Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
![]() VII Міжнародны фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі “Кінемо”, што распачаўся 13 чэрвеня і прадоўжыцца па 11 ліпеня ў некалькіх гарадах Беларусі, сёлета абяцае самую насычаную праграму пад адкрытым небам. Ужо сёння ўвечары на Летняй сцэне магілёўскага Музея імя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі праект святкуе 130-годдзе Чарлі Чапліна. У праграме — кароткаметражныя стужкі вялікага “бадзягі”, а таксама музыка ды лекцыя аб нямым
кінематографе і лепшых фільмах яго эпохі.
Далей
|
Эка-дворык, квэст, конкурсы, швітнес-фітнэс, аўтамабільная зона, пляцоўка віртуальнай рэальнасці, Міжнародныя спаборніцтвы Клуба аператараў дарожна-будаўнічай тэхнікі, б’юці зона, гастранамічны тэатр… І вялікі канцэрт, на якім выступіць зорка шведскай эстрады, пераможца “Еўрабачання — 2012” Ларын (Loreen). 1 чэрвеня ў любімым мінчанамі і гасцямі сталіцы Верхнім горадзе адбудзецца Дзень Швецыі, які ў поўную моц распачне летні музычна-турыстычны сезон.
Далей
|
Сяргей Рагатка і Алена Зміцер (на здымку) — імёны для беларускага кіно зусім новыя. Але хочацца верыць, што ў нас будзе нагода іх запомніць. 9 красавіка на кінастудыі “Беларусьфільм” былі падведзеныя вынікі маладзёжнага конкурсу на сцэнарый паўнаметражанага анімацыйнага фільма. Найлепшай сярод
13 канкурсантаў была прызнаная праца Сяргея — прыгодніцка-казачны твор “Песня Сірын” на аснове стражытнаславянскай міфалогіі. Фэнтэзі са змрочным флёрам “Пенаты” Алены Зміцер і камедыйна-драматычная казка “Залаты яблык” Станіслава Сабалеўскага атрымалі заахвочвальныя прызы.
Далей
|
У мігценні “Паўночнага ззяння”
Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне”, што прайшоў у Мінску з 10 па 17 мая, прыўнёс у сталіцу крыху нардычнай экзотыкі і скандынаўскай крытычнасці. Менавіта такой атрымалася праграма пятага юбілейнага форуму. Ад маладога кіно Грэнландыі — да шведскіх эксперыментаў у духу “Догмы — 95”. Ад праграмы анімацыйных фільмаў —
да дакументалістыкі пра жанчын-імамаў. Ад паўнакупальных карцін, што
аднаўляюць паўночнае ззянне ў сваёй красе — да ігравой стужкі пра аб’юзіўныя стасункі. Пятая рэдакцыя
“Паўночнага ззяння” паказала скандынаўскае кіно
ва ўсёй шматграннасці.
Далей
|
Вяда — гэта вёска ў Івацэвіцскім раёне, вядомая з 1433 года. Аднойчы патрапіўшы ў гэтыя мясціны, расіянін Веніямін Бычкоўскі быў літаральна скароны іх прыгажосцю і трагічнай гісторыяй. І вырашыў сюды вярнуцца ды набыць дом. А потым — пабудаваць храм. Але не спяшайцеся прадказваць далейшыя сюжэтныя павароты, — новая дакументальная стужка “Вяда” Галіны Адамовіч, знятая на студыі “Летапіс”, абарочваецца нечаканым фільмам-палімпсэстам.
Далей
|
![]() Адрэзаць гальштук Дзянісу Дудзінскаму ў прамым эфіры на 1 красавіка? Лёгка! Падтрымаць спявачку Наталлю Тамела танцамі ў бэкстэйджы? Умомант! Такія рэчы на тэлебачанні можа дазволіць толькі адна жанчына, і вы яе добра ведаеце. Яна будзіць вас шчырай усмешкай і вітаннем “Добрай раніцы, краіна!” вось ужо цягам 21 года. Гаворка — пра Святлану БАРОЎСКУЮ — легендарную тэлевядучую галоўнага медыяхолдынга краіны, актрысу, выкладчыка факультэта журналістыкі БДУ, якая сёлета ў лістападзе адсвяткуе 50-годдзе.
Напярэдадні Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі мы распыталі вядомую артыстку ды Пасла добрай волі ЮНЭЙДC пра “залаты век” беларускага TV і рэцэпт добрага настрою.
Далей
|
Наталля НАВОЕНКА: “Мы ператвараем хрэстаматыйнага Купалу ў жывога чалавека”
У фае з вялізнымі люстэркамі шпацыруюць паны і паненкі ў строях пачатку ХХ стагоддзя. Дамы папраўляюць капелюшы, кавалеры спраўджваюць, ці бездакорна сядзіць “матылёк”. Усе чакаюць прэм’еру — спектакль па п’есе аднаго маладога аўтара пад назвай “Паўлінка”. Кажуць, што будзе і сам пісьменнік. Прыедзе ў Санкт-Пецярбург аднекуль з-пад Мінску.
Далей
|
“Паглядзіце на гэты кадр — у фільмах Ясудзіра Одзу прастора распавядае больш, чым нам падаецца…” Тым, хто на мінулым тыдні патрапіў у мінскі кінатэатр “Піянер”, неверагодна пашчасціла. Па-першае, там ладзілася рэтраспектыва класіка японскага і сусветнага кіно Ясудзіра Одзу. Па-другое, на працягу тыдня адмыслова адабраныя і адрэстраўраваныя стужкі майстра прадстаўляў і разбіраў японскі кіназнаўца Хіраноры ІТА.
— На трэцім курсе я ўбачыў фільмы рэжысёра, і яны настолькі мяне ўразілі, што я вырашыў прысвяціць Ясудзіра Одзу сваё жыццё, — прызнанне спадара Іта прагучала цалкам у самурайскім духу. Чаму Одзу лічыцца самым японскім рэжысёрам, у чым магія яго кіно, і ці ёсць сёння ў майстра сапраўдныя паслядоўнікі? Кіназнаўца шчыра распавёў аглядальніку “К” пра аўтара, які змяніў яго жыццё.
Далей
|
Яшчэ летась выстава “Родны склон” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў засведчыла, што сямейная фатаграфія можа быць вартай увагі. Як высветлілася, тое, што зразумела і здаецца блізкім толькі табе, можа знайсці водгук у многіх. Сёлета ўдалы праект атрымаў свой працяг, зноў прадэманстраваўшы пераканаўчую сілу асабістых і чужых архіваў. Куратары “Роднага склону — 2” Дзіна Даніловіч і Алена Пратасевіч сабралі выказванні 14 мастакоў.
Далей
|
Праграмны дырэктар Мінскага Міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” Ігар СУКМАНАЎ — асоба
ў кіно дасведчаная. Ён можа бясконца распавядаць пра фільмы Інгмара Бергмана і Ясудзіра Одзу, Франсуа Труфо і Кіры Муратавай. Але гэтым разам “К” паспрабавала пагутарыць з вядомым кінакрытыкам не пра стужкі, а пра свет селебрыці. З якімі зоркамі Ігару ўдавалася перасекчыся на міжнародных фестывалях? І якую актрысу праграмны дырэктар “Лістапада” марыць запрасіць на фэст? Узяць свецкае інтэрв’ю ў кінадзеяча аказалася тым яшчэ квэстам.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"