакладнага шрыфта і дэкаратыўнага “павуціння”, прадметнасці і абстракцыі, рацыянальнасці і пачуццёвасці. Ён па сваёй натуры — інтуітыўны мысляр-інтэлектуал, які самастойна прыйшоў “да сябе”. І таму яго ўвагу прыцягваюць толькі тыя мудрыя пісьменнікі, якія блізкія яму па духу, якія падыходзілі да свайго асэнсавання свету па-філасофску і ў той жа час імкнуліся паказаць чытачу ў сваіх творах, што ісціна дзесьці побач з імі, а сусветную ісціну знайсці цяжка: можна яе перажыць толькі сэрцам, і тым самым дайсці хаця б крыху да ейнай сутнасці. Менавіта такая “формула” самога мастака, выпакутаваная яго семідзясяцігадовым жыццём і лёсам, не падобным да іншых калег.
Далей
|
![]() Так, Рэспубліканская маладзёжная выстаўка пад назвай “Сэлфі” адпрацавала свой, незразумела чаму такі кароткі, тэрмін (усяго 10 дзён!), адведзены ёй. Сапраўды, чаму? Гэтае пытанне хачу задаць кіраўніцтву Беларускага саюза мастакоў. Канешне, у Палацы мастацтва праходзяць пэўныя выстаўкі, асабліва персанальныя, якія могуць экспанавацца і тыдзень — не больш, на іх усё роўна мала хто ходзіць. Але — рэспубліканская маладзёжная, тая, у якой у Год моладзі прынялі ўдзел амаль 150 маладых мастакоў, для якіх падобныя “агляды” маюць значэнне не толькі ў асабістай творчай біяграфіі, але і ў кантэксце ўсяго складанага мастацкага працэсу.
Далей
|
![]() Сёння "К" завяршае апавядаць пра лёс і творчасць знакамітага акцёра Іларыёна Пяўцова, ураджэнца Беларусі. Акрамя выканання ролі палкоўніка Бараздзіна ў знакамі-тай кінастужцы "Чапаеў", творца паўплываў на выбар выканаўцы галоўнай ролі ў стужцы Барыса Бабачкіна.
Далей
|
![]() Кіраўнік секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў Уладзімір Савіч сказаў пра мэту выстаўкі “Tour de Беларусь. Этап: Мінск — Полацк — Мінск”, якая толькі што завяршыла сваю працу ў Палацы мастацтва: “Экскурс у гісторыю — гэта не модны дадатак, а паўнакроўная, напоўненая сэнсам частка творчасці, якая не проста візуалізуе перажыванне, а з’яўляецца пасланнем, якое нясе ў сабе філасофскую глыбіню. Праца над такім творам — шматэтапная дзея, якая звычайна застаецца “за кадрам”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"