Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
![]() Мяне яшчэ тэхнікумаўскі выкладчык папярэджваў: "Эканоміку трэба любіць. У адваротным выпадку яна пачне цябе ненавідзець". Так яно па жыцці і атрымліваецца. Банкірам не стаў, хоць і не надта з гэтай нагоды засмуціўся. Аднак праца Карла Маркса "Капітал" уразіла незвычайна сваёй лагічнасцю і паслядоўнасцю. Тавар пераўтвараецца ў грошы, калі ён якасны, запатрабаваны, канкурэнтаздольны. Калі не памыляюся, усё гэта дакладна праектуецца і на эканоміку культуры.
Далей
|
![]() Аднойчы ў сяброў трапіў на кухонны літаратурны дыспут “Чаму Міхаіл Фёдаравіч лепшы за Фёдара Міхайлавіча?”. Было сумна, бо на той момант мяне турбавала іншае пытанне: “Ці павінен клубнік валодаць бібліятэчнай прафесіяй?” Калі не прафесіяй, дык яе азамі. Да слова, пытанне гэтае цікавіць мяне і сёння. Карацей, хто пра што, а я зноў пра рэгіянальную культуру.
Далей
|
![]() Іван Шамякін напісаў "Сэрца на далоні", "Атланты і карыятыды" і першым пераканаўча давёў, што краіна наша — далёка не вясковая. Дыпламаваная інтэлігенцыя спрабавала шукаць і знаходзіць сэнс жыцця сярод гарадскіх гмахаў. Прататыпы герояў "Трывожнага шчасця", а дакладней дзеці хлебаробаў, станавіліся пісьменнікамі, настаўнікамі, урачамі, архітэктарамі… Яны выйшлі з вёскі, аднак далёка не ўсе здолелі вярнуцца. Праз пакаленне ў сваю "Вёску" запрасіў Андрэй Федарэнка. Для таго, каб успомніць, хто мы і для чаго мы.
Далей
|
![]() У бібліятэчнай пошце ўсё часцей з'яўляюцца артыкулы, дзе бібліятэкары аналізуюць, што з кніг цікавіць чытачоў і з якой прычыны. Веданне гэтага дапамагае будаваць перспектыўную бібліятэчную палітыку. Такі разгляд тэмы, якая на нашых старонках раней не ўзнімалася, — доказ развіцця бібліятэчнага ўплыву на чытацкую актыўнасць…
Далей
|
![]() Узрост пасля шасцідзесяці — для бясконцых вандровак па лабірынтах памяці, час сумных і шчаслівых згадак, забытых сустрэч і развітанняў. Іншым разам да гэтага падштурхоўвае бяссонне, іншым разам — нечаканы пах бэзу з тралейбуснага акна. І пачынае размотвацца той клубочак, спіралі якога знітоўваюць мінулае з будучым. Я чалавек не сельскі, аднак часта стаіць перад вачыма вёска. Заімшэлая студня, пратаптаная сярод разнатраўя сцежка, хата, крытая гонтам, ганак маленькага клубіка… Прычым наяўнасць апошняга — абавязковая. Без клуба і мроя не мроя. Тлумачэнне тут простае. За дзесяцігоддзі журналісцкага клопату кожнае паселішча, дзе паспеў пабываць, стала родным ды зразумелым. Як і тое, што сяло без царквы — не сяло, а вёска без клуба — што арганізм без сэрца. Занадта ўзнёсла? Але досыць дакладна!
Далей
|
![]() Чытанне — з ліку тых абавязковых уменняў, што працягваюць жыццё чытача. Чым больш розуму, тым большая прага да асэнсавання асабістага існавання… Праблема адна: як на тое ўменне “захварэць”. Хачу распавесці пра свой эпікрыз. Эпіцэнтрам стала маці. Яна чытала ўсё і заўжды. Я пісаў ужо, што ў радыусе яе ўспрымання свету чытаць пачыналі літаральна ўсе. Пра матчын уплыў усё. Тут патлумачыць трэба: яна і бацька былі настаўнікамі. А школа тады месцілася праз дарогу ад нашай хаты. Бацькі не проста працавалі, яны жылі там. Калектыў быў дружны, адзіная ідэя аб’ядноўвала… У выніку выхоўвалі мяне старшакласніцы і старэйшая на шэсць гадоў сястра. Чытаць мяне вучыла менавіта яна.
Далей
|
![]() Неяк клубнікам не шанцуе ў маштабах краіны. У бібліятэкараў катэгорыі ёсць, якія стымулююць прафесійны рост, а таксама рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”, які таксама стаў дзейснай матывацыяй для ўдасканалення бібліятэчных захадаў. Работнікі клубаў у гэтым плане людзі абдзеленыя. Ні катэгорый, ні важкіх конкурсаў. Пра тэхнічную базу — асобная гаворка. Камп’ютарызацыя бібліятэк стала часткай дзяржаўнай праграмы. А вось сельскія дамы культуры тады нібыта выпалі з поля зроку.
Далей
|
![]() Пра Віцебшчыну я магу казаць бясконца і з вялікай любоўю. Толькі тут, я перакананы, магло ўзнікнуць і замацавацца неверагоднае слова “мальцы” з націскам на першы склад і значэннем зухаватай братэрскай еднасці. Менавіта тут быў пабудаваны гаспадарчым спосабам першы на Беларусі дом адмыслова для работнікаў культуры. І адкрыты першы раённы Дом рамёстваў. І ўсё гэта ў Глыбокім. А такой звонкай керамікі, як у Шуміліне, я больш нідзе не чуў. І не каштаваў я больш такіх смачных яблыкаў, як у музейным садзе Сікоры на Шаркаўшчыне.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"