Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
Ужо сёння — 14 сакавіка — распачынаецца адзін з самых незвычайных фестываляў Беларусі — форум пластычных і танцавальных тэатраў Plastforma. Гледачоў чакае пяць цалкам непадобных адзін да аднаго спектакляў, а таксама адмысловая адукацыйная праграма, прымеркаваная да падзеі.
Далей
|
Фармат “Формулы чалавечнасці”
Нетрывіяльныя гісторыі, эмпатыя і новы канцэптуальны падыход — пры стварэнні новага Інтэрнэт/ТБ-серыяла “Формула чалавечнасці”, прысвечанага людзям на Вайне, Цэнтр сучаснай культуры “Бягучы чарапаха” кіраваўся такім падыходам. Ужо сёння першыя шэсць гісторый з 12-ці гледачы могуць убачыць на сайце кінакампаніі. Прэзентацыя ж серыяла адбылася 4 сакавіка ў хабе Оk16 пры ўдзеле грамадскіх аб’яднанняў — “Беларускай асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызму”, “Узаемаразумення”, выклікаўшы канструктыўнае абмеркаванне праекта публікай.
Далей
|
![]() Прэм’ера ў Berlinale Palace, дзесяціхвілінныя авацыі, цёплыя водгукі прэсы, — так прынялі на 70-м Берлінскім кінафестывалі стужку Вадзіма Перэльмана “Урокі персідскай”, зробленую ў сумеснай вытворчасці Расіі, Германіі і Беларусі. Аглядальніца “К” Дар’я Амяльковіч пабывала на прэстыжным кінааглядзе, і паспела не толькі паглядзець карціну, але і сфатаграфаваць на чырвонай дарожцы генеральнага дырэктара Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзіміра Карачэўскага, які прысутнічаў на паказе. Калі эмоцыі суцешыліся, самы час разабрацца, у якой стужцы наша краіна прыняла ўдзел, і што нам далей з гэтым рабіць.
Далей
|
![]() Два дні таму — 20 лютага — распачаўся адзін з буйных і найпрэстыжных форумаў свету — Берлінскі кінафестываль, што сёлета ладзіцца ўжо ў 70-ты раз. Сусветныя кінапрэм’еры, развіты кінарынак, безліч сустрэч і паказаў, вядома, зоркі кіно — Берлінале з’яўляецца сапраўдным святам cinema, спрычыніцца да якога за гонар кожнаму, датычнаму да мастацтва дзясятай музы.
Далей
|
Хутка кінапрэм’ера!
19 сакавіка ў рэспубліканскі пракат выходзіць адзін з вядомых праектаў кінастудыі “Беларусьфільм” — гістарычна-прыгодніцкая карціна “Аванцюры Пранціша Вырвіча”, знятая па рамане беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Трэйлер стужкі на гэтым тыдні з’явіўся на Youtube-канале студыі, анансуючы будучую прэм’еру.
Далей
|
![]() Так былі прадстаўлены Грыбусава Валерыя, Пашкевіч Уладзіслаў — электронны дуэт VAL — на гэтым тыдні ў сценах Белтэлерадыёкампаніі падчас жараб’ёўкі фіналістаў нацыянальнага адбору на “Еўрабачанне-2020”.
Далей
| ![]() “Пасля знятага плана больш натхняльняга выканання вы ад мяне не даможацеся!” — кажа Уладзімір Арлоў пасля каманды “Стоп!” У атачэнні актрысы Валерыі Арланавай і тэлевядучай Ганны Панцялеевай вядомы беларускі рэжысёр выконвае песню “Время кино”. На фартэпіяна — сам аўтар музыкі — Алег Елісеенкаў. На экране бягуць кадры са славутых фільмаў сусветнага і беларускага кіно. Што ж адбываецца? Ва ўтульнай студыі Белтэлерадыёкампаніі на Макаёнка, 9 ідуць здымкі кліпа фінальнай кампазіцыі да праграмы “Кіно маёй краіны”. Папулярная перадача, прымеркаваная да 95-годдзя айчыннага кінематографа, сёлета завяршае свой цыкл на канале “Беларусь 3”.
Далей
|
![]() 60 відаў ракападобных, 30 відаў малюскаў, 21 від рыб, 149 відаў птушак… Ці ведае шаноўны чытач, што менавіта асобе беларускага вучонага з-пад Маладзечна слыннае возера Байкал абавязана рэпутацыяй аднога з унікальных у свеце? З вялікай разнастайнасцю насельнікаў? Самага глыбокага? Бенедыкт Дыбоўскі з Сенніцы, вучоны з імем, прызнаным у Еўропе, карэнным чынам змяніў у ХІХ стагоддзі стаўленне да найбуйнейшага вадаёма, калі Байкал лічыўся практычна незаселеным.
Тое, што лёсы беларускіх вучоных вартыя шматлікіх экранізацый, — у гэтым зноў і зноў пераконвае нас студыя гістарычнага кіно “Майстэрня Уладзіміра Бокуна”, няўрымслівая на пошукі і вяртанне забытых імёнаў у айчынную гісторыю.
Далей
|
70-ты Берлінскі кінафорум, лепшым фільмам якога была прызнана стужка “Зла не існуе” іранскага рэжысёра-дысыдэнта Махамада Расулофа, паказаў, што бярэ курс на радыкалізацыю сваёй праграмы. І справа не толькі ў пераможцы, якога вызначала журы на чале з зоркай сусветнага кіно Джэрэмі Айрансам. Новыя кіраўнікі Берлінале Карло Шатрыян і Марыетэ Рысенбек, што ўзначалілі форум пасля шматгадовага праўлення Дзітара Косліка, вырашыліся на спалучэнне ў праграме “ільда” і “полымя”. З аднаго боку, нашумелага супярэчлівага праекта Ільі Хржаноўскага DAU, з іншага — свежых і важных фільмаў жанчын-рэжысёраў. Апошнім, а таксама праектам, у цэнтры якіх аказваюцца жанчыны — і прысвечаны гэты агляд.
Далей
|
![]() Ускраіна, памежжа — такой агульнай тэмай можна аб’яднаць апошнія стужкі такіх розных рэжысёраў як Віктар Аслюк і Дар’я Юркевіч, прэзентаваныя напрыканцы студзеня ў рамках адмысловага паказу на Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Дзіўным чынам “Абход” (Віктара Аслюка) і “Невядомы рай” (Дар’і Юркевіч), зробленыя на студыі дакументальнага кіно “Летапіс”, перагукнуліся, даследуючы тэрыторыю несамавітай правінцыі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"