Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
“Свет сімвалаў”
У хуткім часе ў “К” з’явяцца новыя суседзі па будынку рэдакцыйнага корпуса Беларускага Дома друку.
Далей
|
![]() Сёлета Свята сталіцы, што будзе адзначацца 11 — 12 верасня, якасна адрозніваецца ад леташняга Дня горада. Начальнік аддзела па справах мастацтваў упраўлення культуры Мінгарвыканкама Уладзімір Анціповіч паведамляе “К”, што ў структуры святкавання 943-га дня нараджэння Мінска шмат новаўвядзенняў.
Далей
|
Музейны інтэрактыў або Каго чакае скарб Банапарта?..
У Маскве прайшоў традыцыйны, дванаццаты па ліку, Усерасійскі музейны фестываль “Інтэрмузей”. Гэты прэстыжны форум не толькі ацэньвае і заахвочвае дзейнасць кожнай установы — ад правінцыйнай да сталічнай, але і планава накіроўвае яе, наўпрост уплываючы на фарміраванне стратэгіі нацыянальнага развіцця музейнай справы. На жаль, аналагаў “Інтэрмузею” ў Беларусі пакуль няма, а музейшчыкі сталічныя іншым разам не заўжды ведаюць, якім клопатам жывуць, скажам, іхнія калегі з іншых рэгіёнаў… Што трэба зрабіць, каб усе нашы музеі — раённыя, абласныя, рэспубліканскія — “задыхалі” суладна, каб кожная экспазіцыя “ажыла”, прывабіла яркім інтэрактывам, прынесла максімальны маральны і матэрыяльны прыбытак? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Святлана ГАЎРЫЛАВА, якая цягам некалькіх гадоў з’яўляецца адным з экспертаў “Інтэрмузея”.
Далей
|
![]() Напярэдадні публікацыі матэрыялаў летняга “Турпраекта” “К” мы зноў закранаем сядзібную тэму. Гэтым разам — у ракурсе “абрастання” такіх месцаў адпаведнай інфраструктурай. Разабрацца ў сітуацыі з транспартным забеспячэннем Музея-сядзібы мастака Іллі Рэпіна “Здраўнёва” падказаў ліст нашага чытача. Апошняе яшчэ раз засведчыла: тэма спадчыны нашых сядзіб — актуальная і патрабуе далейшага разгляду.
Далей
|
![]() Райвыканкамаўская "лятучка" з "К": канцэпцыя каардынацыі намаганняў у Касцюковічах
Летась аддзел культуры Касцюковіцкага райвыканкама стаў лепшым на Магілёўшчыне: фінансаванне сферы ў пераліку на жыхара раёна склала 3,8 базавай велічыні пры нарматыве сацыяльнага стандарту - 1,5; план аказання платных паслуг выкананы ў супастаўных цэнах на 120 працэнтаў... Дынаміка росту прасочваецца ў фінансава-эканамічных, матэрыяльна-тэхнічных і творчых паказчыках. У раёне пятнаццаць творчых калектываў маюць званні "народны" і "ўзорны". А кінавідэацэнтр стане неўзабаве асновай для стварэння рэгіянальнага тэлебачання...Канстатацыя фактаў - невыпадковая. Іх шматзначнасць пераконвае: начальнік мясцовага аддзела культуры Мікалай Тыманюк ясна бачыць перспектывы развіцця, а значыць - і праблемы, якія замінаюць гэтаму руху ў рэгіёне. Не першы год у раёне выношваецца ідэя стварэння ў Касцюковічах філіяла Магілёўскага каледжа мастацтваў, што стане сапраўдным кадравым выратаваннем для шэрагу ўсходніх рэгіёнаў Беларусі. Стрымліваюць выніковасць працы і тыпавыя штаты, якія даўно маральна састарэлі і не адпавядаюць сённяшнім патрабаванням эканамічна-творчай мэтазгоднасці. Неадкладнасць вырашэння гэтых і іншых пытанняў сталі галоўнай тэмай гутаркі на райвыканкамаўскай "лятучцы" з "К".
