Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
Якая стужка стала першай карцінай для дзяцей у беларускім кінематографе? Ці выпадковасць — тэма дзіцячага фільма на кінастудыі “Беларусьфільм”? Якое кіно, увогуле, можна лічыць, што яно менавіта для дзіцячай аудыторыі? “Дзіцячае кіно — яно ўсё пра нашы галовы”, — кажа мне даследчыца экранных мастацтваў Марыя Касцюковіч, аўтар новай манаграфіі пра беларускі, і як вы ўжо здагадаліся, дзіцячы кінематограф. Калі можна казаць пра падзею ў сувязі з выхадам новай даследчай працы — гэта акурат той выпадак. Такога ў нашым кінакрытычным полі не рабіў ніхто. “Дзіцячы сеанс”, — а такую назву мае будучая кніга аб’ёмам больш за 400 старонак, — убачыць свет ужо ў ліпені, і закране амаль усю гісторыю беларускага дзіцячага кіно — ад часу стварэння трэсту Белдзяржкіно — да 2018 года. Прапусціць выхад такога выдання “К” палічыла для сябе недаравальным.
Далей
|
...Набліжаецца 9 Мая, а для нашай сям’і гэта свята непарыўна звязана з дзядуляй. Наш Мікалай Сцяпанавіч, у час вайны малады партызан, проста абагаўляў Дзень Перамогі. Даставаўся гармонік, апранаўся касцюм і медалі, “мабілізоўваліся” ўнучкі (гэта я і мая сястра Вольга), — і ўсе ішлі гуляць у горад. А ўвечеры, па вяртанні, як і ўва многіх сем’ях, — хатнія пасядзелкі.
Далей
|
“Пакуль тэрмін рэалізацыі праекта вызначыць складана, але мы перадалі канцэпты афармлення трамваяў у Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне”, — дзеліцца звесткамі завадатар яшчэ адной яскравай ініцыятывы ў год 100-годдзя УНОВИСа, дацэнт кафедры дызайна і моды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Наталья Тарабука. Гаворка зараз — пра Міжнародны конкурс плаката “УНОВИС. ХХІ стагоддзе”, што ўпершыню сёлета прайшоў у горадзе на Дзвіне, і сабраў работы амаль паўтары сотні ўдзельнікаў з 15 краін. Адна з намінацый конкурсу так і называлася — плакат-канцэпт трамвая “утвердителей нового искусства”. Арганізатары спадзяюцца, што пандэмія ўсё ж не перашкодзіць увасабленню ідэй мастакоў, што даслалі свае творы на конкурс.
Далей
|
7 красавіка распачнецца самы што ні на ёсць фестывальны тыдзень аднаго з самых чаканых кінафорумаў вясны — праз тры дні бярэ старт анлайн фестываль дакументальнага кіно BelarusDocs. Ні ў якім разе не заклікаю аматараў кіно кудысьці бегчы: паглядзець яго фільмы вы зможаце, не падымаючыся з канапы.
Далей
|
З планам і без
Міжнародны кінафестываль кароткага метра “Нефільтраванае кіно”, у конкурснай праграме якога сёлета былі сабраныя 29 стужак з больш чым 15 краін, упершыню за сваю шасцігадовую гісторыю прысудзіў Гран-пры беларускай стужцы. Пераможцам унікальнага форуму са сваёй канцэпцыяй і адметнай атмасферай стала дакументальная карціна Алеся Лапо, знятая на студыі “Летапіс” — “Усе мерапрыемствы згодна з планам”. Фільм быў прызнаны лепшым не толькі ў сваёй секцыі — беларускага кіно, але ўзяў і галоўны прыз.
Далей
|
Дзявяты міжнародны кінафестываль мабільнага кіно VOKA Smartfilm сёлета ладзіўся пад слоганам “Сезон (не)звычайных гісторый”. Сотні кінематаграфістаў з 75 краін, даслаўшы свае работы на беларускі фэст, імкнуліся вызначыць для сябе, што ёсць для іх тая самая звычайная незвычайнасць. І, абапіраючыся на выбар прафесійнага журы, дазволім сабе выснову, што ў фокусе ўвагі аўтараў апынуліся ў першую чаргу людскія захапленні і жарсці — як прыкмета жыцця і яго вартасці. Ды, вядома, каханне, якое перамагае ўсё.
