Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 575 cт. ) |
Парыс у Мінску
2 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылася неардынарная падзея — вернісаж адной карціны. Прадстаўлены твор італьянскага жывапісца Парыса Бардоне “Мадонна з немаўлём, святым Энрыка з Упсалы і святым Антоніем Падуанскім” з калекцыі Музея правінцыі Бары “К.Джавінта” (Італія). Гэтая акцыя арганізавана пры садзейнічанні Пасольства Італіі ў Рэспубліцы Беларусь.
Далей
|
“Творчая кухня” рамантыка
У сапраўднае свята ператварылася вялікая выстаўка жывапісу Уладзіміра Шпартава, што 26 верасня, у дзень 70-гадовага юбілею мастака, адкрылася ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава. Яна стала не толькі дэманстрацыяй сталасці жывапісца, але і пэўным вынікам складаных, размаітых і арыгінальных, часам супярэчлівых, вобразна-пластычных пошукаў. Пошукаў, не запазычаных з сусветнай “рэпрадукцыйна-альбомнай” спадчыны, як гэта часта адбываецца на нашых творчых “кухнях”, а асабіста выпакутаваных і перажытых на складаных шляхах Яго Вялікасці Мастацтва.
Далей
|
![]() 17 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася унікальная выстаўка “Заходняя Беларусь у мастацтве”, прысвечаная 70-годдзю ўз’яднання беларускага народа ў адзіную дзяржаву.
Далей
|
![]() Гэтую экспазіцыю мы чакалі даўно. Пра яе марыла і Алена Васільеўна Аладава, якая на працягу свайго колішняга дырэктарства ў мастацкім музеі паслядоўна і мэтанакіравана збірала цудоўную калекцыю твораў мастакоў — ураджэнцаў Беларусі, якія жылі і працавалі ў ХІХ — першай палове ХХ стагоддзя. Але праблемы з памяшканнем не давалі магчымасці паказаць цалкам вялікую спадчыну тых мастакоў, лёс якіх аказаўся звязаным вучобай, творчасцю і месцам жыхарства з рознымі краінамі свету: Расіяй, Польшчай, Літвой, Украінай.
Далей
|
![]() Я абсалютна перакананы, што гэты чалавек — асоба унікальная. Шчыры патрыёт зямлі беларускай — без дэманстрацыі гэтага напаказ, бліскучы чараўнік тэатральнай сцены і здымачнай пляцоўкі, цудоўны суразмоўца, з якім можна гаварыць бясконца, надзвычай сумленны і прынцыповы, калі гэта тычыцца маральнага стрыжня чалавека і грамадства ў цэлым.
З 75 гадоў свайго жыцця народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва — больш чым паўстагоддзя працуе ў тэатры і 40 гадоў здымаецца ў кіно! Стаж, пагадзіцеся, зайздросны… 30 верасня ў Купалаўскім тэатры плануецца вялікі творчы вечар гэтага акцёра, прысвечанны ягонаму юбілею, дзе, як стала мне вядома, ён, акрамя ўсяго іншага, будзе спяваць і любімыя песні сваёй маладосці. Не буду інтрыгаваць чытача: гэты чалавек — Генадзь Міхайлавіч ГАРБУК, якога я даўно ведаю і пра якога неаднойчы распавядаў у “Культуры”. 24 ліпеня яму споўнілася аж 75 гадоў — многа гэта ці мала? Для вялікага акцёра — гэта што? Чарговая дата? Падвядзенне вынікаў нейкага этапа жыцця? Альбо — трамплін у будучыню? Асабіста я на гэтае пытанне адказаць не магу, а вось ён… Ну, паглядзім зараз… Бо з гэтага няпростага пытання і пачалася наша сяброўская размова…
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"