Далей
|
Грашовая планка ў цэнтры бізнес-плана
Чым жыве сённяшняя сельская бібліятэка? Якім бачыцца яе заўтрашні дзень? Адказы на гэтыя больш чым злабадзённыя пытанні “К” імкнецца даваць на сваіх старонках рэгулярна. Такая ўвага да развіцця бібліятэчнай справы мае, безумоўна, канкрэтнае тлумачэнне: бібліятэкары валодаюць інфармацыяй, а гэта выводзіць на шэраг функцый у жыцці грамадства, якія, акрамя непасрэдна кнігавыдачы, яны выконваюць ва ўмовах рэгіёна. Гаворка тут не толькі пра пашырэнне сферы духоўнага ўплыву на чытача, але — аб сістэмнай дзейнасці ў новых эканамічных умовах. 18 чэрвеня мы чарговы раз паспрабавалі прааналізаваць стан бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва. Зрабілі гэта ў традыцыйным фармаце рэдакцыйнага “круглага стала”. Удзел у абмеркаванні бралі намеснік начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір ШЫШКІН, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман МАТУЛЬСКІ, дырэктар Светлагорскай ЦБС Людміла ДАДАЛКА, загадчык аддзела маркетынгу Бярозаўскай ЦБС Ала ДРАГАН, загадчык сельскай бібліятэкі аграгарадка “Лань” Нясвіжскага раёна Алена ТАРАСЕВІЧ, рэдактар аддзела газеты “Культура” Яўген РАГІН і яе спецыяльны карэспандэнт Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ.
Далей
|
“Прадаць” натхненне з гарантаваным прыбыткам
Хіт-парад платных паслуг: "рэцэпты" з Дуброўна
Райвыканкамаўская “лятучка” з “К”
Самадастатковасць аддзела культуры: эканамічны вектар развіцця
Будынак колішняга бернардзінскага кляштара знаходзіцца на балансе Дубровенскага аддзела культуры.
Далей
|
![]() Самадастатковасць аддзела культуры: аптымізацыя намаганняў
Універсальная перспектыва універмага і не толькі...
Намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Пётр Чырко імгненна падтрымаў ідэю правядзення райвыканкамаўскай “лятучкі” з “К” ва ўмовах, так бы мовіць, мясцовых рэалій. Але цягам апошніх месяцаў сустрэчу даводзілася адкладаць: то Пётр Іванавіч быў заняты, як кажуць, “да мяжы”, то мне не выпадала зза іншага журналісцкага клопату. І ўсё ж вырашылі: адклад не ідзе на лад, таму 13 мая я прыехаў у Дзятлава. Але без пазаштатных карэктыў не абышлося: Чырко чакаў праверку па лініі Міністэрства сацыяльнай аховы, аўральна выехаў на раён. Таму сус трэліся з ім у досыць нязвыклым для нашых традыцый ных райвыканкамаўскіх “лятучак” фармаце: у біблі ятэцы гарадскога пасёлка Казлоўшчына. Тым не менш, месца сустрэчы аказалася невыпадковым… Мо прэамбула і зацягнутая, але яна — для адзінага: на шы “лятучкі” сталі для рэгіёнаў звыклымі, чаканымі і ў пэўнай ступені карыснымі. Прынамсі, мясцовае кі раўніцтва ўсё часцей выкарыстоўвае палосы “К” для “агучвання” праблем і слушных прапаноў па іх эфек тыўным вырашэнні. Менавіта ў фармаце такой неабы якавай гутаркі на Дзятлаўшчыне я і даведаўся, чаму два мясцовыя буйныя культурныя праекты так і заста ліся неажыццёўленымі, з якой прычыны быў нявыка наны леташні план па аказанні платных культурных паслуг і як варта ўдасканаліць сферу рэгіянальнай ку льтуры, каб стала яна менш праблемнай у фінансава творчым плане.
Далей
|
![]() Багдан Ступка, народны артыст СССР, народны артыст Украіны:
- Міжнародны фестываль "Славянскі базар у Віцебску" няўхільна развіваецца. Адметнае мастацтва Беларусі павінна захоўваць сваю нацыянальную самабытнасць і даваць прыклад іншым краінам.
Далей
|
![]() Так, "Горад майстроў" - традыцыйная рамесніцка-творчая аздоба фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" - сёлета значна пашырыў свае маштабы і па заслугах можа назвацца "Краінай майстроў". У гэтым годзе было пададзена больш за 700 заявак на ўдзел у фестывальным кірмашы народных рамёстваў і мастацтваў, а адабрана каля 150 майстроў. Як паведамляе "К" дырэктар Гарадскога цэнтра народных рамёстваў і мастацтваў Віктар Кібісаў, на кірмашы будуць прадстаўлены лепшыя ганчары, кавалі, ткачы, разьбяры па дрэве, лоза- і саломкапляцельшчыкі Беларусі. А "Горад майстроў", як і заўжды, стане адной з яркіх старонак незабыўнага фестывальнага жыцця.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"