Далей
|
Мне не хацелася б, каб гэтую фотакнігу ўспрымалі выключна як пра чарнобыльскіх дзяцей. Бо яна — амаль пра кожнага з нас, хто аднойчы сутыкнуўся са светам, нашмат большым за наваколле. Тым не менш, у аснове фотавыдання “Больш, чым Я” фатографа і фотакрытыка Вольгі Бубіч — рэальныя гісторыі дзяцей з забруджаных радыяцыяй тэрыторый.
У 1990 - 2000-я гады ў рамках адмысловых праграм хлопчыкі і дзяўчынкі з пацярпелых рэгіёнаў атрымалі магчымасць выехаць на аздараўленне за мяжу. Вольга Бубіч, будучы валанцёркай адной з падобных праграм, суправаджала групы чарнобыльскіх дзяцей у Італію, Бельгію, Галандыю і Канаду, і на ўласныя вочы бачыла, як яны раслі і змяняліся, адпачываючы за мяжой на працягу многіх гадоў. У сваёй фотакнізе аўтарка зафіксавала тыя назіранні, выкарыстоўваючы самыя розныя сродкі. І як чытач гэтага фотаальбома магу сказаць толькі наступнае: больш чалавечнага і далікатнага, але, разам з тым, канцэптуальнага, візуальнага выказвання пра сталенне мне не даводзілася бачыць.
Далей
|
Сінефіл, творца “рэдкай каштоўнасці чалавечай”, Сапфірчык, Фелінчык, эрудыт, аўтар, які “будаваў уласнае творчае жыццё, каб жыць у зоне годнасці”... Усе гэтыя выразы датычацца кінематаграфіста, які адкрыў беларускаму кіно дзверы ў свет выдумкі і ілюзіі. Валерый Давыдавіч Рубінчык — рэжысёр такіх стужак, як “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Вянок санетаў”, “Апошняе лета дзяцінства”, “Культпаход у тэатр”, “Кіно пра кіно”, — аўтар-філосаф і аўтар-паэт. 17 красавіка творцу, які зрабіў неверагодны ўнёсак у беларускае кіно, споўнілася б 80 гадоў. Самае лепшае, чым можна скарыстацца ў знак пашаны да майстра — перагледзець яго стужкі. Такую задачу я і паспрабавала сабе паставіць, абраўшы пяць (не)галоўных стужак Валерыя Рубінчыка.
Далей
|
Сюжэт “Авантураў Пранціша Вырвіча”, новай стужкі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, пачынаецца з такой інтрыгі. Па зімнім лесе ідзе малады чалавек. На дарозе яго раптоўна спыняе карэта, і высакародны незнаёмец прапаноўвае купіць у яго за амаль любыя грошы “каштоўную рэч”. Аддаўшы апошні шэлег, шкаляр і збяднелы шляхціц Пранціш Вырвіч атрымоўвае ва ўласнасць… алхіміка, доктара і астролага Бутрамея Лёдніка, які з-за пазыкаў прадаў сябе ў слугі. Чалавека? Ва ўласнасць? Але такімі былі законы грамадства Рэчы Паспалітай, якія ў сваім рамане апісала Людміла Рублеўская. Фільм, зняты па творы беларускай пісьменніцы, быў прэзентаваны публіцы і прэсе на адмысловым паказе ў Доме кіно.
Далей
|
![]() У той час, калі профільныя часопісы працягваюць друкаваць разгорнутыя рэцэнзіі на фільмы Берлінскага кінафестывалю, прапануем вярнуцца на пляцоўку міжнароднага кінафоруму, дзе таксама панавалі не жартоўныя жарсці. Гаворка — пра Еўрапейскі кінарынак Берлінале, (не) удзел у якім Беларусі так шумна абмяркоўваўся ў сацыяльных сетках пэўны час таму. Як выглядае кінарынак у першым набліжэнні? Ці сапраўды на ім не было беларусаў? Здзейснім невялікі “камбэк”, каб паразважаць над тым, якім можа быць у далейшым удзел нашай краіны ў падобных падзеях.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"