Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
Праект #UNOVIS100
Выстава Лазара Хідэкеля “Нас зразумеюць праз сто гадоў” у Нацыянальным мастацкім музеі, міжнародная навуковая канферэнцыя ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва — далёка не поўны пералік грандыёзных мерапрыемстваў, якія чакаюць нас у год стагоддзя сусветнавядомага авангардысцкага аб’яднання.
Пра пачатак святкавання значнай даты разам з партнёрамі абвясціла кампанія А1, зладзіўшы паказ дакументальнай стужкі “УНОВИС” Яўгена Сяцько ў Voka Cinema і анансаваўшы адмысловы праект #UNOVIS100.
Далей
|
![]() 625 фатаграфій, 360 старонак, 13 аўтараў тэкстаў… Год для беларускай фатаграфіі пачынаецца са знакавай падзеі. 25 студзеня ў сталічным Палацы мастацтва ў ZAL#2 адбудзецца прэзентацыя кнігі “Гісторыя беларускай фатаграфіі”. Праект, куратарамі якога выступілі даследчыцы Ганна
Самарская і Антаніна Сцебур, стаўся плёнам трохгадовай працы, сабраўшы пад адной вокладкай 57 артыкулаў пра падзеі і асоб беларускай фатаграфіі, пачынаючы з ХІХ стагоддзя да сённяшніх дзён.
Далей
|
Урачысты вечар у сталічным Доме кіно 17 снежня, прымеркаваны да 95-годдзя беларускага кінематографа, прайшоў пад знакам чакання будучых прэм’ер. Набліжэнне выхаду новых праектаў падкрэсліў у сваёй прамове першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў. “Вашы пункты гледжання — экспертаў, адмыслоўцаў, нам вельмі спатрэбяцца, калі будуць прадстаўлены сур’ёзныя праекты, што ўжо практычна гатовыя”, — сказаў ён.
Далей
|
![]() Навела Мітрыя Сямёнава-Алейнікава “Франка” прызнана “Лепшым кароткаметражным ігравым фільмам” на 29-м Міжнародным кінафестывалі ў Котбусе (Германія), што прайшоў з 5 па 10 лістапада.
Далей
|
![]() Дзіва дзіўнае, дакументальная беларуская стужка, пракат якой мусіў доўжыцца не больш за пару тыдняў, ідзе ў кінатэатрах Мінска ўжо больш за два месяцы. “Чыстае мастацтва” Максіма Шведа — кіно-развага пра Мінск, прысвячэнне гораду 2010-х, “альфа” і “бэта” свядомасці беларусаў, ды зараз ужо і незабыўны партрэт мастака Захара Кудзіна, які трагічна сышоў ад нас напрыканцы 2019-га.
Яго смерць падштурхнула да напісання тэкста пра фільм, што атрымаў выдатны пракатны і фестывальны лёс.
Далей
|
![]() 2019-ы ў беларускай фатаграфіі выдаўся годам працоўным. Энтузіясты, што рухаюць і робяць заўважнай гэту практыку і від мастацтва, усімі праўдамі і няпраўдамі працягвалі рабіць сваю справу, “точачы камень” грамадскай абыякавасці да культурных феноменаў. Стары Новы год падаўся добрай нагодай, каб “завершыць гештальт” і нагадаць найбольш гучныя праекты галоўных інстытуцый нашага фатаграфічнага поля.
Далей
|
![]() Калі святкаванне гучнай даты айчыннага кіно дасягнула сваёй кульмінацыі — 17 снежня, самы час спыніцца на вяршыні гары, каб агледзець навакольны кіналандшафт непрадузятым позіркам. Што ж адбываецца ў нашым кіно напрыканцы юбілейнага года? Шукае кірунак свайго далейшага развіцця кінастудыя “Беларусьфільм”, гучныя перамогі на міжнародных кінафестывалях святкуюць маладыя аўтары са створанымі ў кааперацыі стужкамі, рэспубліканскі кінавідэапракат паволі паварочваецца да сваіх кінавытворцаў і выпускае беларускія фільмы ў кінапракат, вялікія і камерныя кінафестывалі з жарсцю змагаюцца за свайго гледача… Каб зафіксаваць бягучы момант у нашай кінаіндустрыі, “К” звярнулася да самых розных прадстаўнікоў кінасупольнасці з просьбай адказаць на тры пытанні.
1. Якую падзею, фільм у беларускім кіно апошніх гадоў (ці года) вы маглі б вылучыць?
2. На якім этапе, на ваш погляд, зараз знаходзіцца беларускі кінематограф?
