Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
Неверагодны па энергетычным запале перформанс Darkness Poomba паўднёвакарэйскай кампаніі Modern Table працягнуў у мінулую нядзелю праграму Міжнароднага форума тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ”. Contemporary dance і фальклорныя спевы, ударны рок-н-рол і “чачотка” палачкамі для ежы — карэйскі калектыў прадставіў унікальнае дзеянне, у якім нацыянальная і глабальная культуры знаходзяць паразуменне, падпарадкоўваючыся смелай задуме. Аўтар дзёрзкага выказвання — мастацкі кіраўнік Modern Table КІМ ЧЖЭ ДОК. “К” пашчасціла паразмаўляць з рэжысёрам і харэографам пра яго спектакль, пошук унікальнага стылю і эканамічныя варункі, у якіх існуюць у Паўднёвай Карэі калектывы contemporary dance.
Далей
Каментарыі (9)
|
Кірункі платформы
Да 15 кастрычніка чакаюцца заяўкі ад маладых кінематаграфістаў на ўдзел у пітчынгу кінапраектаў, які адбудзецца ў рамках Індустрыльнай платформы Bel:Cinema Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. Гэтае ды іншыя мерапрыемствы платформы, якая з’яўляецца ўжо чацвёртай па ліку, пройдуць з 3 па 8 лістапада. А галоўнай яе пляцоўкай стане кінастудыя “Беларусьфільм”.
Далей
|
Беларуская класіка — на вялікім экране
На мінулым тыдні ў сталічным кінатэатры “Піянер” слыннай стужкай Валерыя Рубінчыка “Дзікае паляванне караля Стаха” распачаўся сумесны праект Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” і мінскага “Кінавідэапраката”. Акцыя “Беларускае кіно-95”, прысвечаная знакавай даце айчыннага кінематографа, дапоўніць рэпертуар “Піянера” стужкамі з фонду залатой калекцыі айчыннага — сучаснага і савецкага перыяду — кіно.
Далей
|
![]() 20 верасня пастаноўкай Мікалая Пінігіна “Рэвізор” у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі
Купалы распачаўся Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ”. Наперадзе нас чакаюць
19 спектакляў беларускай і міжнароднай праграм, а таксама “Школа ТЭАРТа”, у рамках якой адбудуцца сустрэчы з ключавымі фігурамі тэатральнай сцэны — беларускай, польскай і расійскай.
Далей
|
![]() Тонкай чырвонай лініяй праходзіць праз цэнтральную экспазіцыю Месяца фатаграфіі ў Мінску матыў інтэпрэтацыі і працы з архівам. 11 праектаў, што ўбірае ў сябе выстава ў галерэі візуальных мастацваў “Ў”, дапасоўваюцца, перагукаюцца і адштурхоўваюцца адзін ад аднаго. Арганізатары фестывалю як ніколі раней імкнуліся зрабіць галоўную выставу даступнай для гледача: працуючы з прасторай і колеравым вылучэннем залаў, дапаўняючы пэўныя праекты гукамі і пахамі. Аднак атракцыі ніяк не адмяняюць сэнсу: бачнага і схаванага.
Далей
|
![]() У век “хуткіх” медыйных выяў фатаграфічныя архівы ўсё болей падымаюцца ў кошце. Як унікальныя машыны часу, як тое, што дае нам магчымасць трошкі запаволіцца і засяродзіцца, як люстэрка, якое дазваляе зірнуць на сябе цяперашняга. Стваральнікі выставы “Цела архіва — архіў цела”, што адкрылася 4 верасня ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура, прапанавалі гледачу падобны акт запаволення — сустрэчу з архівам, прычым не асобнага чалавека, а фатаграфічнай галерэі. Галерэя візуальных мастацтваў Nova прадставіла да ўвагі публікі сваю нечаканую калекцыю — фатаграфію аголенага цела.
Далей
| У чацвер адкрыўся 5-ы Месяц фатаграфіі ў Мінску. Аб’яднаны сёлетняй тэмай “Юбілей”, вялізны фотафестываль пройдзе на сямі сталічных пляцоўках і спалучыць 18 выстаў. Не застануцца ў баку і рэгіёны — Месяц таксама прымаюць Гродна і Брэст.
Далей
|
![]() У беларускай фатаграфіі ХХ стагоддзя ўжо склаўся свой пантэон аўтараў. І імя Віктара БУТРЫ — адно з тых, якое знаходзіцца ў ім па праве. Гэта аўтар, здымкі якога б’юць наводмаш. Па прафесіі ўрач, ды яшчэ і з даволі нечаканай спецыялізацыяй — паталагічная анатомія, Віктар Аляксандравіч прыйшоў у фатаграфію ў 1960-я. Здымаў усё жыццё — у Рызе, у Віцебску, у Мінску, у Маскве, куды толькі ні трапляў. І стаўся майстрам з характэрным “вострым” почыркам, сённяшняя калекцыя якога складае больш за сотню здымкаў.
Далей
|
![]() Што значыць — зрабіць кінафестываль? Пра што можа распавесці досвед праграмных дырэктароў і менеджэраў кінапраектаў? Якія прагалы і праблемы нашай кінаіндустрыі высвечвае фестывальная практыка?
Працягваем даследаванне кінафестывальнай тэмы на прыкладзе галоўнага кінафоруму краіны — фестывалю “Лістапад”. У гэтай падборцы пра свой досвед і клопаты распавядаюць дырэктар кінафестывалю “Лістапад” Анжэліка КРАШЭЎСКАЯ, дырэктар праграм ігравога кіно і фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі “Лістападзік” Ігар СУКМАНАЎ і дырэктар праграм неігравога кіно Ірына ДЗЯМ’ЯНАВА.
Далей
|
Новы акадэмічны год пачнецца ўжо зусім хутка. Ва ўсіх навучальных установах — ад школ да ўніверсітэтаў — ідуць апошнія падрыхтаванні. Скажам, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі сустрэне сваіх студэнтаў адкрыццём уласнай арганнай залы. Міні-арган за час вакацый перабраўся з невялікага вучэбнага кабінета ў куды больш прасторнае памяшканне. “Тут будуць ладзіцца і заняткі, і канцэрты, — распавядае першы прарэктар установы Алена Куракіна. — І мы запрашаем на іх усіх ахвотных”.
Мы ж пагаворым пра “сімфонію ведаў”. Якія спецыяльнасці карысталіся попытам у ВНУ культуры і мастацтваў падчас апошняй уступнай кампаніі? Якімі былі яе вынікі і тэндэнцыі? Якія здзяйсненні радуюць, а клопаты — непакояць? Напярэдні 1 верасня карэспандэнты “К” наведалі кожную з трох творчых alma mater, каб даведацца, з якім настроем у іх сценах распачынаюць новы акадэмічны год.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"