Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 575 cт. ) |
![]() Да сённяшняга аповеду пра Анатоля Аляксандравіча Анікейчыка, якому 11 ліпеня 2022 года споўнілася б 90 гадоў (а ён пражыў усяго 56 гадоў), я падбіраўся доўга і асцярожна. Публікацыю адкладваў акурат да юбілейнага ліпеньскага дня. Але потым вырашыў: не, лепш зараз, у майскія дні, у любімым месяцы скульптара, калі яму асабліва добра працавалася і адпачывалася пасля работы ў майстэрні. Дыялогаў у нас з Анатолем у жыцці было шмат. Самы апошні “пра быццё і мастацтва”, а канкрэтна — пра манументальную Купаліяну, —адбыўся ў яго майстэрні ў снежні 1988 года — за паўтара месяца да яго смерці.
Далей
|
![]() “Зарыты в нашу память на века // И даты, и события, и лица, // А память — как колодец глубока, // Попробуй заглянуть: наверняка // Лицо — и то — неясно отразится…” Мне здаецца, што гэтыя пранізлівыя радкі Уладзіміра Высоцкага дакладна праяўляюць кантэкст той драматычнай старонкі жыцця майго сённяшняга героя аповеду, які пасля 250 сутак гераічнай абароны Севастопаля, 4 ліпеня 1942-га, параненым трапіў у палон і прабыў два гады і дзевяць месяцаў у фашысцкіх лагерах смерці. І — насуперак усяму — выжыў! Мабыць, Бог яго захаваў. Захаваў для краіны, для мастацтва, для родных, для свету, для нас, яго нашчадкаў...
Далей
|
![]() Сёлета, у Год гістарычнай памяці, Беларусь згадвае імёны тых сваіх сыноў і дачок, якія прайшлі праз пекла Вялікай Айчыннай вайны і ўнеслі бясцэнны ўклад у Перамогу над фашызмам. Яна, тая Перамога, у нашы дні застаецца святым адбіткам на палотнах беларускіх мастакоў-франтавікоў.
Сярод іх мы называем імя народнага мастака БССР, члена-карэспандэнта Акадэміі мастацтва СССР, класіка гістарычнага жывапісу Яўгена Аляксеевіча Зайцава.
Далей
|
![]() У Год гістарычнай памяці мне зноў і зноў асабліва хочацца ўспамінаць тых беларускіх мастакоў, якія са зброяй у руках мужна абаранялі нашу Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны і якія пасля Перамогі свае лепшыя карціны, скульптуры, графічныя кампазіцыі прысвяцілі вялікаму Подзвігу нашага вялікага Народа.
Далей
|
![]() 22 чэрвеня 2004 года ў цэнтры Гродна ў прысутнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі быў урачыста адкрыты мемарыяльны ансамбль у гонар савецкіх воінаў-пагранічнікаў, якія ў чэрвені 1941 года на тэрыторыі БССР — заходняй дзяржаўнай мяжы Савецкага Саюза – прынялі на сябе першыя ўдары фашысцкай зграі.
Далей
|
![]() Чыстакроўны беларус, выхадзец са старажытнага шляхецкага роду, ён сваім пейзажным жывапісам натхнёна і моцна ўвайшоў у вялікую кагорту мастакоў свету і стаў побач з такімі пасіянарнымі пейзажыстамі, як І.Левітан, І.Айвазоўскі, І.Шышкін, А.Куінджы, К.Манэ, К.Каро, К.Пісаро, У.Цёрнер, Д.Канстэбл, М.Сар’ян, наш сучаснік і яго малодшы калега па пэндзлі В.Цвірка.
Вітольда Каэтанавіча няма з намі ўжо 65 гадоў, але вядома: такія творцы не адыходзяць у нябыт, бо для нас і нашых нашчадкаў застаюцца іхнія палотны, у якіх вечна жыве шчодрае сэрца і душа, прыгажосць і чалавекалюбства. Нехта сказаў, што “стыхія любові ўкладваецца толькі ў рамкі паэзіі”. Дадамо: і ў рамкі выяўленчага мастацтва — таксама. Менавіта такога мастацтва, якому прысвяціў сваё жыццё гэты выдатны беларускі і расійскі мастак, чыя юбілейная выстава твораў адкрылася 3 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Далей
|
![]() Герой Савецкага Саюза Аляксандр Гаравец... Легенда Вялікай Айчыннай... Наш зямляк з Віцебшчыны, з вёскі Машканы (цяпер Сенненскі раён). Адзіны ў свеце лётчык-знішчальнік, які ў адным баі на Курскай дузе збіў дзевяць з некалькіх дзясяткаў фашысцкіх бамбардзіроўшчыкаў. Выхаванец Віцебскага аэраклуба і Ульянаўскай лётнай школы, летам 1935 года Аляксандр Канстанцінавіч быў прызначаны інструктарам у аэраклуб горада Шахты Растоўскай вобласці.
Далей
|
![]() Хатынь, Доры, Шунеўка, Азарцы, Залатухі, Брыцалавічы, Ала, Рэпаўшчына, Калюты, Жарнасекі, Булы, Росіца і яшчэ дзясяткі і дзясяткі назваў — гэта вёскі, якія навечна ўвайшлі ў трагічны летапіс мінулай вайны, — гарачая, балючая, гнеўная праўда і памяць Беларусі.
Далей
|
![]() 29 студзеня споўнілася б 75 год з дня нараджэння доктара мастацтвазнаўства, прафесара, загадчыка кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Веры Паўлаўны Пракапцовай. Але, на жаль, яна не дажыла да свайго юбілею: 13 верасня мінулага года яе не стала.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"