3. Што вы маглі б пажадаць айчыннаму кіно?
Вынікі невялікай апытанкі выявілі дасягненні і балявыя кропкі нашага кіно ды здзівілі пэўнымі агульнымі перажываннямі і хваляваннямі. З іншага боку, адказы вызначылі і галоўную станоўчую тэндэнцыю гэтага года — разуменне агульнай прасторы беларускага кіно. Перад вамі, калі хочаце, сеанс калектыўнай рэфлексіі з нагоды сыходзячага, 2019 года, калі наш кінематограф адсвяткаваў такі значны адрэзак свайго жыцця.
Далей
|
Галоўным пунктам MU-пагаднення паміж шведскім урадам і Шведскай асацыяцыяй мастакоў з’яўляецца мінімальная аплата творцам за удзел у выставе. Кампенсацыя выдаткаў за транспарт, страхоўку, тэхнічнае абсталяванне ды іншае выплочваецца асобна. Гэта ўнікальнае пагадненне далёка не адзіная адметнасць сістэмы падтрымкі мастакоў, што існуе ў Швецыі.
Напрацоўкамі сваіх калег на адмысловым Кангрэсе-пэрформансе работнікаў і работніц культуры, што прайшоў на мінулым тыдні, падзялілася з публікай член праўлення Шведскай асацыяцыі мастакоў і Міжнароднай асацыяцыі мастакоў Сафія дэ ля Фуэнтэc. Панэльная дыскусія “Мастацкія саюзы: прыклады Беларусі і Швецыі”, у якой беларускі бок прадстаўляў першы намеснік Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык, сталася адной з вартых увагі падзей, зладжанай шведска-беларускім праектам “Статус”, у цэнтры ўвагі якога — пазіцыя і роля мастака ў грамадстве.
Далей
|
Акцыя “Беларускаму кіно-95”, маладзёжны конкурс на стварэнне паўнаметражнага анімацыйнага фільма, запуск маладёжнага сіткома “Ілюзіі”, дакументальныя і анімацыйныя прэм’еры, візіты замежных гасцей, прасоўванне ўласнай прадукцыі ў інтэрнэце… У бягучы год 95-годдзя беларускага кінематографа кінастудыя “Беларусьфільм” прыцягвала ўвагу разнастайнымі ініцыятывамі і падзеямі. Самая чаканая з іх — будучая прэм’ера баёпіка “Купала” Уладзіміра Янкоўскага — стужкі пра лёс народнага паэта Беларусі, што сталася падзеяй у медыяполі. “Гэта будзе кіно, знакавае па шматлікіх параметрах”, — абяцае генеральны дырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі і дадае, што адмысловага паказу для кінасупольнасці прыйдзецца яшчэ трошкі пачакаць.
Далей
|
Нечаканае падарожжа
Ужо тыдзень усе неабыякавыя да кіно абмяркоўваюць вынікі мінскага кінафестывалю. Віншуем Украіну з Гран-пры — “Атлантыда” Валянціна Васяновіча атрымала “Золата” Лістапада — 2019”. Віншуем Грузію з бліскучымі акцёрскімі работамі: Левана Гелбахіані, што сыграў у грузіна-шведскай карціне “А потым мы танцавалі” Левана Акіна, безумоўным хіце нашай кінапрэсы, і Саломэ Дземурыю, выканальніцу галоўнай ролі ў фільме “Удых-выдах” Дзіто Цынцадзе. Віншуем Польшчу з выдатнай рэжысурай — “Цела Божае” Яна Комаса атрымаў адзнаку ў гэтай намінацыі. Ды, вядома, цешымся за Беларусь — стужкі Андрэя Куцілы, Кірыла Галіцкага, Максіма Шведа былі прызнаны лепшымі ў дакументальным і ігравым кіно Нацыянальнага конкурсу, а таксама адзначаны Гільдыяй кінакрытыкаў і кіназнаўцаў Беларускага саюза кінематаграфістаў.
Ды ўсё ж сярод пераліку прызоў не забудуся і на выбар міжнароднага журы кінапрэсы FIPRESCI, які спыніўся на карціне аўстрыйца Андрэаса Хорвата “Ліліян”. Адзнака супольнасці кінажурналістаў, часткай якой сёлета з’яўлялася і я, супала з рашэннем журы конкурсу “Маладосць на маршы”. Улічваючы новы досвед на фестывалі, не магу прайсці міма спакусы агляду дэбютаў кінаформу — самых незбалаваных увагай карцін-удзельніц “Лістапада”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"