Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
Сёння, 15 кастрычніка, у сталічным кінатэатры “Масква” адбудзецца беларуская прэм’ера першай экранізацыі слыннай паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, якая выйшла ў 1928 годзе. У рамках вядомага праекта “Кінемо”: Нямое кіно + жывая музыка” мінская публіка атрымае ўнікальную магчымасць убачыць стужку польскага рэжысёра Рышарда Ардынскага ў музычным суправаджэнні сімфанічнага аркестра і хору музычнай капэлы “Санорус”. А кампазітар Канстанцін Яськоў адмыслова стварыў новы саўндтрэк для польскага кінатвору.
Далей
|
![]() Мастачку-пастаноўшчыцу і рэжысёра Святлану КАТЛЯРОВУ (на здымку) можна палюбіць ужо адно за яе вясёлы нораў. Частуючы мяне гарбатай у сваёй майстэрні на кінастудыі “Беларусьфільм”, яна шмат жартуе — у тым ліку і пра свой нядаўні твор. Нагодай для сустрэчы з маладой аўтаркай стала набліжэнне ажно двух айчынных фестываляў, у якіх прымае ўдзел “У Палессі на балоце” — сумесная стужка Святланы і яе калег Руслана Сінкевіча, Руслана Бурмакова і Марты Герашчанка.
Літаральна заўтра ў Магілёве завершыцца форум анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”, дзе альманах спаборнічае ў асноўным конкурсе з 60-цю работамі беларускіх і замежных калег. А ўжо праз тыдзень фільм можна будзе пабачыць на Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад” у рамках Нацыянальнага конкурсу.
Далей
|
Віктар Дашук: “Мяне вяло сумленне”
10 кастрычніка ў рамках акцыі кінастудыі “Беларусьфільм” і мінскага “Кінавідэапраката” “Беларускае кіно-95” — адбыўся вечар аднаго з найбольш аўтарытэтных мэтраў айчыннага дакументальнага кіно Беларусі Віктара Дашука. Сёлета народны артыст БССР святкуе свае 80-годдзе.
Далей
|
![]() На мінулым тыдні Беларусь абляцела цудоўная навіна — галоўны прыз фестывалю дакументальнага кіно ў Амстэрдаме — IDFA — узяла стужка нашага суайчынніка Андрэя КУЦІЛЫ Summa. У конкурсе фільмаў сярэдняй працягласці яна абышла адзінаццаць работ іншых рэжысёраў, і стала бадай першай карцінай беларускага дакументаліста, уганараванай на такім высокім узроўні. Расповед пра сяброўства польскага мастака Анджэя Струмілы і мінскай дзяўчыны Марыі скарыў журы сваёй “здольнасцю прыгожа і вытанчана выявіць універсальнасць чалавечага досведу”.
Паміж вяртаннем з Амстэрдама і падарожжам у Варшаву мы заспелі Андрэя з яшчэ свежымі ўражаннямі ад перамогі і распыталі пра фестываль, пераможны твор ды магію кіно.
Далей
|
У тым, што Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” мае ўласнае аблічча, сёння нікога пераконваць не трэба. Але калі асэнсоўваеш яго адметнасць праз прызму іншага кінафоруму, разуменне каштоўнасці сваёй фестывальнай пляцоўкі ўзмазняецца ў разы. Сёлета ў першай палове лістапада мне ўдалося пабываць не толькі на мінскім кінафоруме, але на Міжнародным кінафестывалі ўсходнееўрапейскага кіно
ў нямецкім Котбусе. Занурэнне ў кінападзею, якая мае іншую спецыфіку, дазволіла мне новымі вачыма паглядзець як на наш фестываль, так і на беларускае кіно ды фільмы суседніх кінематаграфій.
Далей
|
Рэжысёрка Дар’я ЮРКЕВІЧ мае за плячыма дзве кінашколы — беларускую Акадэмію мастацтваў і французскую Le Fresnoy. Яе фільм “Баба, Ваня і каза” ў 2014 годзе скарыў публіку і прымусіў загаварыць пра цікавага аўтара ў новым беларускім кіно. Затым была “Пасха Хрыстовая” і перамога на “Бульбамуві”, шматлікія ўзнагароды на іншых форумах, у тым ліку і дыплом на “Лістападзе”. А сёлета Дар’я ўдзельнічае ў гэтым міжнародным фестывалі ўжо ў новай якасці.
Далей
| З румынскім рэжысёрам Андрэем КРЭЦУЛЕСКУ беларуская публіка пазнаёмілася яшчэ на мінулым “Лістападзе”, калі яго фільм “Чарльстон” яркім сполахам завяршыў праграму конкурсу “Маладосць на маршы”. Дэбютная карціна былога кінакрытыка, поўная музыкі, іроніі і сінефільскай настальгіі, атрымала спецыяльны дыплом на мінскім кінафоруме. Сёлета аўтар “Чарльстона” вяртаецца да нас ужо сябрам журы асноўнога конкурсу ігравога кіно.
Далей
|
![]() 24 дэбюты, 11 фільмаў рэжысёраў-жанчын, заўважная прысутнасць азіяцкага кіно… 17 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Falcon Club Буцік Кіно 25-ты Мінскі Міжнародны кінафестываль “Лістапад” прадставіў міжнародныя праграмы ігравога і дакументальнага кіно. “К” паспрабавала вылучыць у іх галоўныя цікавосткі.
Далей
| ![]() Віктар і Зула сустрэліся выпадкова — і не здолелі растацца, нягледзячы на рознасць характараў і дзяржаўныя межы. Каханне перамагае ўсё, нават бярэ ў падручныя смерць, калі гэта неабходна. Неверагодна прыгожая і сумная карціна польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага “Халодная вайна” адкрые Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. Фільм, які скарыў Каны, аглядальніку “К” пашчасціла ўбачыць на Адэскім кінафестывалі.
Далей
|
Фатограф Андрэ ПЭРЛЬШТЭЙН прывёз у Мінск разам са сваімі фатаграфіямі дух французскага кіно і незабыўную лёгкасць стансукаў. На выставе “Кіно 1970-х ды не толькі” ў Фалкон Клаб Буцік Кіно месьё
Пэрльштэйн ахвотна распавядаў пра сустрэчы з легендамі кіно і моды, а пасля сеансаў, якія адмыслова дапаўнялі імпрэзу, не стамляўся адказваць на пытанні гледачоў да самага позняга часу. Словам, быў няўрымслівым, лёгкім, дасціпным і гаманкім. Ды нават вычапіць яго на эксклюзіўную размову атрымалася толькі ў перапынку паміж сустрэчай у Французскай медыятэцы і экскурсіяй па выставе.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"